• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Як Расея выкарыстоўвае інваспорт і дзяцей і такім чынам зьвязвае паміж сабой Лукашэнку і АРДЛА

    on 2021-10-25 | 0 Comment | OSINT | Беларусь | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • lt

    Валянтэры міжнароднай супольнасьці InformNapalm з каманды InformNapalm Беларусь правялі OSINT-расьледаваньне і высьвятлілі, як Расейская Федэрацыя выкарыстоўвае спорт для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі і зьвязвае такім чынам гібрыднымі сеткамі самапрызначанага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнка і часова акупаваныя РФ тэрыторыі на ўсходзе Украіны. Таксама артыкул выяўляе схемы незаконнага вывазу дзяцей з АРДЛА ў РФ і Беларусь пры дапамозе расейскіх тэрарыстаў.


    Увесну 2021 года пачалася гісторыя, якая дайшла да свайго разьвязаньня толькі ў верасьні бягучага году. Спартовец, удзельнік нацыянальнае каманды Беларусі па інваспорце, а з сакавіка бягучага году яшчэ і ўдзельнік «Канстытуцыйнай камісыі па падрыхтоўцы зьменаў у Канстытуцыю Беларусі» Аляксей Талай, мяркуючы паводле здымкаў у ягоным акаўньце «ўкантакце», 30 красавіка паехаў на часова акупаваную расейскімі войскамі і іх гібрыднымі бандфармаваньнямі тэрыторыі Украіны. Ён знаходзіўся там да 5 траўня (акаўнт “укантакце”, вэб-архіў). Падчас сваёй паездкі ён у якасьці «ганаровага госьця» быў на спаборніцтвах ў плаваньні сярод асобаў з абмежаванымі магчымасьцямі.

    На згаданых спаборніцтвах прысутнічалі таксама Уладзімір Антонаў, які ў расейскай тэрарыстычнай групоўцы «ДНР» займае пасаду «намесьніка старшыні Ураду ДНР», ды баявік, былы ўдзельнік банды «Пятнашка», які ў акупаваным Данецку захапіў буйную сетку прадуктовых крамаў «АТБ», выхадзень з Абхазыі Ставрас («Ставрык») Багатэлія (акаўнт “укантакце”, вэб-архіў). Зараз Багатэлія называе сябе «кіраўніком паралімпійскага камітэту ДНР» (спасылка, вэб-архіў).

    Апроч таго, Аляксей Талай сустракаўся зь мітрапалітам Данецкім і Марыюпальскім Іларыёнам (УПЦ Маскоўскага патрыярхата), а таксама з т.зв. «адміністрацыяй», якая разьмесьцілася ў захопленым будынку ў горадзе Ясінуватая Данецкае вобласьці Ўкраіны (вэб-архіў).

    Пры гэтым на абедзьвюх сустрэчах яго суправаджаў чалавек, якога сам Аляксей Талай у сваіх допісах і інтэрвью называе проста «верны сябар». Прозьвішча гэтага чалавека Талай нідзе ня згадвае.

    На здымку яны знаходзяцца на ганку захопленага баевікамі будынку ў Ясінуватай (вэб-архіў).

    Хто такі «верны сабар» Аляксея Талая?

    Удалося высьвятліць, што гэты чалавек – Уладзімір Казбанаў, паводле адукацыі – лекар, які цяпер займаецца арганізацыйнай дзейнасьцю накшталт «збору новых ідэяў з розных сфэраў навукі». Ён заснаваў дзьве арганізацыі – «Центр поддержки предпринимательства ООО «Лаборатория интеллекта»» (арганізацыя аформленая на ягоную жонку – Сьвятлану Казбанаву) ды «Центр молодёжных инноваций». У 2010 годзе Казбанаў езьдзіў на расейскі моладзевы форум «Селигер», пасьля чаго, у размове зь інтэрнэт-выданьнем «Союзное Вече», загаварыў пра т.зв. «інтэграцыю Беларусі і Расеі» як пра мэту, якой ён плянуе дабівацца (вэб-архіў).

    А ўжо ў 2012 годзе на ягонай старонцы зьяўляецца здымак, з загалоўкам: «в главном офисе Россотрудничества» (вэб-архіў).

    А ў 2015 годзе Уладзімір Казбанаў як арганізатар дыскусыйнага клюбу пад назовам «Вызовы глобализации. Гуманитарный кризис. СНГ» запрасіў туды прадстаўнікоў «НОД Белоруссия», пра што яны паведамілі на сваёй старонцы (вэб-архіў).

    То бок, Казбанаў доўгі час актыўна падтрымліваў кантакты з расейскімі структурамі, накіраванымі на прасоўваньне «русскага міра» в Украіне і Беларусі.

    Неўзабаве пасьля сваёй паездкі, 27 траўня, падчас прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі (час на відэазапісу 2:09:07), Аляксей Талай прапанаваў «наладзіць сацыяльные сувязі і гуманітарную місыю на Данбасе». Лукашэнка адказаў літаральна наступнае: «Лічы, што вырашылі. Па вядомым табе канале паспрабуй перадаць свае прапановы» (вэб-архіў). То бок, мяркуючы паводле гэтай размовы, на той момант Аляксей Талай разам зь «верным сябрам» Уладзімірам Казбанавым ужо наладзілі сувязі з прадстаўнікамі тэрарыстычных груповак у АРДЛА, падкантрольных Расейскай Федэрацыі.

    А 17 жніўня Аляксей Талай на старонцы фонду свайго ймя ў інтарнэце, дзе раней разьмяшчаліся некалькі ягоных дабрачынных праэктаў, пачынае збор сродкаў з мэтай, задэкляраванай як «спачатку прывезьці дзяцей-інвалідаў на рэабілітацыю ў Беларусь, потым прывезьці на аздараўленьне дзяцей-сіротаў і дзяцей зь бедных сем’яў, а пасьля таго збраць ды прывезьці дапамогу (прадукты, сродкі гігіены, тэхніку, адзеньне) наўпрост да іх». На дадзены момант збор сродкаў спынены (вэб-архіў).

    Пры гэтым доступ да сродкаў, пералічаных па ўказаных на старонцы «Фонду Талая» рэквізітах, меў, а значыць, і мог распараджацца імі, Уладзімір Казбанаў. Пра гэта сьведчаць ягоныя камэнтары на старонцы Аляксея Талая у сацсетцы Facebook, дзе ён некалькі разоў называў дакладную суму сродкаў, збраных на канкрэтную дату (спасылка).

    Магчыма, ў сьхеме задзейнічаны таксама Алег Дадонаў, які з 2015 году жыве ў Беларусі, а да таго жыў у Луганскае вобласьці Ўкраіны. Дадонаў занесены ў базу Цэнтра «Міратворац».

    Пра ягоны ўдзел можа сьведчыць камэнтар пад допісам Аляксея Талая, ў якім Дадонаў піша, што ёсьць аналягічны «праэкт» адносна асобных акупаваных раёнаў Луганскае вобласьці (вэб-архіў).

    Паводле словаў Алега Дадонава вядома, што ён падаў дакуманты для атрыманьня грамадзянства Беларусі ў сувязі з заявай Лукашэнкі пра спрошчаны парадак атрыманьня грамадзянства «перасяленцамі з раёну канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны» (вэб-архіў).

    Указ Лукашэнкі, які спрыяе вывазу дзяцей з АРДЛА

    Кульмінацыя апісаных вышэй дзеяньняў адбылася толькі ўвосені. 15 верасьня на старонцы ў інтарнэце, дзе публікуюцца ўказы і распараджэньні Аляксандра Лукашэнкі, зьявілася распараджэньне «пра арганізацыю адпачынку дзяцей з Данецкае вобласьці ў дзяржаўным дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Зубронак»» (вэб-архіў). Нягледзячы на тое, што была выкарыстаная фармулёўка проста «Данецкая вобласьць», разьвіцьцё падзеяў паказала, што гаворка ў распараджэньні ідзе выключна пра акупаваную частку Данецкае вобласьці Украіны.

     

    І ў той жа дзень, з розьніцай у некалькі гадзінаў пра адпраўку дзяцей у Беларусь напісалі і на сайце баевікоў з тэрарыстычнае групоўкі, якая дзейнічае на тэрыторыі окупаваных РФ асобных раёнаў Данецкай вобласьці Украіны.

     

    Па-першае, такое паведамленьне зрабіла так званае «міністэрства транспарту ДНР», паводле інфармацыі на старонцы якога 13 верасьня былі выдзеленыя аўтобусы для перавозкі 200 дзяцей і 16 суправаджаючых іх асобаў у Растоўскую вобласьць, каб потым перасесьці на цягнік Адлер-Мінск (вэб-архіў). Дарэчы, дата 13 верасьня ўказвае ня толькі на тое, што ўсё было значна раней падрыхтаванае, але і на тое, што ў момант публічнага абвяшчэньня «арганізацыі адпачынку» дзеці ўжо на цягніку пад’яжджалі да Менску.

     

    Па-другое, пра адпраўку дзяцей абвесьціў на сваёй старонцы так званы «намесьнік старшыні Ураду ДНР» Уладзімір Антонаў (вэб-архіў).

     

    Вольга Волкава, кіраўніца арганізацыі для дзяцей-інвалідаў «Дэльфіны», што знаходзіцца ў акупаваным Данецку (акаўнт “укантакце”, вэб-архіў; акаўнт у “ОК”, вэб-архіў), 16 верасьня на сваёй старонцы ў сацсетцы «ўкантакце» падзякавала за адпраўку дзяцей, у тым ліку, Міністэрству замежных справаў Расеі і Мінадукацыі Беларусі (вэб-архіў).

    Гэта можа значыць, што адным з каардынатараў, а мо нават галоўным ценевым каардынатарам гэтай задумы было Міністэрства замежных справаў РФ.

    Дарэчы, ў навінах, што пачалі зьяўляцца ўжо пасьля прыбыцьця групы у Беларусь, указваецца крыху меншая колькасьць дзяцей у групе, а менавіта, каля 150.

    І далёка ня ўсе адпраўленыя дзеці былі сіротамі ці інвалідам – сярод іх былі таксама вучні з данецкае ваенізаванае навучальнае ўстановы «кадэцкі корпус імя Захарчанкі», дзе фактычна рыхтуюць будучых баявікоў (старонка “ўкантакце”, вэб-архіў). Улічваючы тое, што групу дзяцей з суправаджальнікамі ўзначальвала Алёна Лявіцкая (акаўнт “укантакце”, вэб-архіў), якая займае пасаду кіраўніцы летніка пры гэтай установе імя баявіка і калябаранта Захарчанкі (спасылка, вэб-архіў), то магчыма, што менавіта «кадэты» былі асноўнай часткай згаданай групы.

    Болей інфармацыі пра выкарыстаньне дзяцей з акупаваных тэрыторыяў у мілітарных праэктах Расейскай Федэрацыі чытайце ў спецтэме: Спецтема: «Юнармія» – російський «Путінюгенд» для нових війн.

    Факт, што ўласна яна ўзначальвала групу, пацьвярджаецца таксама публікацыямі ў СМІ РБ (вэб-архіў).

    У камэнтарох да допісу Вольгі Волкавай названыя тры асобы, якія, паводле камэнтатара, у найбольшай ступені паўдзельнічалі ў адпраўцы дзяцей у Беларусь – «Алексей, Ольга, Ставрос». Мяркуючы паводле той інфармацыі, якая ўжо вядомая, меліся на ўвазе Аляксей Талай, Вольга Волкава і Ставрас Багатэлія. Ёсьць верагоднасьць, што менавіта Багатэлія, з улікам ягонага статусу ў тэрарыстычнае групоўцы «ДНР», мог быць тым самым «каналам», зь якім кантактавалі Талай і Казбанаў, ды на які намякаў Лукашэнка падчас сваёй прэс-канферэнцыі ў траўні, і праз пасярэдніцтва якога зьдзяйсьняўся вываз дзяцей – дарэчы, у парушэньне законаў Украіны.

    Апісаны вышэй ланцуг падзеяў паказвае, што паміж Лукашэнкам і вярхамі тэрарыстычнае групоўкі «ДНР» існуе сувязь, якая дазваляе ім хутка каардынаваць свае дзеяньні з дапамогай напрацаваных «каналаў», а кантралюе гэты працэс Расея.

    Арганізацыя паездкі дзяцей на адпачынак выглядае шырмай для наладжваньня такіх сувязяў, у духу ўлюбёных прыёмаў агрэсыўнае палітыкі Расеі – прыкрывацца дзецьмі.

    Такім чынам, «дзякуючы» паводзінам Лукашэнкі, Беларусь апынулася ўцягнутай у саўдзел у расейскай збройнай агрэсыі, якая зьдзяйсняецца пад выглядам дзейнасьці штучна створаных на акупаванай тэрыторыі Украіны псэўдадзяржаўных утварэньняў, так званых «ДНР-ЛНР».


    Публікацыю падрыхтавала беларуская рэдакцыя международнай валянтэрскай супольнасьці InformNapalm. Распаўсюд і перадрук з спасылкай на крыніцу вітаецца! Старонкі супольнасьці InformNapalm у сацсетках: Facebook

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.