• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    “Духоўныя склепы” і мейсцы масавага пахаваньня баявікоў Наваросіі”

    on 2015-06-11 | 0 Comment | Актуальна | Аналітыка | Навіны
    • ru
    • de
    • by
    • ua

    Яшчэ ўлетку 2014 году ў сетцы Інтэрнэт зьяўлялася частковая інфармацыя і камэнтары блёгераў пра тое , што баявікі стыхійна хаваюць сваіх баявых таварышаў у палёх, закопваючы ў траншэі без ушанаваньняў і нават без усталяваньня памятных таблiчак. У мейсцах масавых пахаваньняў адсутнічаюць нават імёны або пазыўныя загінулых. Дагэтуль адсутнічаюць нават прыблізныя або статыстычныя дадзеныя стратаў з боку баявікоў і расейскіх вайскоўцаў, якія ваююць на Данбасе. Больш за тое, гэтыя дадзеныя знаходзяцца пад шчыльнай сакрэтнасьцю і старанна ўтойваюцца расейскімі куратарамі баявікоў. Валантэры InformNapalm паспрабавалі зьдзяйсьніць невялікае расьледаваньне, заснаванае на дадзеных – адкрытых крыніцаў інфармацыі і закрытых спадарожнікавых здымкаў, доступ да якіх быў атрыманы з умоваў ананімнасьці крыніцаў. Зьведзеныя разам дадзеныя дазволілі больш глыбака дасьледаваць прадмет “замагільнага сьвету Наваросіі”.

    Але пра ўсё па парадку. Статыстыка, вядома, навука дакладная, але праз адсутнасьць масыву зыходных дадзеных даводзіцца зьвяртацца да здагадак, якія заснаваныя на назіраньнях і OSINT-дасьледаваньнях.
    Відавочна, што пэўны адсотак наймітаў і сэпаратыстаў хаваюць на мясцовых бліжэйшых могілках гарадоў і вёсак, у якіх яны склалі галовы за пэўную суму грошай або “ідэалы Наваросіі”. Грамадзянаў Расеі дастаўляюць вядомымі канвоямі “Груз 200” спачатку празь мяжу і далей да мейсца пахаваньня ўжо на расейскай тэрыторыі, альбо замятаюць сьляды, ператвараючы іх у попел ў мабільных крэматорыях, згадкі пра якія ўжо неаднаразова былі ў прэсе. Да таго ж, ёсьць пэўны адсотак загінулых, якія не былі апазнаныя, такіх баявікоў хаваюць ў равах і безыменных магілах у мейсцах масавых пахаваньняў. У якасьці прадмету дасьледаваньня мы зьвернемся да могілак пад Моспіна, якія ў асяродзьдзі баявікоў таксама носяць найменьне “Алея Славы”. Сьвежыя фота і відэа гэтых могілак былі зьмешчаныя ў групе “ДНР і ЛНР без цэнзуры”.

    Відэа:

    foto_1_9

    Але зрабіць паўнавартасную ацэнку маштабаў могілак паводле гэтых фота і відэа ня ёсьць мажлівым. Таму мы зьвернемся да мапаў. Тутака пачынаецца самае цікавае.

    Сам памер могілак нам шмат чаго ня скажа. Неабходна аналізаваць зьмены паводле часу. Для гэтых мэтаў выкарыстоўваем інструмэнт Google Плянэта Зямля, функцыю “Паказаць зьмены паводле часу”.

    Першыя фатаздымкі даступныя з 2002 г. З 2002 і да 2012 г. у гэтай мясцовасьці былі сельскагаспадарчыя палеткі, першы даступны касьмічны фатаздымак з 17.04.2012 г. паказвае ўжо наяўныя пахаваньні.

    1

    У такім рэжыме дзялянка выкарыстоўваецца ў наступныя гады. Паводле дадзеных касьмічнай фатаздымкі плошча могілак прыкладна за 2 гады павялічылася з 0 да 4337 м2.

    2

    У траўні 2014 году пачаліся актыўныя баявыя дзеяньні ў раёне Данецка, менавіта гэты час мы будзем лічыць 2-й фазай пашырэньня могілак і будзем адрозьніваць і параўноўваць з 1-й фазай.

    Паводле дадзеных касьмічнай здымкі за пэрыяд з красавіка 2014 г. па красавік 2015 г. плошча могілак павялічылася на 7100 м2, то бок на 164%! Дата – красавік 2015 г. прыблізная, няма магчымасьці выявіць больш дакладную дату. Але, тым ня менш, гэта дастаткова для ацэнкі тэндэнцыі.

    3
    Паводле санітарных нормаў плошча 1 мейсца пахаваньня складае 5 м2:

    табл

    Тутака паўстае слушнае пытаньне: магчыма, гаворка вядзецца пра розныя прычыны сьмерці, у тым ліку і гібель мірных жыхароў падчас баявых дзеяньняў?
    Так, сапраўды, гэта лягічна і, цалкам мажліва, частка пахаваньняў належыць цывільным асобам, якія загінулі падчас баявых дзеяньняў і памерлым зь іншай прычыны.

     

    Але менавіта на гэтае мейсца неаднаразова спасылаліся журналісты, блёгеры і самі баявікі як мейсца пахаваньня іхных баявых таварышаў, ды і сам назоў “Алея Славы” ўскосна сьведчыць, што гэта мейсца пахаваньня ня проста памерлых, але загінулых у баёх. Менавіта яго можна лічыць асноўнымі могілкамі баявікоў у раёне г. Данецк.
    Пяройдзем да матэматычных падлікаў.
    Агульная разьліковая колькасьць пахаваньняў ў 2-й фазе – 1420 чалавек.
    Калі выказаць здагадку, што нават 20% зь іх гэта цывільныя асобы (хоць гэта, мяркуючы з дынамікі росту “цьвінтара”, досыць сьмелая здагадка), колькасьць баявікоў будзе роўнай 1136.

    Сьвежыя спадарожнікавыя фатаздымкі гэтай мясцовасьці таксама пацьвердзілі нашыя здагадкі, бо выявілі паўнавартасныя маштабы дадзенага пахаваньня.

    Адзначым, што больш за 1136 загінулых – гэта прыблізныя разьлікі толькі за пазначаны пэрыяд і на канкрэтным могілках. Колькасьць падобных могілак і масавых пахаваньняў дакладна невядомая, але калі ўзяць дадзеную лічбу ў якасьці прыкладу і дапусьціць, што колькасьць такіх могілак можа быць роўнай хаця б 5-7 на ўсё “ДНР”, лічба загінулых у гэтай вайне баявікоў, сярод якіх вялікая колькасьць і расейскіх грамадзянаў, будзе складаць звыш за 7-8 тысячаў чалавек. Тысячы жыцьцяў толькі ў раёне аднаго гораду і гэта без уліку яшчэ й Луганскае вобласьці. Дзясяткі тысячаў скалечаных фізічна і маральна, вось кошт імпэрскага прыхаванага ўварваньня і неабвешчанай вайны. Цана толькі аднаго боку, які ганарыцца “рускай вясной” і “нашкрымам”.

    Матар’ял падрыхтаваў Рыгор Балута адмыслова для InformNapalm. Падчас перадруку актыўная спасылка на першакрыніцу абавязковая.

    Пераклад Дзяніса Івашына

    RU: “Духовные склепы” и места массового захоронения боевиков Новороссии

     

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.