• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Гадавіна анэксіі Крыму: валянтэры нагадалі пра злачынствы Крамля на будынку амбасады РФ

    on 2018-03-20 | 0 Comment | Галоўнае | Грамадзтва | Крым | Навіны | Падзеі
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Увечары, 18 сакавіка, на чацьвертую гадавіну афіцыйнай акупацыі Крыма, якая невыпадкова супала зь нелегітымнымі выбарамі прэзыдэнта дзяржавы-агрэсара, ля адмінбудынку амбасады РФ украінская валянтэры й актывісты з Крыму правялі крэатыўную акцыю пратэсту. Сьцяну расейскае амбасады з дапамогаю магутнага праэктару ператварылі на вялікі экран з фатаздымкамі ваенных злачынстваў Крамля. InformNapalm даведаўся пра ўнікальныя дэталі гэтага флэшмобу.

    Акцыя пачалася а 18:30 і працягвалася прыблізна гадзіну. За гэты час на сьцяне амбасады Расеі зьявіліся слайды з праэкцыяй імёнаў загінулых і зьніклых бязь вестак украінскіх грамадзянаў, а таксама партрэты палітычных зьняволеных, якіх захапіла акупацыйная расейская ўлада ў Крыме. А напрыканцы акцыі амбасаду РФ ахапіў слайд з полымем, які меў сымбалічна выпаліць агрэсара.

    Арганізатар акцыі – валянтэр і актывіст Валянтына Ахлапкова распавяла InformNapalm пра дэталі гэтае ініцыятывы.

    “Ідэя правядзеньня гэтае акцыі ўзьнікла спантанна, мяне натхніў флэшмоб актывістаў у Вашынгтоне, якія 26 лютага 2018 г. арганізавалі праэцыяваньне выяваў на расейскую амбасаду ў падтрымку палітычнага зьняволенага Крамля Алега Сянцова. Мне падалося, што гэта вельмі магутная візуальная камунікацыя й таксама вельмі сымбалічная менавіта ў дзень расейскіх выбараў, бо відэапраэкцыя лёгка змагла дасягнуць сьценаў амбасады нягледзячы на ўсе парканы й калючы дрот. Вельмі прыемна, што акцыю таксама наведаў вядомы замежны вайсковы экспэрт Эдман Юэ, ён выклаў прыгожыя фатаздымкі з акцыі на сваёй старонцы Facebook”, – зазначыла валянтэрка.

    0
    1-1
    2-1
    3-1
    4-2
    5-1
    6
    7
    8.1
    8
    9

    Фота з акцыі ля амбасады РФ / Эдман Юэ (Edmond Huet)

    Ініцыятар акцыі падкрэсьліла, што валянтэры адмыслова шукалі магутны праэктар, які б мог перабіць сьвятло з вокнаў і падсьвятленьне на будынку амбасады. Працаўнікі амбасады РФ вымкнулі сьвятло й зачынілі жалюзі, каб сьвятло не прабівалася ў пакоі, але гэта нават спрыяла стварэньню суцэльнага цёмнага фону для візуалізацыі.

    “На акцыі былі мае сябры й  знаёмыя, актыўна дапамагалі валянтэры з Крыма. Падчас акцыі досыць спантанна ўзьнікла ідэя паказаць фота так званых «іхтамнетаў», якія захоплівалі Крым, і зрабіць праэкцыю відэа вагню на сьцены будынку. Таксама хачу падзякаваць сябрам з арганізацыі “Crimea SOS” за інфармацыю пра ўсіх крымскіх актывістаў і вайскоўцаў, якія загінулі, зьніклі бязь вестак і былі незаконна ўвязьненыя ў выніку дзеяньняў расейскіх агрэсараў у Крыме. Галоўным лёзунгам акцыі мы абралі выраз «Нехай зрозуміє кремлівська тварина, що кримський півострів – це Україна!». Гэта варыяцыя, аснову якой мы ўзялі з слогану патрыётаў з гораду Марыюпалю. Дарэчы гэтае графіці было ключавым на нашай мінулай выставе, прысьвечанай абароне Марыюпалю”, – зазначыла Валянтына Ахлапкова.

    5
    4
    3
    2
    1

    Фота з выставы, прысьвечанай абароне Марыюпалю / Валянтына Ахлапкова.

    Валянтына распавяла, што на момант інтэрвію InformNapalm пра флэшмоб не паведаміла аніводнае інфармацыйнае выданьне, хаця крымскія актывісты й запрашалі журналістаў на гэтую акцыю. Усё ж прадстаўнікам СМІ варта было б апроч асьвятленьня чарговых выбараў Пуціна надаваць увагу і іншым інфармацыйным падзеям, асабліва падчас якіх украінскія валянтэры крэатыўна з дапамогаю сьвятла й вагню выпальвалі крамлёўскую цемру.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Раман Бурко адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: Crimea SOSEdmond Huetакупацыя Крымаакцыя пратэстуВалянтына Ахлапковарасейская амбасада ў Кіеве

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Расея зьдзяйсьняе міжнародную маніпуляцыю гістарычнай спадчынай Украіны

      2017-11-08 - 0 Comment
    • Мілітарызацыя Крыма: БРК «Бастыён» і «БАЛ»

      2016-08-13 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.