• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

    on 2020-10-22 | 0 Comment | Аналітыка | Галоўнае | Навіны Print This Post Print This Post
    • by
    • cz
    • ua
    • tr
    • bg
    • az
    • sv
    • no
    • dk
    • at

    Публікуем для нашых чытачоў інфармацыю пра асноўныя аспэкты расейскае дэзынфармацыі й прапаґанды. Матар’ял падрыхтаваны на падставе аналітычнага дакладу Дзярждэпу ЗША й артыкулу інфармацыйнага рэсурсу Uchoose.info.


    Дзярждэп ЗША апублікаваў вялікую справаздачу з назвай «Слупы расейскай дэзынфармацыі ды экасыстэма прапаґанды» [«Pillars of Russia’s Disinformation and Propaganda Ecosystem»].

    У гэтым дасьледваньні была апісаная разьвітая ды шматузроўневая сыстэма. На жаль, далёка не для ўсіх нашых суайчыньнікаў ёсьць відавочным тое, што паказалі далёкія заакіянскія аналітыкі, таму падаем асноўныя тэзы справаздачы.

    Дзярждэп кваліфікуе дзейнасьць расейскае ўлады як «асноўную пагрозу» у сфэры дэзынфармацыі, што сьведчыць пра сур’ёзнасьць працэсаў, вялізарны абсяг і значную эфэктыўнасьць расейскае прапаґандысцкае машыны.

    Аналітыкі кваліфікуюць расейскую машыну прапаґанды як экасыстэму, (то бок) што значыць складаную шматузроўневую структуру, здольную да самарэгуляцыі, аднаўленьня ды разрастаньня.

    Экасыстэма расейскае прапаґанды стаіць на пяці слупах:

    1. Афіцыйная камунікацыя ўлады:

    • заявы Крамля або міністэрстваў;
    • афіцыйныя паведамленьні ворганаў улады ў сацыяльных сетках;
    • заявы расейскіх палітыкаў.

    2. Ґлябальная інфармацыйная служба за дзяржаўны кошт:

    • расейскія СМІ, што працуюць на расейскую аўдыторую;
    • расейскія СМІ, што працуюць на замежную аўдыторыю;
    • замежныя СМІ, якія фінансуе Крэмль;
    • расейскія міжнародныя культурніцкія інстытуцыі.

    3. Проксі-рэсурсы:

    • зьвязаныя з Расеяй рэсуры з міжнародным ахопам;
    • мясцовыя лякальныя мэдыя з адпаведнымі мовамі;
    • лідары меркаваньняў, якія папулярызуюць расейскую павестку сьвядома;
    • лідары меркаваньняў, якія папулярызуюць расейскую павестку несьвядома;
    • падмацоўваньне расейскае павесткі іншымі дзяржавамі.

    4. Сацыяльныя сеткі:

    • пранікненьне ў мясцовыя дыскурсы;
    • актыўныя кампаніі для падрыву даверу да інстытуцыяў;
    • інфільтрацыя ўва унутраныя справы краінаў;
    • падбухторваньне нутраных канфліктаў і пратэстных акцыяў.

    5. Кібэр-дэзынфармацыя:

    • узлом каналаў камунікацыі ды публікацыя дадзеных;
    • узлом вэб-сайтаў;
    • стварэньне клонаў вэб-сайтаў;
    • падробка дадзеных;
    • перашкода працы афіцыйных або аб’ектыўных крыніцаў інфармацыі.

    Гэтыя пяць слупоў маюць розную відавочную зьвязанасьць з Крамлём. Першы слуп наўпрост зьвязаны зь ім, другі стаіць крыху далей, ад трох астатніх Крэмль можа спакойна адмежавацца, маўляў, Расея тут ні пры чым. Усе пяць слупоў выкарыстоўваюць для стварэньня ды пашырэньня ілжывый павесткі.

    У расейскіх вайскова-стратэґічных колах гэты працэс называецца «інфармацыйная канфрантацыя». Гэты тэрмін ёсьць актуальным і для вайсковага, і для мірнага кантэксту. Таксама выкарыстоўваецца стары тэрмін «актыўныя мерапрыемствы».

    Інфаґрафіка што да пяці слупоў расейскае дэзынфармацыі (для павялічэньня – націсьніце на выяву)

    Характэрныя рысы расейскае экасыстэмы прапаґанды такія:

    • Не існуе адзінага каналу пашырэньня дэзынфармацыі;
    • Пашырэньне матар’ялаў на розных рэсурсах ня мае аднолькавай формы;
    • Выкарыстоўваюцца розныя фарматы, якія ўзаемададаюць ды ўзаемаўзмацняюць адзін аднаго, нават калі асобныя паведамленьні могуць здавацца супярэчлівымі;
    • У кожным з слупоў выкарыстоўваецца розная тактыка;
    • Экасыстэмны падыход дапамагае падарваць каштоўнасьць дэмакратычных інстытуцыяў, міжнародную супрацу ЗША зь іх хаўрусьнікамі.

    Такая разгорнутая ды абсяжная сыстэма мае тры выразныя перавагі:

    • Яна дазваляе прасоўваць розныя варыяцыі той самай ілжывай павесткі для розных мэтавых групаў;
    • Падчас выкрыцьця адкрытых маніпуляцыяў проксі-рэсурсамі Крэмль можа вымыць рукі, аспрэчыць крытыку й адначасова пашырыць неабходную інфармацыю;
    • Адбываецца эфэкт «мэдыя-памнажэньня» паміж пяцьцю слупамі, што павялічвае ахоп ды рэзананс.

    Эфэкт «мэдыя-памнажэньня» можа часам справакаваць цэлыя дэзынфармацыйныя буры, што патэнцыйна небясьпечна для тых, каго Расея лічыць апанэнтамі на міжнародным, дзяржаўным ці лякальным узроўні.

    У справаздачы Дзярждэпу эфэкт «мэдыя-памнажэньня» быў паказаны адносна прыкладу расейскай павесткі пра каронавірус як біяляґічную зброю ЗША.

    1. Жырыноўскі (прадстаўнік улады) называе каронавірус «біяляґічнай зброяй ЗША».
    2. Мэсэдж падхопліваюць ды мадыфікуюць канал «Звезда» (экспэрт агучвае думку, што «каронавірус — біяляґічная зброя»), «Sputnik Arabic» («ці каронавірус — таемная амэрыканская зброя?») ды тэлеканал «Расея 1».
    3. Распаўсюджваньне мэсэджу проксі-рэсурсамі накшталт News Front, geopolitica.ru;
    4. Пашырэньне павесткі ў сацыяльных сетках;
    5. Хакерская апэрацыя «Ґострайтер»: пашырэньне ілжывай інфармацыі пра заражэньні ды ілжывыя экспэртныя сьведчаньні.

    Павестка зьявілася ў студзені 2020 году, а станам на сакавік яна ўжо стала дужа папулярнай.

    У гэтай справаздачы пералічаныя ды прааналізаваныя толькі асноўныя проксі-рэсурсы Крамля накшталт маскоўскага часопісу Strategic Culture Foundation, канадзкага рэсурсу Global Research ці крымскага News Front.

    З улікам таго, што Крэмль вядзе вайну супроць Украіны ды актыўна супрацьдзейнічае дэмакратычным пераменам у Беларусі, а ўкраінска-беларуская тэма ня сходзіць з парадку дня асноўных рупараў расейскае прапаґанды, ня цяжка ўявіць, колькі ўвагі ён надае для падтрымкі ды разьвіцьця сваіх проксі-рэсурсаў, сьвядомых ды несьвядомых лідараў меркаваньняў у нашых краінах.

    «Пятая калёна» ды «рука Крамля» — гэта ня проста цэтлікі ці страшылкі. Часам гэта рэальнасьць, прадуманыя доўгатэрміновыя праэкты, што ўзаемадзейнічаюць у распрацаванай экасыстэме расейскае прапаґанды.


    Інфаґрафіка й пераклад на беларускую мову – Сяржук Сай.

    Рэдагаваў – Дзяніс Івашын.

    У загалоўным фота выкарыстаная ілюстрацыя з uchoose.info.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: дэзынфармацыяінфармацыйная вайнапрапагандарасейская агрэсія

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    December 2023
    MTWTFSS
     123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    25262728293031
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.