У ходзе прагляду і аналізу відэа, размешчанага 22 сакавіка 2015 г. на канале “Рэспубліканская Гвардыя ДНР”, у якім баявікам брыгады “Кальміус” інструктары тлумачаць прынцып дзеяньня ПТРК “Фагот”, удалося зафіксаваць наступную інфармацыю:
– Апаратурны блок 9С474-1 (01:19)
– Прыбор 9Ш119М1 (01:19)
– На хронаметражы 01:51 – 01:55 голас інструктара кажа сваім падапечным “… снарад працуе на адлегласці 4 кіламетры, ад 75 метраў”
– На 01:35 паказаны нумар ЗМ-83-0218
– На 0:32 мы бачым накрыўку кантэйнера ракеты, якая характэрна для ракеты 9М113М.
Відэа з фіксацыяй фактаў ад InformNapalm.org:
Тлумачэньня:
Такім чынам зафіксавана, што на відэа тэрарыстаў паказаны мадэрнізаваны пускавы прылад 9П135М-1 (які можа ўжываць ракеты 9М111, 9М111М, 9М113, 9М113М) з усталяванай ракетай 9М113М. Таксама на відэа бачна, што маркіроўка ракеты спецыяльна зацёртая, але інструктар за кадрам кажа, што ракета працуе на дыстанцыі 75-4000 м – гэта характарыстыка, якая адрознівае ракету 9М113М ад старых мадыфікацый. Гэтак жа на відэа бачная накрыўка кантэйнера ракеты, якая характэрная толькі для ракеты 9М113М. Такім чынам, усе дэталі мазаікі былі сабраныя і праведзена поўная ідэнтыфікацыя вырабу.
Дадзены тып ракет выпускаецца Тульскім зброевым заводам (Расейская Федэрацыя). Таксама вядома, што акрамя Расеі вытворчасць такіх комплексаў з ракетамі 9М113М ліцэнзавана ў Індыі і Іране.
Цікава, што яшчэ адно нелегальнае з’яўленьне дадзенага комплексу з ракетамі гэтага тыпу было заўважана ў Сірыі, у 2013 годзе, верагодна туды яны былі дастаўлены таксама ў рамках “адпачынку” з расейскай арміі альбо былі звольненыя заднім лікам.
Матар’ял падрыхтаваў Міхаіл Нет адмыслова для InformNapalm.org
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа