• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

on 2021-01-11 | 0 Comment | Галоўнае | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • by
  • cz
  • ua
  • tr
  • en
  • lt
  • bg
  • az
  • sv
  • no
  • dk
  • at

Мінуў 2020 год і мы прапануем чытачам сайту міжнароднае выведвальнае супольнасці InformNapalm узгадаць ТОП публікацыяў па месяцох, над якімі працавала нашая каманда валянтэраў.

Агулам за год было апублікаванае каля 200 публікацыяў і дасьледаваньняў, якія былі перакладзеныя на 7-15 моваў сьвету. То бок, сярэдняя колькасьць публікацыяў InformNapalm за леташні год складае прыблізна 2000 унікальных матар’ялаў на розных мовах.

Чарговы год валянтэры актыўна працавалі над насычэньнем сайту, перакладалі дасьледаваньні на ангельскую, баўгарскую, чэскую, швэдзкую, дацкую, нарвэжскую, гішпанскую, беларускую, турэцкую, нямецкую, летувіскую, партугальскую, польскую, азэрбайджанскую й расейскія мовы. У 2020 годзе ў супрацы зь летувіскай арґанізацыяй «Цэнтар грамадзкага супрацьдзеяньня Res Publica» зьявілася магутная летувіская рэдакцыя InformNapalm, якая таксама актыўна рыхтавала публікацыі й пераклады ня толькі на летувіскую, але й з летувіскае на расейскую й ангельскую мовы. У 2020 годзе былі дапоўненыя й значна пашыраныя ўнікальныя й найбуйнейшыя ў сьвеце шматмоўныя базы дадзеных OSINT-расьледаваньняў InformNapalm з фактамі ваеннае аґрэсіі РФ. Колькасць выяўленых расейскіх вайсковых фармаваньняў, кадравыя вайскоўцы зь якіх удзельнічалі ў агрэсіі супроць Украіны, перавысіла 100, а колькасьць выяўленых унікальных тыпаў расейскае тэхнікі на Данбасе перавысіла 50.

Як і ў папярэднія гады, у 2020 годзе ўсе валянтэры InformNapalm працавалі з энтузіязмам і прысьвячалі свой час, энэрґію й рэсурсы для працягу барацьбы за праўду й асьвятленьне фактаў ваеннай аґрэсіі РФ. Мы ўдзячныя ўсім, хто далучыўся да нашай супольнай барацьбы й падтрымлівае вагонь інфармацыйнага полымя, якое перамагае цемру.

Нагадаем пра некаторыя матар’ялы і падзеі 2020 году, пра якія вы даведваліся з нашага сайту.

Студзень

З кастрычніка 2019 да канца студзеня 2020 году ангельскамоўная рэдакцыя сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm зьдзяйсьняла пэрыядычны агляд публікацыў амэрыканскіх мэдыя пра Украіну, якія актывізаваліся на тле ґеапалітычнага скандалу вакол тэлефоннай размовы паміж Дональдам Трампам і Уладзімерам Зяленскім. Мы аналізавалі й распавядалі, што пішуць пра Украіну асноўныя выданьні ЗША як на тле гэтага скандалу, гэтак і ў іншым кантэксьце расейскае аґрэсіі.

Валянтэры InformNapalm выявілі факты ўдзелу экіпажу вялікага дэсантнага карабля (ВДК) «Орск» (бартавы нумар 148) у спэцапэрацыі захопу Крыму. Карабель уваходзіць у 197-ю брыгаду дэсантных караблёў Чарнаморскага флёту ВМФ РФ (197-я БрДК, в/ч 72136). У пераліку караблёў РФ, якія ўдзельнічалі ў аґрэсіі супроць Украіны ў 2014 годзе, які быў апублікаваны Вайсковай пракуратурай Украіны, на той час гэтае судна не было пазначанае, таму гэтыя факты сталіся важным элемэнтам у дапаўненьні доказавае базы расейскае аґрэсіі.

Люты

Валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm і галоўны рэдактар ​​беларускае вэрсіі нашага рэсурсу Дзяніс Івашын наведаў міжнародную экспэртную дыскусію «Гібрыдная вайна Расейскае Фэдэрацыі супроць Беларусі» і зрабіў ґрунтоўны даклад на падставе матар’ялаў дасьледаваньняў InformNapalm.

Валянтэры сабралі новыя доказы ўдзелу камандыра й экіпажу ракетнага катэра Р-60 у аґрэсіі супроць Украіны.

Напрыканцы лютага мы сутыкнуліся з шакуючым фактам неабґрунтаванага перасьледу й ператрусаў у кібэрактывістаў Ukrainian Cyber Alliance, якія з 2016 году надавалі шмат важных і ўнікальных дадзеных што да выкрыцьця расейскае аґрэсіі й гібрыдных апэрацыяў Крамля. Атрыманыя ад хактывістаў дадзеныя ставалі базысам для шматлікіх дасьледаваньняў і аналітычных публікацыяў ва Украіне і за яе межамі. Напрыклад, аднымі з самых рэзанансных матар’ялаў сталі: SurkovLeaks, FrolovLeaks, UsovskiLeaks і многія іншыя.

Сакавік

Расейскія сыстэмы радыёэлектроннае барацьбы (РЭБ) на Данбасе сталі часьцей патрапляць у справаздачы Спэцыяльнай маніторынґавай місіі (СММ) АБСЭ. Валянтэры InformNapalm аналізавалі гэтыя справаздачы й дапаўнялі іх эксклюзіўнымі фатаздымкамі й дадзенымі уласных OSINT-дсьледаваньняў.

Пасьля таго, як мы апублікавалі матар’ял пра тое, што чарговая найноўшая расейская тэхніка на Данбасе патрапіла ў аэрафатаздымкі БпЛА, якія мы эксклюзіўна надалі, пазначылі каардынаты мейсцаў фіксацыі й пашырылі публікацыі на 9 мовах у сацсетках, пачалася актыўная атака на нашыя рэсурсы. Пасьля паведамленьня ў Twitter з публікацыяй здымкаў гэтае расейскае тэхнікі, упершыню за 6 гадоў гэтае сацсеціва заблякавала ўсе афіцыйныя акаўнты міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm. Але дзякуючы намаганьням украінскіх і замежных дыпляматаў, а таксама сяброў суполкі InformNapalm з розных краінаў, цягам двух тыдняў удалося аднавіць асноўны профіль супольнасьці й старонку галоўнага рэдактара, кожны зь якіх мае больш за 14 тысячаў чытачоў з розных куткоў сьвету. Шмат людзей таксама актыўна пісалі паведамленьні й рабілі публічныя заявы з просьбай да Twitter разблякаваць старонкі InformNapalm, бо яны маюць значнае грамадзкае значэньне ня толькі ва Украіне, але й за ейнымі межамі.

Таксама ў сакавіку мы апублікавалі важную справаздачу на 8 мовах пра аналіз перашкодаў дзейнасьці СММ АБСЭ з боку РФ на Данбасе за першы квартал 2020 году.

У кантэксьце пашырэньня інфармацыі Дзяржаўнай памежнай службай Украіны пра чарговыя падступныя дзеяньні РФ у Чорным моры, на 7 мовах сьвету мы звярнулі ўвагу на тое, што Расея выкарыстоўвае захопленыя плывуючыя буравыя ўстаноўкі ў марской эканамічнай зоне Украіны з прыкрыцьцём ракетнага катэра Чарнаморскага флёту ВМФ РФ і падалі сьпіс унікальных OSINT-дасьледаваньняў пра падразьдзяленьні й асобных кадравых вайскоўцаў Расейскае Фэдэрацыі, якія ўдзельнічалі ў захопе гэтых буравых установак.

З дапамогаю інсайдэраў у зоне баявых дзеяньняў мы выкрылі факты правядзеньня інфармацыйна-псыхаляґічных апэрацыяў Расейскае Фэдэрацыі, мэта якіх – узьдзеяньне на жыхароў населенага пункту Золотэ-4. Выкрывалі фэйкі расейскае вайсковае прапаґанды.

Красавік

РФ на Данбасе страціла сучасны БпЛА «Застава» і мы апублікавалі інфармацыю на 7 мовах пра расейскія падразьдзяленьні, ва ўзбраеньні якіх маецца гэты бесьпілётнік.

Апублікавалі новыя доказы ўдзелу ў аґрэсіі супроць Украіны вайскоўцаў 41-й брыгады ракетных катэраў ЧФ ВМФ РФ. Апроч гэтага, вызначылі ўдзел у аґрэсіі супроць Украіны экіпажу расейскага малога ракетнага карабля (МРК) «Штиль» (рас.). У 2014 годзе гэты карабель быў залучаны ў апэрацыю блякаваньня караблёў ВМС Украіны ў бухце Данузлаў. У пераліку асобаў каманднага складу Збройных сілаў РФ, якім Генэральная пракуратура Украіны паведаміла пра падазрэньне, на той момант камандыр МРК «Штиль» ня быў пазначаны. Таксама гэты МРК ня быў уключаны ў пералік Вайсковай пракуратуры што да расейскіх караблёў, з дапамогаю якіх зьдзяйсьняецца ваенная аґрэсія супроць Украіны, таму гэтыя новыя дасьледаваньні мелі важнае значэньне ў кантэксьце насычэньня доказавай базы што да ваенных злачынстваў РФ.

Травень

У супрацы з выданьнем «Український Тиждень» супольнасьць InformNapalm пачала рыхтаваць і перакладаць на розныя мовы штотыднёвыя інфармацыйна-аналітычныя агляды сытуацыі вакол COVID-19 на акупаваным Данбасе, выкрываць фэйкі расейскае прапаґанды ды зьвяртаць увагу на тое, як РФ выкарыстоўвае пандэмію COVID-19 для працягу інфармацыйнае вайны супроць Украіны ды іншых дзяржаваў.

Раскрылі дадзеныя дэсантніка 108-га дэсантна-штурмавога палку ЗС РФ, які прымаў удзел у спэцапэрацыі захопу Крыму.

За 10 содняў да сканчэньня тэрміну, калі Украіна мелася надаць Мэмарандум да Міжнароднага трыбуналу ў марскім праве й высунуць патрабаваньні супроць дзяржавы-аґрэсара РФ у справе што да незаконнага захопу ўкраінскіх маракоў і вайсковых суднаў у лістападзе 2018 году, нагадалі пра гэта ўкраінскаму грамадзтву й уладзе.

Чэрвень

На 13 мовах сьвету зьвярнулі ўвагу на расейскіх наймітаў з прыватнае вайсковае кампаніі «група Ваґнэра», якія праходзілі навучаньне ў лягерох Генэральнага штабу ЗС РФ, а затым ваявалі на баку мяцежнага лібійскага фэльдмаршала Халіфы Хафтара. Перад сваім адступленьнем з пазыцыяў пад Трыпалі «ваґнэраўцы» апаганілі й спалілі мусульманскі мячэт.

Апублікавалі на 9 мовах і дадалі ўласнымі эксклюзіўнымі фота- й відэаматар’яламі ґрунтоўны аналітычным агляд з сайта выданьня «Український тиждень», у якім раскрытае выкарыстаньне Сілаў спэцыяльных апэрацыяў Расейскае Фэдэрацыі й расейскага спэцназу ў вайне супроць Украіны.

Пашыралі пераклады артыкулу Томаса Кента, апублікаванага на сайце вядомага амэрыканскага часопісу The American Interest. У гэтым артыкуле ён распавядае, што некаторыя вынаходлівыя эўрапейскія актывісты грамадзянскае супольнасьці стаюць магутным сродкам барацьбы з расейскай дэзынфармацыяй у Інтэрнэце. У сваім тэксьце Томас Кент надае прыклады эфэктыўнай дзейнасьці летувіскіх «эльфаў», міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm і іншых камандаў

Ліпень

Публікавалі аналіз апэратыўнае сытуацыі вакол Крыму й вызначылі фактычныя ўмовы, пры якіх РФ можа рэалізаваць сцэнар наступу войскаў з Крыму дзеля атрыманьня доступу да дняпроўскай вады. Праводзілі таксама аналіз апэратыўнае сытуацыі й вызначылі верагоднасьць наступу РФ на Усходнім напрамку.

Надавалі ўнікальная аналітычныя выведвальныя дадзеныя пра падразьдзяленьні 1-га й 2-га акупацыйных армейскіх корпусаў Расейскае Фэдэрацыі на Данбасе. Публікацыі сталіся асноўнай крыніцай для публікацыяў іншых журналістаў, у артыкулах якіх пазначаліся падразьдзяленьні акупацыйных сілаў, што абстрэльвалі ўкраінскія пазыцыі цягам усяго 2020 году.

На 15 мовах пашырылі эксклюзіўнае дасьледаваньне пра чарговы факт выяўленьня на Данбасе найноўшай адзінкі расейскае тэхнікі. У выніку пільнага аналізу відэа валянтэры InformNapalm змаглі ідэнтыфікаваць найноўшы расейскі шматфункцыянальны бронеаўтамабіль «Тыгр» з комплексу МК-БЛА-01.

Апублікавалі дзьве часткі OSINT-дасьледаваньня пра ролю расейскіх мэдыяклюбаў у інфармацыйнай вайне супроць Беларусі, Украіны, Малдовы і краінаў Балтыі. Дасьледаваньне падрыхтаваў рэдактар беларускае вэрсіі сайту InformNapalm Дзяніс Івашын у супрацы зь беларускім выданьнем «Новы Час». Таксама публікавалі OSINT-дасьледаваньне пра тое, што у 2017 годзе адзін зь лідэраў беларускага пратэстнага руху Сяргей Ціханоўскі незаконна наведваў тэрыторыю акупаванага Крыму.

На 7 мовах надавалі новыя факты пра выяўленьне ўлетку 2020 году на акупаваным украінскім Данбасе кадравага вайсковага выведніка 19-й АМСБр ЗС РФ (в/ч 20634).

Актыўна ўдзельнічалі ў інфармацыйным флэшмобе #CrimeaIsUkraine, які ініцыяваў вядомы OSINT-расьледвальнік зь Вялікай Брытаніі Алекс Кінґ. Нагадалі пра шматлікія матар’ялы OSINT-дасьледаваньняў InformNapalm з выкрыцьцём расейскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў спэцапэрацыі захопу Крыму. Гэты флэшмоб таксама актыўна падтрымала Міністэрства замежных справаў Украіны.

Жнівень

10 жніўня сьпікер і валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Мыхайло Макарук падрыхтаваў выведвальна-аналітычную даведку пра Андрыя Дэркача і ягоны ўдзел у спэцапэрацыі РФ што да ўмяшальніцтва ў выбары прэзыдэнта ЗША. Аналітычная даведка была перакладзеная й пашыраная на 6 мовах сьвету і выклікала значны грамадскі розгалас. Праз месяц, 9 верасьня, Міністэрства фінансаў ЗША застасавала санкцыі супроць Андрыя Дэркача за спробы паўплываць на прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2020 годзе.

На 10 мовах публікавалі пераклады артыкулу Uchoose, у якіх разглядаліся асноўныя аспэкты расейскае прапаґанды на падставе аналітычнага дакладу Дзярждэпартаменту ЗША.

Вызначылі факты ўдзелу ўсяго асабовага складу 7057-й авіябазы марской авіяцыі ЗС РФ (в/ч 49311) у спэцапэрацыі захопу Крыму.

Праводзілі маніторынг падазроных рэйсаў вайскова-транспартных лятакоў паміж РФ і РБ пасьля правядзеньня так званых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Матар’ялы ў выніку правядзеньня маніторынгу былі апублікаваныя на 13 мовах.

На 12 мовах публікавалі факты застасаваньня рэжымам Лукашэнкі тэхнічных сродкаў інфармацыйна-псыхаляґічнага ўплыву на насельніцтва падчас акцыяў пратэстаў. Зьвярталі ўвагу на тое, што гэтыя сродкі таксама маюцца ва ўзбраеньні падразьдзяленьняў інфармацыйна-псыхаляґічнага ўзьдзеяньня РФ і актыўна выкарыстоўваліся расейцамі на Данбасе ў вайне супроць Украіны.

Аналізавалі, як камэнтары Офісу прэзыдэнта Украіны што да сытуацыі ў зоне правядзеньня Апэрацыі аб’яднаных сілаў (ААС) супярэчылі адкрытым дадзеных справаздачаў СММ АБСЭ.

Верасень

Пашыралі аналіз справаздачаў СММ АБСЭ і зазначалі пра выведвальныя азнакі падрыхтоўкі аґрэсара да эскаляцыі.

Зьвярталі ўвагу, што ў Беларусь прыбылі вайскоўцы 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі Заходняе вйсковае акругі ЗС РФ (в/ч 07264), якія ўдзельнічалі ў ваеннай аґрэсіі супроць Украіны.

Вызначалі новыя дадзеныя пра тры вайсковых часткі ЗС РФ, якія ўдзельнічалі ў аґрэсіі супроць Украіны.

Кастрычнік

Валянтэры InformNapalm апублікавалі на 13 мовах факты таго, як Расейская Фэдэрацыя груба парушае ўмовы спыненьня вагню й разьмяшчае забароненыя паводле менскіх дамоўленасьцей мінамёты за 2 км ад лініі фронту.

На 12 мовах публікавалі эксклюзіўныя матар’ялы з дакумантамі, якія маюць пазначэньне «для службовага выкарыстаньня», што да стратэґічных камандна-штабных вышкалаў АДКБ на Паўднёвым Каўказе.

Публікавалі на 14 мовах OSINT-дасьледаваньне беларускае рэдакцыі InformNapalm пра тое, як на тле працягу масавых пратэстаў у Беларусі «Росгардия» адпрацоўвае на беларускай тэрыторыі правядзеньне навучальна-баявых апэрацыяў.

Надавалі інфармацыю на 11 мовах пра аналіз абстрэлаў на Данбасе, якія найбольш актыўна зьдзяйсьняюць тры вызначаныя падразьдзяленьні гібрыдных вайсковых фармаванняў 1-га акупацыйнага армейскага корпусу ЗС РФ.

Пашыралі на 12 мовах зьвесткі пра застасаваньне расейскімі акупантамі забароненых паводле менскіх дамоўленасьцей 82-мм мінамётаў на Данбасе.

Лістапад

Вызначылі дадзеныя 15 расейскіх вайскоўцаў 382-га АБМП, якія ўдзельнічалі ў ваеннай аґрэсіі супроць Украіны. Пераклалі гэтую інфармацыю на 10 моваў.

Грузінская рэдакцыя InformNapalm падрыхтавала OSINT-расьледаваньне зь ідэнтыфікацыяй грамадзянаў Грузіі, якія ваявалі на баку незаконных збройных фармаваньняў у Нагорным Карабаху.

Апублікавалі на 13 мовах інфармацыю пра выяўленьне на Данбасе расейскае ўстаноўкі дыстанцыйнага разьмінаваньня УР-07 «Пересортировка» (рас.).

Перадалі ўдзельнікам Сталай дэлеґацыі ў ПА АБСЭ ад Украіны камплекты ангельскамоўнага друкаванага даведніка «Crimea behind the curtain. Guide to the occupied zone», у які ўвайшлі эксклюзіўныя матар’ялы пра акупацыю й мілітарызацыю Крыму, сабраныя супольнасьцю InformNapalm. Гэтыя даведнікі былі прэзэнтаваныя прадстаўнікам ПА АБСЭ з розных краінаў падчас маніторынґу выбараў у ЗША.

Апублікавалі на 8 мовах артыкул пра наступальную тактыку дзеяньняў РФ у інфармацыйнай прасторы, які падрыхтавала для Uchoose Любоў Цыбульска, кіраўніца Групы аналізу гібрыдных пагрозаў Украінскага крызавага мэдыя-цэнтру.

На 15 мовах пашырылі зьвесткі й эксклюзіўныя фотасьведчаньні фіксацыі найноўшага расейскага комплексу «Наводчик-2» (рас.) на Данбасе, у слкад якога ўваходзіць 7 БпЛА кшталту «Гранат» розных мадыфікацыяў. Комплекс прызначаны для выкананьня выведвальных і адмысловых задачаў, у прыватнасьці для забесьпячэньня каардынатамі цэлей дывізіёнаў гарматнае артылерыі й РСЗВ.

На 13 мовах публікавалі дадзеныя пра зьбіцьцё расейскага вайсковага БпЛА на Данбасе. Дадавалі інфармацыю прэс-службы ААС дадзенымі ідэнтыфікацыі баявікоў гібрыдных расейскіх акупацыйных сілаў, якія патрапілі ў кадар відэафіксацыі БпЛА падчас ягонага запуску.

Надавалі на 13 мовах аналіз інфармацыйных маніпуляцыяў Сталага прадстаўніцтва РФ пры АБСЭ, якое пашырала фотафэйкі, а таксама прасоўвала прапаґандысцкія наратывы што да «зьнешняга кіраваньня Украінай».

Актуалізавалі й дапоўнілі доказавую базу дадзеных што да ўдзелу вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ у спэцапэрацыі захопу Крыму.

Сьнежань

На 14 мовах пашырылі эксклюзіўныя доказы чарговай ідэнтыфікацыі расейскага комплексу РЭБ Р-330Ж «Житель» (рас.) на Данбасе, надалі храналёґію ягонага выяўленьня ў зоне баявых дзеяньняў.

Падалі на 14 мовах інфармацыю пра тое, як расейскія рэактыўныя сыстэмы 2В26 упершыню зьявіліся ў справаздачы СММ АБСЭ на Данбасе, а таксама апублікавалі эксклюзіўныя фотасьведчаньні для шырокай аўдыторыі. Характэрна, што гэты посьпех назіральнікаў АБСЭ, верагодна, быў абумоўлены OSINT-расьледаваньнем InformNapalm, якое было апублікаванае напярэдадні і ў якім былі пазначаныя характэрныя азнакі гэтае рэактыўнае сыстэмы й каардынаты ейнае апошняе фіксацыі.

На 9 мовах апублікавалі дзьве часткі OSINT-дасьледаваньня беларускае рэдакцыі InformNapalm пра ідэнтыфікацыю колішніх байцоў расфармаванага ўкраінскага спэцпадразьдзяленьня «Бэркут», якія ў гэты момант перабываюць на службе дыктатуры ў Расеі й Беларусі.

Пасьлямова

Мы працягваем сваю валянтэрскую дзейнасьць ужо амаль 7 гадоў. Нашая міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm была створаная ў сакавіку 2014 году ў адказ на збройную аґрэсію РФ супроць Украіны. Станам на сёньня ў супольнасьць InformNapalm уваходзяць людзі з 20 краінаў сьвету, якія праводзяць OSINT-дсьледаваньні, перакладаюць і пашыраюць публікацыі на замежных мовах, зьдзяйсьняюць важную мэдыйную, дыпляматычную й асьветніцкую працу. Валянтэры актыўна сустракаюцца з журналістамі, вайскоўцамі й дыпляматамі з краінаў NATO й распавядаюць пра шматлікія факты расейскае ваеннае й інфармацыйнае аґрэсіі супроць Украіны і іншых краінаў.

У той жа час InformNapalm цалкам незалежная супольнасьць, інфармацыйныя рэсурсы якой фінансуюцца выключна ўласнымі сродкамі валянтэраў і ня маюць аніякай фінансавай падтрымкі з боку ўраду якой-кольвек краіны ці донараў. Адзінымі памочнікамі фінансавага ўтрыманьня праэкту апроч валянтэраў зьяўляюцца нашыя чытачы, якія робяць невялічкія дабрачынныя ахвяраваньні. Вы таксама можаце падтрымаць працу сайту нашае супольнасьці з дапамогаю падпіскі на штомесячныя ўнёскі праз дабрачынную плятформу Patreon. Напачатку 2021 году на нас чакаюць вялікія выдаткі на аплату абузаўстойлівага хостынґу, на якім разьмешчаныя рэсурсы й базы дадзеных супольнасьці, таму вы таксама можаце далучыцца й зрабіць свой унёсак, які нам вельмі дапаможа.

Віншуем з усімі прамінулымі Навагоднімі сьвятамі й жадаем усім людзям добрае волі посьпехаў ды перамогаў у новым 2021 годзе. Разам мы дасягнем большага!


Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: «Наводчик-2»108-ы ДШП19-й АМСБр197-я БрДК2В26 «Град»382-ы АБМП41-я БрРК7057-я авіябаза марской авіяцыі76-я ДШДcovid-19Res PublicaUkrainian Cyber AllianceАДКБакупацыя КрымуАлекс КінгАндрый ДэркачБеркутБПЛАв/ч 07264в/ч 20634в/ч 49311в/ч 72136ВДК "Орск"ВМФ РФгрупа ВагнэраДанузлаўДзяніс ІвашынДональд ТрампЗаставаінфармацыйная вайнаМК-БЛА-01МРК "Штиль"Мыхайло МакарукмэдыяклюбПВКР-60РосгардияРЭБРЭБ Р-330Ж "Житель"рэжым ЛукашэнкіСММ АБСЭСяргей ЦіханоўскіТомас КентУкраїнський ТижденьУладзімер ЗяленскіУР-07Чарнаморскі флёт

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 51217 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

April 2023
M T W T F S S
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.