• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

InformNapalm падае дадзеныя камандыраў экіпажаў Ту-22М3, якія бамбуюць мірных жыхароў Сірыі

on 2015-12-10 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны | Падзеі | Сірыя Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • es
  • by
  • ua
  • pl
  • tr
  • en
  • bg
  • sv

У зьвязку з масаванымі бамбаваньнямі сірыйскіх гарадоў расейскай авіяцыяй, у выніку якіх загінула вялікая колькасьць мірных грамадзянаў, міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm раскрывае новыя дадзеныя камандыраў экіпажаў Ту-22М3.

Паводле інфармацыі Міністэрства Абароны РФ, за мінулыя содні лятакі Паветрана-касьмічных сілаў (ПКС) Расеі з складу авіягрупы ў Сірыі выканалі 82 баявыя вылеты з авіябазы “Хмэймім”, зь іх 32 – у начны час. Бомбавыя ўдары былі зьдзейсьненыя па 204 аб’ектах, якія знаходзяцца ў правінцыях Алепа, Ідліб, Латакія, Хама і Хомс.

Паводле нашых дадзеных, найбольш маштабныя бамбаваньні расейская авіяцыя зьдзейсьніла па гораду Аl-Lataminah правінцыі Хама, а таксама Kashtaar і Malikiah правінцыі Алепа. У выніку гэтых удараў загінулі дзясяткі мірных грамадзянаў, у тым ліку дзяцей, пра што гавораць шматлікія фота- і відэасьведчаньні зь сірыйскіх твіт-стужак і іншых крыніцаў.

rrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrr

З этычных прычынаў InformNapalm не публікуе фатаздымкі і відэа ахвяраў расейскіх авіяўдараў па мірных гарадох і вёсках у Сірыі за апошнія содні. З усім гэтым можна азнаёміцца у пададзеных ніжэй актыўных спасылках з абмежаваньнем (18+).

8 сьнежня 2015 году:

  • Наступствы авіяўдару па Hamouriyah (18+)
  • Наступствы авіяўдару па Douma (18+)
  • ПКС РФ і Пуцін забіваюць і калечаць сірыйскіх дзяцей – 1, 2, 3 (18+)

9 сьнежня 2015 году:

  • Наступствы авіяўдару па Anadan – 1, 2 (18+)
  • Наступствы авіяўдару па Hamouriyah – 1, 2, 3 (18+)
  • Наступствы авіяўдару па Al-Nashabiyah (18+)
  • Наступствы авіяўдару па Idlib (18+)

Фатаздымкі, апублікаваныя 10 сьнежня 2015 году, з камэнтаром “штодзённыя злачынствы #Putin і #Assad # Сірыя” (18+)

8 сьнежня 2015 году Міністэрства абароны РФ на афіцыйным канале youtube апублікавала відэа з назовам “Масаваны авіяўдар па аб’ектах тэрарыстаў лятакамі Далёкасяжнае авіяцыі і авіягрупы ў Сірыі”. Праз гэтае відэа супольнасьць InformNapalm ідэнтыфікавала далёкасяжны звышгукавы бамбовец Ту-22М3 з бартавым нумарам 24 “чырвоны”, рэгістрацыйны нумар RF-94154, найменьне “Міхаіл Шыдлоўскі”, з складу 43-га Цэнтра баявога выкарыстаньня і падрыхтоўкі лётнага складу (ЦБВ ПЛС).

glavnay

Таксама ў вышэйзгаданым відэа ад МА РФ былі зафіксаваныя і іншыя Ту-22М3:

  • бартавы 28 “чырвоны” RF-94157 з 43-га ЦБВ ПЛС
  • бартавы 46 “чорны”
  • бартавы 54 “чорны”

Дзякуючы артыкулу блёгера Дзьмітрыя Казакова, атрымалася вызначыць, што ў “Парадзе Перамогі” ў 2015 годзе ўдзельнічалі 2 далёкасяжныя бамбоўцы Ту-22М3, менавіта 24 “чырвоны”, рэгістрацыйны RF-94154 “Міхаіл Шыдлоўскі” і 42 “чырвоны”, рэгістрацыйны RF-94142 – з складу 52-га гвардзейскага цяжка-бамбавальнага авіяпалку, мейсца базаваньня: Шайкоўка, Калужская вобласьць. Авіяцыя гэтага авіяпалку задзейнічаная ў карнай апэрацыі супроць Сірыйскага народу, пра што сьведчыць інфармацыя зь іншага відэа МА РФ “Масаваны ўдар лятакамі Далёкасяжнае авіяцыі па аб’ектах у Сірыі“, апублікаванага 17 лістапада 2015 году.

4

Інфармацыю пра камандыраў экіпажаў Ту-22М3 з бартавымі 24 “чырвоны” і 42 “чырвоны” ўдалося выявіць дзякуючы відэа “Рэпартаж з Шайкоўкі“, у якім распавядаецца пра падрыхтоўку экіпажаў бамбоўцаў Ту-22М3 да “Парада Перамогі 2015”.

  • Камандыр экіпажу Ту-22М3, бартавы 24 “чырвоны”, рэгістрацыйны RF-94154 “Міхаіл Шыдлоўскі” – гвардыі палкоўнік Андрэй Фельк

Selection_011

 Камандыр экіпажу Ту-22М3, 42 “чырвоны”, рэгістрацыйны RF-94142 – гвардыі падпалкоўнік Валеры Рыкаў

Selection_012

Такім чынам, расейскія вайсковыя злачынцы – Андрэй Фельк і Валеры Рыкаў, папоўняць сьпіс ідэнтыфікаваных раней пілётаў ПКС РФ, якія прымаюць удзел у бамбаваньнях сірыйскіх гарадоў і вёсак, у выніку якіх гіне мірнае насельніцтва.

Нагадаем, што 24.11.2015 г. турэцкія ВПС зьбілі расейскі бамбовец Су-24, які парушыў паветраную прастору Турэччыны. А ў жніўні 2008 году ў небе над Грузыяй быў зьбіты расейскі Ту-22.

Чытачы InformNapalm зь Сірыі часта дасылаюць нам лісты, у якіх дзякуюць за актыўную грамадзянскую пазыцыю і прынцыповасьць у пытаньнях вайсковых злачынстваў Крамлю, якія мы фіксуем ня толькі ва Украіне, але і ў Сірыі. Вернікі кажуць, што тая колькасьць малітваў, якія яны ўзносяць да Бога не застаецца без адказу і дэспатычны агрэсар абавязкова адкажа за ўсе свае злачынствы, а лятакі расейскіх ПКС, што бамбуюць мірных людзей, будуць усё часьцей падаць і гарэць, пакуль Расея не адмовіцца ад тэрору і гвалту.

rrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrrr

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

 Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50311 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.