• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Тэрарыст Тупіцын зь сябрамі раскрываюць сакрэты расейскага «ваенторга» у артдівізыёне «ЛНР»

    on 2016-02-15 | 0 Comment | Данбас | Навіны | Падзеі
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv
    • no

    Аб’ектам чарговага дасьледаваньня міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm сталася асобная брыгада спэцыяльнага прызначэньня 2-га армейскага корпусу так званае «ЛНР». У выніку глыбокае выведкі адкрытых крыніцаў і, у прыватнасьці, асабістых старонак тэрарыстаў у сацыяльных сетках, удалося атрымаць цікавыя зьвесткі, у выніку аналізу якіх склалася мазаіка паставак зброі РФ на Данбас. Было вызначанае падразьдзяленьне, мейсца ягонага базаваньня, таксама тэхніка і ўзбраеньне, у тым ліку артылерыйскае зь відавочнымі азнакамі расейскага «ваенторга».

    Нашая расьледаваньне пачынаецца з тэрарыста Сяргея Тупіцына (профіль, альбомы) – артылерыста гаўбічнага дывізыёну “Асобнай брыгады асаблівага прызначэньня 2-га АК НМ ЛНР”.

    Selection_091

    Сярога досыць сквапны што да кантактнай інфармацыі на сваёй сацыяльнай старонцы “VK”. Затое мае фатаздымкі ў фотаальбоме і сьпіс сяброў, якія зьдзейсьнілі значную дапамогу супольнасьці InformNapalm у зборы інфармацыі.

    Дысьлякацыя падразьдзяленьня

    Вызначыць дысьлякацыю падразьдзяленьня, у якім служыць Сярога, дапамаглі ягоныя фатаздымкі і фота ягонага таварыша ў службе – Віталя Дзямчука (профіль, альбомы).

    Selection_092

    Пачнем з наступнага фота – Тупіцын ля будынку (якое нам давядзецца вызначыць):

    Selection_094

    Фота Дзямчука на бальконе:

    Selection_095

    З фатаздымкаў вынікае, што будынак, у якім пражывае асабовы склад тэрарыстычнага падразьдзяленьня – 4-х павярховы, тэрыторыя вакол будынку засаджаная ялінамі, шклопакеты карычневага колеру, на парэнчах бальконаў усталяваныя зялёныя шчыткі. Пад гэтае апісанне пасуе  будынак санаторыя-прафілякторыя ў сяле Зялёны Гай, якое знаходзіцца на поўнач ад гораду Красны Луч Луганскае вобласьці па трасе Н21. Каардынаты санаторыя і фатаздымак сэрвісу “Panaramio” для параўнаньня:

    Selection_097

    Для пацьверджаньня таго, што санаторый выкарыстоўваецца ў якасьці казармаў для тэрарыстаў НЗФ, падаем спадарожнікавы здымак сэрвісу Яндэкс.Мапы, у якім можна пабачыць прыпаркаваную вайсковую техніку.

    Selection_089

    І яшчэ крыху фатаздымкаў пікніка на беразе возера ля вёскі Зялёны Гай. Зьвярніце ўвагу на тэрыкон, які дапамог зьдзейсьніць геалякацыю гэтых здымкаў, каардынаты. Гэтае мейсца знаходзіцца за 2,5 кілямэтры ад санаторыя, што таксама ўскосна пацьверджвае нашыя высновы пра дысьлякацыю падразьдзяленьня.

    Selection_100Selection_099Selection_098

    Мейсца здымкі на мапе Google:

    Ідэнтыфікацыя падразьдзяленьня:

    Selection_103Selection_104

    Ідэнтыфікаваць падразьдзяленьне нам дапамаглі фатаздымкі таварышаў у службе Тупіцына, Стаса Прыймака (профіль, альбомы) і Аляксандра Зубковіча (профіль, альбомы).

    На фатаздымках у альбоме баявікоў фігуруе тэхніка з нанесеным тактычным знакам “Асобнай брыгады асаблівага прызначэньня 2-га АК НМ ЛНР” 10 у квадраце. Падрабязна пра тактычныя знакі Л/ДНР можна прачытаць тутака.

    Selection_107Selection_106Selection_105

    Тэхніка і ўзбраеньне падразьдзяленьня:

    Праз аналіз фатаздымкаў, зробленых улетку 2015 – узімку 2016 г., вынікае, што існуе падзел гэтага падразьдзяленьня НЗФ на гаўбічную буксаваную артылерыю – 152-мм гаўбіцы Мста-Б, гаўбічна-самаходную артылерыю – 122-мм САУ 2С1 «Гвазьдзіка» і рэактыўную артылерыю – РСЗВ БМ-21 «Град». Падвоз БК ажыцьцяўляецца на вайсковых грузавіках “Урал”. Да вышэй раскрытых чатырох баявікоў, дадаем яшчэ аднаго – Раман Мерынкоў (профіль, альбомы), які любіць рабіць “сэлфі” на тле вайсковай тэхнікі:

    Selection_108

    Фатаздымкі з альбомаў, у якіх зафіксаваная пералічаная вышэй тэхніка і ўзбраеньне:


    Selection_124Selection_125Selection_109Selection_110Selection_111Selection_112Selection_113Selection_114Selection_115Selection_116Selection_117Selection_118Selection_119Selection_120Selection_121Selection_123Selection_122


    Тонкасьці ГАДн (гаўбічнага артылерыйскага дывізіёну)

    Характэрна, што на адным з фатаздымкаў тэрарыста Стаса Прыймака можна пабачыць рэглямэнтны надпіс пра праходжаньне ТА гаўбіцы 2А65 Мста-Б. Аналягічныя надпісы робяць на базах захоўваньня і рамонту ўзбраеньня і тэхнікі (БЗіРУТ) РФ. Меркавана, у ёй зафіксаванае: заводзкі нумар гарматы – В9536, катэгорыя – II, ПТК (магчыма плянавы тэхнічны кантроль) – 10ч, адхіленьне пачатковай хуткасьці снараду – 1%.

    Selection_126

    Як той казаў: «Першага разу – выпадковасьць, другога – супадзеньне, трэйцяга – пасьлядоўнасьць». Аказалася, што выпадковасьць стае супадзеньнем дзякуючы тэрарысту Уладзімеру Ключаку (профіль, альбомы), які выклаў “сэлфі” з падобным надпісам ТА, але ўжо на іншай гаўбіцы Мста-Б:

    Selection_127

    Меркавана, у ёй зафіксаванае: заводзкі нумар гарматы – В8495, катэгорыя – II, ПТК (магчыма плянавы тэхнічны кантроль) – 10ч.

    А вось даказаць, што надпісы ТА – гэта пасьлядоўнасьць, дапамаглі яшчэ два тэрарысты і таварышы ў службе з таго ж гаўбічнага дывізіыну “Асобнай брыгады асаблівага прызначэньня 2-га АК НМ ЛНР”. Аляксандар Прышляк (профіль, альбомы) і Арцём Нурыеў (профіль, альбомы) выклалі ў сваіх фотальбомах здымкі  1, 2.

    Selection_129Selection_128

    Цяпер пераканаемся, што на ўсіх чатырох гаўбіцах розныя надпісы:

    Selection_126

    Наводныя пытаньні:

    1. Скуль у колішніх «шахтароў» з НЗФ мінімум чатыры 152-мм гаўбіцы Мста-Б?
    1. Хто і навошта зрабіў рэглямэнтныя надпісы?
    1. Хто і на якім абсталяваньні зьдзяйсьняў плянавы тэхнічны кантроль гарматаў?

    Бонус ад каманды:

    Было вызначанае, што адзін з фігурантаў нашага расьледаваньня Аляксандар Зубковіч удзельнічаў у захопе абласнога ўпраўленьня СБУ па Луганскай вобласьці ў 2014 годзе. Гэтым ён выхваляўся ў сваім фотаальбоме, а вось фатаздымак Зубковіча за 2013 год для візуальнага параўнаньня.

    Selection_130

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве і выпальвайце акупантаў разам з InformNapalm!

     

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.