• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Вызначаныя дадзеныя 10 ваенных злачынцаў з 810-й асобнай брыгады марской пяхоты ЧФ РФ

    on 2018-10-10 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Крым | Навіны | Падзеі
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў штогадовым звароце да Вярхоўнай Рады заклікаў прыбраць з Канстытуцыі Украіны норму пра базаваньне ва Украіне Чарнаморскага флёту РФ. «Пасьля таго як мы вернем Крым, расейскай базы ў Сэвастопалі дакладна больш ня будзе!», – заявіў Прэзыдэнт. Слушнасаць такога рашэньня пацьверджаная дадзенымі, атрыманымі падчас выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі. Пра ўдзел вайскоўцаў з дысьлякаваных у Крыме расейскіх падразьдзяленьняў у ваеннай агрэсіі супроць Украіны ў прыватнасьці сьведчаць мэдалі «За вяртаньне Крыму», фатаздымкамі якіх насычаныя іхныя акаўнты сацсетак. Публікуем дадзеныя пра чарговую дзясятку акупантаў з 810-й асобнай брыгады марской пяхоты ЧФ ВМФ РФ (в/ч 13140, пункт сталай дысьлякацыі – г. Сэвастопаль, Крым, часова акупаваная тэрыторыя Украіны).


    1. Зіанбэрдзін Фадзіс Харысавіч (рас. Зианбердин Фадис Харисович)

    28.02.1993 г.н., мейсца жыхарства: Сьцерлітамак, Ісянгулава (Башкартастан, РФ). Вайсковец-кантрактнік 810-й АБрМП ЧФ РФ. Узнагароджаны мэдалём за акупацыю Крыму.

    • Скрыншоты фотаальбому Ф. Зіанбэрдзіна

      https://vk.com/id138891680, https://ok.ru/profile/541944890090


    2. Белы Яраслаў Яраслававіч

    24.01.1995 г.н., г. Краснадар, РФ. Праходзіў тэрміновую службу ў 810-й АБрМП ЧФ РФ. Узнагароджаны мэдалём за акупацыю Крыму.

    • Іншыя фота й скрыншоты фотаальбому Я. Белага

      https://vk.com/id142978962, https://ok.ru/yarik.beliy

      http://archive.is/arSux

      http://archive.is/0AW3d

      http://archive.is/LDMqO

      http://archive.is/fSXKV

      http://archive.is/E3jPc

      http://archive.is/M5SQo

      http://archive.is/rktps

      http://archive.is/UPINe

      http://archive.is/wOJ4b

      http://archive.is/L9Wae


    3. Малюга Арцём Алегавіч

    12.03.1991 г.н., Выселкі, Краснадарскі край, РФ. Праходзіў тэрміновую службу ў 810-й АБрМП ЧФ РФ. Узнагароджаны мэдалём за акупацыю Крыму.

    У фотаальбоме Малюгі маецца фатаздымак, апублікаваны 16 сакавіка 2014 г., у якім ён зафіксаваны на беразе перад вялікім дэсантным караблём (ВДК). Ёсьць і фота гэтага караблю зь іншага ракурсу. Гэта вялікі дэсантны карабель «Георгий Победоносец» (рас.) Паўночнага флёту ВМФ Расеі, бартавы нумар 016.

    У камэнтарох да фота маецца наступны дыялёг (падаем у арыгінале):

    16.03.2014, Жека Курманов: Это же секретная информация

    16.03.2014, Сашка Собакин: Тебя не посадят?

    17.03.2014, Малюга: Сашка, с сегодняшнего утра это вполне легально!) Жека, это еще ничего, вот что было внутри)

    17.03.2014,  Сашка Собакин: Почему легально? Что происходит?

    17.03.2014, Малюга: Сашка, уже можно сказать в России служу

    Размова пад фатаздымкам працягнулася ўжо ў лютым 2015 году:

    23.02.2015, Владимир Феодосиади: Ахаха!) Я тогда в патрули через сутки ходил)

    23.02.2015, Малюга: Владимир, а я как будто нет, я каждую ночь БДК встречал и успевал в патрули и на узле в нарядах был…

    Аповяд Малюгі пацьверджвае, што падчас падрыхтоўкі да анэксіі паўвыспы, Расея таемна на ВДК перакідвала ў Крым акупацыйны кантынгент й грузы (гл. фота й камэнтары да яго ў спойлеры). Ужо 17 сакавіка 2014 г., у дзень правядзеньня так званага “рэфэрэндуму”, расейскі акупант заяўляе, што ўжо служыць у Расеі. Гэта цалкам адпавядае сьведчаньням Пуціна, які прызнаў, што гэты “рэфэрэндум” рыхтавала й праводзіла сама Расея. Пра волевыяўленьне жыхароў Крыму не было аніякай гаворкі.

    • Фатаздымак, зроблены падчас анэксіі, з камэнтарамі

    У сваім акаўнце сацсеціва А. Малюга пазначыў мейсца нараджэньня – н. п. Выселкі, навучаньня- школа №2. Настаўніца ягонай школы Ніна Захарчанка ў камэнтарох да фота мэдалю (гл. вышэй) ганарыцца вучнем-акупантам і абяцае разьмясьціць гэтае фота ў школьным музэі.

    Ніна Захарчанка з вучнямі ля школы №2 Высялкоўскага раёну Краснадарскага краю

    Гэты факт чарговага разу сьведчыць пра тое, што грамадзяне РФ ухваляюць дзеяньні Крамля й падтрымліваюць ваенную агрэсію Расеі супроць іншых дзяржаваў. Асобныя эўрапейскія палітыкі час ад часу ўздымаюць пытаньне пра паслабленьне ці нават поўнае зьняцьцё санкцыяў у адносінах да Расеі, бо, на іхную думку, звычайныя расейцы ня маюць пакутаваць праз дзеяньні Пуціна й ягонага атачэньня. Зрэшты, падобна, што гэтыя палітыкі мала знаёмыя з рэаліямі, бо незаконная анэксія Крыма мае значную падтрымку сярод насельніцтва Расеі. Гэтак жа, як і баявыя дзеяньні на Усходзе Украіны ці захоп часткі Грузіі. Таму адказнасьць за гэтыя злачынствы мае ня толькі камандаваньне й вайскоўцы расейскіх ЗС, але й Расея як дзяржава наагул. І, каб спыніць далейшую ваенную агрэсію, санкцыі маюць, наадварот, быць адчувальнымі для ўсіх расейцаў, каб яны нарэшце ўсьвядомілі асабістую адказнасьць

    • Іншыя фатаздымкі й скрыншоты фотаальбому А. Малюгі

      https://vk.com/id15205603


    4. Фёдараў Кірыл Віктаравіч

    28.01.1991 г.н., родам з Стаўрапальскага краю. Праходзіў тэрміновую службу ў 810-й АБрМП ЧФ РФ. У ягоным фотаальбоме таксама маюцца фота прыбыцьця ВДК у Крым напачатку сакавіка 2014 году. Гэта ВДК «Калінінград» Балтыйскага флёту ВМФ РФ, бартавы нумар 102.

    К. Фёдараў узнагароджаны мэдалём за акупацыю Крыму.

    • Іншыя фота й скрыншоты фотаальбому К. Фёдарава

      https://vk.com/id16899900

       


    5. Несьцераў Канстантын Уладзімеравіч

    14.08.1993 г.н., Таганрог, РФ. У 2013-2014 гг. праходзіў тэрміновую службу ў 810-й АБрМП ЧФ РФ Узнагароджаны мэдалём за акупацыю Крыму.

    • Іншыя фатаздымкі й скрыншоты фотаальбому К. Несьцерава

      https://vk.com/kostyanesterov


    6. Аўсяньнікаў Іван Сяргеевіч

    01.08.1991 г.н., у акаўнце пазначанае мейсца жыхарства – Санкт-Пецярбург, РФ. Мажліва, гэта мейсца працы. Паводле рэгістрацыйнага знаку аўтамабілю фігурант можа быць родам з Саратаўскае вобласьці. Праходзіў тэрміновую службу ў 810-й АБрМП ЧФ РФ.

    У фотаальбоме мае фатаздымкі, зробленыя падчас анэксіі на блёк-посьце ў выглядзе «зялёнага чалавечка».

    Узнагароджаны мэдалём за акупацыю Крыму.

    • Іншыя фатаздымкі й скрыншоты фотаальбому І. Аўсяньнікава

      https://vk.com/medweine


    7. Грышчанка Юры Сяргеевіч

    27.07.1994 г.н., ст. Брухавецкая, Краснадарскі край, РФ. Праходзіў тэрміновую службу ў 810-й АБрМП ЧФ РФ. Узнагароджаны мэдалём за акупацыю Крыму.

    • Іншыя фатаздымкі й скрыншоты фотаальбому Ю. Грышчанкі

      https://vk.com/finskiy_yu, https://ok.ru/chamak

       


    8. Сямёнаў Тымур Аляксандравіч

    11.12.1991 г.н., г. Ніжнякамск, РФ. Праходзіў тэрміновую службу ў 810-й АБрМП ЧФ РФ. Узнагароджаны мэдалём за акупацыю Крыму.

    • Іншыя фота й скрыншоты фотаальбому Т. Сямёнава

      https://vk.com/id28604016

      https://www.instagram.com/exssonix1


    9. Ткачэнка Арцём Андрэевіч

    23.08.1994 г.н., Наварасійск, РФ. Праходзіў тэрміновую службу ў 810-й АБрМП ЧФ РФ. Узнагароджаны мэдалём за акупацыю Крыму.

    • Іншыя фота й скрыншоты фотаальбому А. Ткачэнкі

      https://ok.ru/profile/547335996155, https://vk.com/id262063049


    10. Тарарыкін Мікіта Яўгенавіч

    26.10.1995 г.н., г. Ніжні Ноўгарад, РФ. Праходзіў тэрміновую службу ў 810-й АБрМП ЧФ РФ. Узнагароджаны мэдалём за акупацыю Крыму.

    • Іншыя фота й скрыншоты фотаальбому М. Тарарыкіна

      https://ok.ru/profile/558556113735, https://vk.com/nikita_tararykin, https://www.instagram.com/nikitatararykin


    Нягледзячы на значныя намаганьні ўладаў РФ схаваць факты агрэсіі, іх раскрываюць ейныя непасрэдныя рэалізатары – расейскія вайскоўцы. Пыха й выхваленьне штодня прыносяць новыя плады й адкрываюць нам абліччы людзей, якія ўчынялі й учыняюць ваенныя злачынствы. Старажытная лацінская прымаўка “Quid quid latet apparebit nil inultum remanebit” сьцьвярджае, што усё таемнае стане відавочным, нішто не застанецца без адплаты.

    Інфармацыя пра ўсе падразьдзяленьні Збройных сілаў РФ, удзел якіх у ваеннай агрэсіі супроць Украіны, Грузіі й Сірыі пацьверджаны на падставе OSINT-расьледаваньняў валянтэраў InformNapalm, зьмешчаная ў базе дадзеных – Russian Aggression.


    Матар’ял падрыхтавала Валянтына Рымарук адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


    Tags: 810-я АБрМПанэксія Крымув/ч 13140Пятро Парашэнкарасейская агрэсіяУладзімер ПуцінЧарнаморскі флёт ВМФ РФЧФ ВМФ РФ

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

      2020-10-22 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.