• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

infographics
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Расейскі комплекс РЭБ РБ-341В «Леер-3» у Данецку

on 2016-04-04 | 0 Comment | Актуальна | Данбас | Навіны
  • ru
  • de
  • by
  • ua
  • en
  • bg

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm атрымала для вывучэньня кароткае, але вельмі цікавае эксклюзыўнае відэа ад украінскіх патрыётаў, якія засталіся на часова акупаванай тэрыторыі. У гэтым відэа, апублікаваным 29 сакавіка 2016 г., зафіксаваны найноўшы расейскі комплекс РЭБ РБ-341В «Леер-3» у акупаваным Данецку.

У відэа фігуруе КамАЗ, які з ідэнтычным камуфляжам ужо быў зафіксаваны раней у 2015 годзе ў Данецку.

Адразу зазначым, што схема камуфляжу ня сьведчыць пра 100% ідэнтычнасьць аўтамабіля, але тое, што гэта аднатыпныя машыны – факт.

Была зробленая раскадроўка відэа з гэтай машынай дзеля лепшага ўспрыманьня падчас параўнаньня камуфляжу.

Забягаючы крыху наперад зазначым, што відэа, меркавана, зробленае 27 сакавіка 2016 г.

РБ-341В.mp4

Нумар на аўтамабілі цяжка дакладна вызначыць, але выкажам здагадку: «ДК 7415». А вось найноўшы тактычны знак (ТЗ) “3 (тры) у трапэцыі” аднаго з падразьдзяленьняў баявікоў расейска-тэрарыстычных войскаў на акупаваным Данбасе можна выразна пабачыць.

ТЗ2_cr


Фота для параўнаньня

Данецк, лета 2015 году.

донецк

Мейсца на мапе ў рэжыме прагляду вуліцаў Google Maps.

Донецк_2015

Травень 2015 году, вышкалы расейска-тэрарыстычнага падразьдзяленьня 1-га корпуса акупацыйных войскаў, ці як яны сябе называюць – «першы мотастралковы батальён – Вікінгі».

2016-04-01_215631

mp4_20160402_095157_cr


Праз праверку паведамленьняў у Twitter і пошукавы сэрвіс Google было вызначанае, што гэты ТЗ «3 (тры) у трапэцыі» ня надта распаўсюджаны ў параўнаньні зь іншымі ТЗ баявікоў, і збольшага быў зафіксаваны ў Данецку.

З апошніх – паведамленьне з 27 сакавіка 2016 г.: «Данецк 18.30. (мясцовы час) з ДАКа па Куйбышава праімчэў і павярнуў на Сакаліную КАМАЗ тыпу КШМ у трапецыі 3 белым», што падыходзіць пад нашае відэа.

2016-04-02_184038

Зазначым, што ад ДАК (пасёлак дрэваапрацоўчага камбіната) па вул. Куйбышава да н.п. Пяскі усяго ля 7 км.


Зараз найцікавейшае.

Упершыню комплекс быў паказаны публіцы напачатку кастрычніка 2015 году на выставе “Дзень інавацыяў Паўднёвае вайсковае акругі”, паведамляе расейскае выданьне «Военное обозрение». І толькі 14 кастрычніка 2015 г. паводле афіцыйнай вэрсіі адмыслоўцы падразьдзяленьня радыёэлектроннай барацьбы Заходняе вайсковае акругі пачалі адпрацоўваць навучальныя задачы выкарыстаньня комплексу РЭБ «Леер-3» у Курскай вобласьці.

Прынамсі, увесну-ўлетку 2015 году на акупаваным Данбасе Крэмль зьдзяйсьняў выпрабаваньне свайго найноўшага вайсковага абсталяваньня, аднаго з зафіксаваных комплексаў радыёэлектроннай барацьбы РБ-341В «Леер-3». То бок Крэмль ажыцьцяўляе «вышкалы» свайго войска на тэрыторыі чужой краіны, арганізаваўшы на Данбасе вайсковы палігон, тэрыторыя якога пераўзыходзіць шматлікія эўрапейскія краіны разам узятыя.

Таксама цікавым момантам ёсьць тое, што расейцы, як заўжды намагаюцца зьмяніць гісторыю, ці больш дакладна перапісаць яе, толькі цяпер (з 15 сакавіка 2016 г.) пачалі напаўняць артыкул у расейскай Wikipedia пра гэты комплекс.


Сьлед зьвярнуць увагу на вельмі важныя тэхнічныя характарыстыкі гэтага комплексу.

Афіцыйна сыстэма «Леер-3» называецца «перадавальнік перашкодаў абаненцкім тэрміналам сотавае сувязі стандарту GSM з аэрадынамічным закідваньнем». То бок гэты комплекс прызначаецца для падаўленьня GSM-сувязі з дапамогаю перашкодаў, якія перадае БПЛА «Арлан-10» (2 адзінкі ў камплекце). Непасрэднае падаўленьне радыёканалаў зьдзяйсьняе БПЛА з гэтага комплексу «Леер-3».

Прызначэньне

  • Падаўленьне мабільнае сувязі
  • Імітацыя працы базавай станцыі сотавай сувязі ў дыяпазонах GSM 900 і GSM 1800 і адпраўка аблудных сыгналаў (паведамленьняў)
  • Зьдзяйсьненьне выведкі праз вызначэньне кропак выпраменьваньня апаратаў у сетках GSM
  • Выяўленьне абанэнцкіх кропак (мабільныя тэлефоны, пляншэты і іншыя комплексы сувязі)
  • Нанясеньне мейсцазнаходжаньня абанэнцкіх кропак на лічбавую мапу

Перадача зьвестак пра мейсца абанэнцкіх кропак артылерыйскім разьлікам для зьдзяйсьненьня вагнявога ўдару.

1444834381_den-innovaciy-leer-3-1 1444834436_den-innovaciy-leer-3-4

БПЛА «Арлан-10» можа знаходзіцца ў паветры да 10 гадзінаў і мець карысную нагрузку з вагай да 4 кг. Максымальная хуткасьць апарата – 150 км/г, крэйсерская – 80 км/г.

1444834432_den-innovaciy-leer-3-3

Матар’ял падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Відаль Сарокін.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

Tags: ДанбасДанецкрасейская агрэсіяРЭБРЭБ РБ-341В «Леер-3»

Recent Posts

  • Асабовы склад ракетнага крэйсэра «Масква» ўдзельнічаў у агрэсіі супроць Украіны

    2019-12-05 - 0 Comment
  • Новыя шыхты Каліноўскага сьцьвердзяць беларускую Нацыю

    2019-11-29 - 0 Comment
  • Гістарычны «камуфляж». Як маскоўскія ідэолягі маніпулююць гісторыяй Беларусі

    2019-11-20 - 0 Comment

Related Posts

  • Пачатак вайны: Збройныя сілы РФ перакідвалі бронетэхніку ва Украіну ў лютым 2014 году

    2019-11-13 - 0 Comment
  • Вызначаныя дадзеныя расейскіх маракоў, якіх узнагародзілі за ваенныя злачынствы ў Крыме й Сірыі

    2019-11-06 - 0 Comment
  • Прыхільнік расейскага гібрыднага фашызму з 810-й АБрМП удзельнічаў у акупацыі Крыму

    2019-10-30 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 12264 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Асабовы склад ракетнага крэйсэра «Масква» ўдзельнічаў у агрэсіі супроць Украіны

    2019-12-05 - 0 Comment
  • Новыя шыхты Каліноўскага сьцьвердзяць беларускую Нацыю

    2019-11-29 - 0 Comment
  • Гістарычны «камуфляж». Як маскоўскія ідэолягі маніпулююць гісторыяй Беларусі

    2019-11-20 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

December 2019
M T W T F S S
« Nov    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне ДНР Данбас РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.