• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Архітэктары тэрактаў: дэталі правалу спэцапэрацыі ФСБ супроць Украіны

    on 2017-09-07 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Інсайд | Навіны
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Гібрыдная вайна Расеі супроць Украіны не абмежаваная анэксіяй Крыма і баявымі дзеяньнямі на Данбасе. Асаблівую «гібрыднасьць» гэтае вайны адчуваюць тыя, хто непасрэдна ўдзельнічаў у антытэрарыстычнай апэрацыі ў асобных рэгіёнах Данецкае й Луганскае абласьцей. Яны стаюць мішэнямі для далейшых правакацыяў ужо па-за межамі зоны АТА. Колішнія вайскоўцы, якія вярнуліся да мірнага жыцьця, і іхныя блізкія зьяўляюцца аб’ектамі для кіднэпінгу з боку расейскіх спэцслужбаў. Апроч гэтага спэцслужбы РФ выкарыстоўваюць іх для правядзеньня сваіх  інфармацыйных апэрацыяў.

    Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm атрымала эксклюзіўныя матар’ялы, якія дапаўняюць карціну адной з няўдалых спэцаперацыяў ФСБ, публічна раскрытай падчас брыфінгу Службы бясьпекі Украіны 17 жніўня 2017 г. Нам удалося прааналізаваць альгарытмы, якія выкарыстоўвалі расейскія агенты ў апэрацыі дзеля выманьваньня ўдзельнікаў АТА на тэрыторыю Расейскае Фэдэрацыі праз прапанову высокіх заробкаў на кароткатэрміновых будаўнічых працах. Колішніх вайскоўцаў запрасілі ў РФ і падкінулі падрабязныя інструкцыі з мэтай іхнае наступнае фота- й відэафіксацыі для фабрыкацыі абвінавачваньняў у спробе правядзеньня тэрактаў. Грамадзяне Украіны праз усведамленьне, што іхнае запрашэньне ў РФ зьвязанае абаслютна не з будаўніцтвам, хутка пакінулі тэрыторыю РФ і распавялі пра спробу вэрбаваньня. Больш падрабязна гэтая дэтэктыўная гісторыя пададзеная ў матар’яле “Радыё Свабода”.

    Цікава, што для падбору кандыдатаў для правакацыі расейскія спэцслужбы выкарысталі дзеўчыну з лёгкімі паводзінамі Дар’ю Масьцікашаву (архіў профілю), якая ў 2014 годзе пераехала з Каменскага (кол. Днепрадзяржынск) у Маскву.

    • Дэталі 18+

      Вызначанае, што Дар’я Масьцікашава мае акаўнты «daryasexxxx» і «anakonda» на рэсурсах зь інтымным зьместам.

      Фота: самы нэйтральны кадар з закрытых архіўных матар’ялаў Дар’і Масьцікашавай. (18+).

    У Маскве з 2014 г. Дар’я пачала супольна жыць з расейскім прапагандыстам Сяргеем Сакаловым (падрабязная інфармацыя пра ягоны бэкграўнд і ролю ў інфармацыйных апэрацыях расейскіх спэцслужбаў пададзеная ніжэй). Пасьля пераезду ў Маскву Масьцікашава ачоліла арганізацыю падтрымкі разьвіцьця моладзі й спорту «Залатая Ліга» і пачала публічна часта знаходзіцца поруч зь Сяргеем Сакаловым. Ён выкарыстаў потым Масьцікашаву ў няўдалай правакацыі расейскіх спэцслужбаў празь ейнае пэрыядычнае наведваньне Днепрапятроўскае вобласьці зь візытамі да сваякоў. Пасьля гэтага Дар’я Масьцікашава была затрыманая СБУ.

    Скрыншот з справаздачы СБУ, пададзенай падчас прэс-канфэрэнцыі.

    Сам Сяргей Сакалоў мае вельмі цікавы бэкграўнд ў расейскім крымінальным асяродзьдзі й палітыцы. Ён даволі вядомы расейскі прапагандыст, які называе сябе экспэртам прыватнай арганізацыі «Федеральный информационный центр | Аналитика и Безопасность» (рас.).

    Фота: Сяргей Сакалоў

    З 1994 г. па 1999 г. Сакалоў забясьпечваў асабістую бясьпеку Барыса Бярозаўскага й ачольваў ягонае прыватнае ахоўнае прадпрыемства «Атолл-1». На гэты момант «Атолл» працуе пад шыльдаю інфармацыйна-аналітычнае агенцыі. За часам кіраваньня колішняга прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына «Атолл» займаўся незаконным праслухоўваньнем і зборам кампрамату на першых асобаў дзяржавы, а таксама на буйных бізнэсоўцаў. Пасьля ўцёкаў Бярозаўскага кіраўніка прадпрыемства “Атолл” спрабавалі прыцягнуць да крымінальнае адказнасьці, але справа ў суд гэтак і не патрапіла.

    У адным з сваіх інтэрвію Сакалоў шчыраваў (тут і далей падаем у арыгінале):

    Я сразу сказал: если меня возьмут, молчать не буду. Сидеть за других – дураков нет. Борису, конечно, пришлось помогать, спускать дело на тормозах.

    Таксама «Атолл» падазравалі ў сувязях з чачэнскімі баявікамі, якія кватаравалі ў доме прыёмаў Барыса Бярозаўскага «ЛогоВАЗ».

    У інтэрвію газэце «Московский комсомолец» №2240 з 22 чэрвеня 2006 г. Сяргей Сакалоў распавядаў і пра ценявы бок супрацы Барыса Беразоўскага з чачэнцамі:

    В доме приемов “ЛогоВАЗа” гости с Кавказа дневали и ночевали. Я часто видел там Арби Бараева, Закаева, Басаева. Удугов вечно ходил в папахе. Многие приезжали с оружием. Помню, какой-то колоритный боевик расхаживал по клубу в камуфляже, со “Стечкиным” наперевес. Года с 1996-го Борис понял, что, если грамотно разыгрывать чеченскую карту, она может приносить и политические дивиденды, и немалые деньги: причем одновременно. Он стал заниматься выкупами заложников из чеченского плена. Это был такой нескончаемый круг. Бандиты воровали людей, получали выкуп, а на вырученные средства похищали новых заложников.

    У інтэрвію Сакалоў таксама прызнаваў, што асабіста вазіў грошы, прызначаныя для чачэнскіх баявікоў.

    У выніку спэцапэрацыі Міністэрства ўнутраных справаў што да барацьбы з злачыннасьцю на прадрыемстве «АвтоВАЗ» у 1997-1998 гг., калі яго кантраляваў Беразоўскі і чачэнскі крыміналітэт, было выяўленае, што зьвязаныя з гэтым прадпрыемствам злачынцы забілі больш за 65 кіраўнікоў кампаніяў і бізнэс-канкурэнтаў. На пытанне, ці былі ў складзе «Атолл» баявікі, Сакалоў адказваў:

    Это были не боевики, а высококлассные профессионалы, потому что стрельба из снайперской винтовки и минирование – это тоже творчество.

    Сяргей Сакалоў – расейскі «экспэрт» у справе MH17

    3 траўня 2016 году на тэлеканале «ВВС2» быў паказаны фільм пра трагедыю рэйсу МН17, паводле нашых дадзеных зьнішчанага з дапамогаю сыстэмы БУК у Данецкай вобласьці разьлікам 53-й ЗРБр Збройных Сілаў РФ. З падачы Крамля сярод журналістаў у якасьці экспэртаў зьявіўся ўжо як «прыватны дэтэктыў» і Сяргей Сакалоў. Ён запэўніваў гледачоў, што ў «Боінгу» ўзарваліся бомбы:

    Взрыв был изнутри. Самолет заминировали еще в Амстердаме. Эта операция проведена украинской и голландской спецслужбами.

    Таксама ён заявіў, што ён нібыта атрымаў запіс тэлефоннай размовы паміж двума агентамі CIA, якія рыхтавалі дзьве бомбы для борту рэйсу МН17.

    Аднак, гэтыя «доказы» гэтак і не былі пададзеныя й засталіся толькі ілжывыми заявамі расейскага «экспэрта», як і шматлікія іншыя фэйкавыя гісторыі, агучаныя расейскім бокам дзеля адцягненьня ўвагі следзтва й сусветнае супольнасьці.

    Сакалоў у справе Вараненкава

    Яшчэ адзін «інфармацыйны праэкт» Сакалова датычны справы пра забойства колішняга дэпутата Дзярждумы РФ Дзяніса Вараненкава. Ён абвінаваціў у забойстве «Днепрапятроўскую АЗГ», на якую, паводле слова Сакалова, нібыта працаваў Дзяніс Вараненкаў. Ніводзін з фактаў, агучаных Сакаловым, ня быў пацьверджаны.

    Сакалоў і справа падлеткаў

    Найбольш абсурдным у службовым сьпісе прапагандыста зьяўляецца інфармацыйны ўкід пра пастаўку «маладых хлопчыкаў і дзяўчынак» Парашэнку, Яцэнюку й Турчынаву.

    Сакалоў і Масьцікашава: каардынацыя ў справе правакацыі з удзельнікамі АТА

    Найбольш жа цікавай з практычнага пункту гледжаньня зьяўляецца апэрацыя, у якой Сакалоў стаўся падраднікам ФСБ РФ і прыцягнуў сваю палюбоўніцу Дар’ю Масьцікашаву ў якасьці вярбоўніцы кандыдатаў зь ліку колішніх удзельнікаў АТА дзеля зьдзяйсьненьня палітычнай правакацыі.

    Нам удалося атрымаць скрыншоты запісаў у нататках тэлефону Масьцікашавай.

    З першаснага аналізу інфармацыі, які зьдзейсьнілі валянтэры InformNapalm, вынікае, што мы маем справу з тэхнічным заданьнем рыхтаванай правакацыі. У ліставаньні ўскосна пазначаныя і арганізатары апэрацыі. Дакуманты Сакалоў дасылаў Масьцікашавай. Плян апрэацыі меў 7 пунктаў. Мы падаем уласнае расшыфраваньне некаторых скаротаў, якое нам здаецца найбольш верагодным. Таксама падаем копіі для вывучэньня журналістам.

    Вэрсія расшыфраваньня скаротаў аналітыкамі InformNapalm:

    «Центр» – кіраваньне ФСБ;

    Специалист «К» і «Т» – апэратыўныя супрацоўнікі ФСБ;

    Группа НН – группа вонкавага назіраньня;

    Этап №3 «Переговорщик» – маецца на ўвазе Дар’я Масьцікашава, якая выконвала функцыі перамоўніка з колішнімі ўдзельнікамі АТА.

    НН отъезда «строителей» – вонкавае назіраньне за групай, якая выязджае з Украіны і якую  запрасілі ў якасьці будаўнікоў. Відэа запісвала Дар’я (відэаархіў).

    Агент «А» – грамадзянін Украіны, імя Ігар пазначанае ў схеме вышэй.

    Альгарытм апэрацыі ФСБ не спрацаваў ужо на чацьвертым этапе, пасьля таго, як група «будаўнікоў» зразумела, што іх выкарыстоўваюць для спэцаперацыі і зьбегла з Масквы ва Украіну аўтаспынам.

    Такім чынам, кожны грамадзянін Украіны, а асабліва – колішнія альбо дзейныя вайскоўцы, якія прайшлі праз зону АТА, а таксама чальцы іхных сем’яў, – могуць стаць аб’ектам для спэцапэрацыяў расейскіх спэцслужбаў. А дзяўчыны, якія прапануюць грамадзянам Украіны працу ў Расеі, лёгкі заробак, блізкае знаёмства і іншыя паслугі могуць быць удзельніцамі агентурнага сеціва, інфільтраванага ва Украіну для ловаў бесклапотных душаў.


    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

     

    Tags: інфармацыйныя спэцапэрацыяпадрыўная дзейнасьць РФФСБ РФ

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Помнікі спатыканьня: дасьледаваньне ўплыву Расеі на ўкраінска-польскія ўзаеміны (ВІДЭА)

      2017-11-20 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.