Аб’ектам чарговага дасьледаваньня міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm сталася асобная брыгада спэцыяльнага прызначэньня 2-га армейскага корпусу так званае «ЛНР». У выніку глыбокае выведкі адкрытых крыніцаў і, у прыватнасьці, асабістых старонак тэрарыстаў у сацыяльных сетках, удалося атрымаць цікавыя зьвесткі, у выніку аналізу якіх склалася мазаіка паставак зброі РФ на Данбас. Было вызначанае падразьдзяленьне, мейсца ягонага базаваньня, таксама тэхніка і ўзбраеньне, у тым ліку артылерыйскае зь відавочнымі азнакамі расейскага «ваенторга».
Нашая расьледаваньне пачынаецца з тэрарыста Сяргея Тупіцына (профіль, альбомы) – артылерыста гаўбічнага дывізыёну “Асобнай брыгады асаблівага прызначэньня 2-га АК НМ ЛНР”.
Сярога досыць сквапны што да кантактнай інфармацыі на сваёй сацыяльнай старонцы “VK”. Затое мае фатаздымкі ў фотаальбоме і сьпіс сяброў, якія зьдзейсьнілі значную дапамогу супольнасьці InformNapalm у зборы інфармацыі.
Дысьлякацыя падразьдзяленьня
Вызначыць дысьлякацыю падразьдзяленьня, у якім служыць Сярога, дапамаглі ягоныя фатаздымкі і фота ягонага таварыша ў службе – Віталя Дзямчука (профіль, альбомы).
Пачнем з наступнага фота – Тупіцын ля будынку (якое нам давядзецца вызначыць):
Фота Дзямчука на бальконе:
З фатаздымкаў вынікае, што будынак, у якім пражывае асабовы склад тэрарыстычнага падразьдзяленьня – 4-х павярховы, тэрыторыя вакол будынку засаджаная ялінамі, шклопакеты карычневага колеру, на парэнчах бальконаў усталяваныя зялёныя шчыткі. Пад гэтае апісанне пасуе будынак санаторыя-прафілякторыя ў сяле Зялёны Гай, якое знаходзіцца на поўнач ад гораду Красны Луч Луганскае вобласьці па трасе Н21. Каардынаты санаторыя і фатаздымак сэрвісу “Panaramio” для параўнаньня:
Для пацьверджаньня таго, што санаторый выкарыстоўваецца ў якасьці казармаў для тэрарыстаў НЗФ, падаем спадарожнікавы здымак сэрвісу Яндэкс.Мапы, у якім можна пабачыць прыпаркаваную вайсковую техніку.
І яшчэ крыху фатаздымкаў пікніка на беразе возера ля вёскі Зялёны Гай. Зьвярніце ўвагу на тэрыкон, які дапамог зьдзейсьніць геалякацыю гэтых здымкаў, каардынаты. Гэтае мейсца знаходзіцца за 2,5 кілямэтры ад санаторыя, што таксама ўскосна пацьверджвае нашыя высновы пра дысьлякацыю падразьдзяленьня.
Мейсца здымкі на мапе Google:
Ідэнтыфікацыя падразьдзяленьня:
Ідэнтыфікаваць падразьдзяленьне нам дапамаглі фатаздымкі таварышаў у службе Тупіцына, Стаса Прыймака (профіль, альбомы) і Аляксандра Зубковіча (профіль, альбомы).
На фатаздымках у альбоме баявікоў фігуруе тэхніка з нанесеным тактычным знакам “Асобнай брыгады асаблівага прызначэньня 2-га АК НМ ЛНР” 10 у квадраце. Падрабязна пра тактычныя знакі Л/ДНР можна прачытаць тутака.
Тэхніка і ўзбраеньне падразьдзяленьня:
Праз аналіз фатаздымкаў, зробленых улетку 2015 – узімку 2016 г., вынікае, што існуе падзел гэтага падразьдзяленьня НЗФ на гаўбічную буксаваную артылерыю – 152-мм гаўбіцы Мста-Б, гаўбічна-самаходную артылерыю – 122-мм САУ 2С1 «Гвазьдзіка» і рэактыўную артылерыю – РСЗВ БМ-21 «Град». Падвоз БК ажыцьцяўляецца на вайсковых грузавіках “Урал”. Да вышэй раскрытых чатырох баявікоў, дадаем яшчэ аднаго – Раман Мерынкоў (профіль, альбомы), які любіць рабіць “сэлфі” на тле вайсковай тэхнікі:
Фатаздымкі з альбомаў, у якіх зафіксаваная пералічаная вышэй тэхніка і ўзбраеньне:
Тонкасьці ГАДн (гаўбічнага артылерыйскага дывізіёну)
Характэрна, што на адным з фатаздымкаў тэрарыста Стаса Прыймака можна пабачыць рэглямэнтны надпіс пра праходжаньне ТА гаўбіцы 2А65 Мста-Б. Аналягічныя надпісы робяць на базах захоўваньня і рамонту ўзбраеньня і тэхнікі (БЗіРУТ) РФ. Меркавана, у ёй зафіксаванае: заводзкі нумар гарматы – В9536, катэгорыя – II, ПТК (магчыма плянавы тэхнічны кантроль) – 10ч, адхіленьне пачатковай хуткасьці снараду – 1%.
Як той казаў: «Першага разу – выпадковасьць, другога – супадзеньне, трэйцяга – пасьлядоўнасьць». Аказалася, што выпадковасьць стае супадзеньнем дзякуючы тэрарысту Уладзімеру Ключаку (профіль, альбомы), які выклаў “сэлфі” з падобным надпісам ТА, але ўжо на іншай гаўбіцы Мста-Б:
Меркавана, у ёй зафіксаванае: заводзкі нумар гарматы – В8495, катэгорыя – II, ПТК (магчыма плянавы тэхнічны кантроль) – 10ч.
А вось даказаць, што надпісы ТА – гэта пасьлядоўнасьць, дапамаглі яшчэ два тэрарысты і таварышы ў службе з таго ж гаўбічнага дывізіыну “Асобнай брыгады асаблівага прызначэньня 2-га АК НМ ЛНР”. Аляксандар Прышляк (профіль, альбомы) і Арцём Нурыеў (профіль, альбомы) выклалі ў сваіх фотальбомах здымкі 1, 2.
Цяпер пераканаемся, што на ўсіх чатырох гаўбіцах розныя надпісы:
Наводныя пытаньні:
- Скуль у колішніх «шахтароў» з НЗФ мінімум чатыры 152-мм гаўбіцы Мста-Б?
- Хто і навошта зрабіў рэглямэнтныя надпісы?
- Хто і на якім абсталяваньні зьдзяйсьняў плянавы тэхнічны кантроль гарматаў?
Бонус ад каманды:
Было вызначанае, што адзін з фігурантаў нашага расьледаваньня Аляксандар Зубковіч удзельнічаў у захопе абласнога ўпраўленьня СБУ па Луганскай вобласьці ў 2014 годзе. Гэтым ён выхваляўся ў сваім фотаальбоме, а вось фатаздымак Зубковіча за 2013 год для візуальнага параўнаньня.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў.
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве і выпальвайце акупантаў разам з InformNapalm!
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа