• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Затрыманага ў Беларусі журналіста Дзяніса Івашына не адпусьцілі з СІЗА на пахаваньне бабулі

    on 2021-06-01 | 0 Comment | Актуальна | Беларусь | Галоўнае | Навіны
    • ru
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • tr
    • en
    • lt
    • bg
    • az
    • sv
    • at

    Супрацоўнікі сілавых ведамстваў Беларусі выкарыстоўваюць ня толькі фізычны, але і псыхалягічны ціск на палітычных вязьняў рэжыма Лукашенкі. Дзеля гэтага задзейнічанюць усе магчымыя спосабы і ўчынкі: ня толькі сфабрыкаваныя матар’ялы і дыскрэдытацыя, а нават спэкуляцыя на трагічных падзеях і горы, якое адбылося ў сем’ях людзей. Так вядомага беларускага журналіста і рэдактара беларускай вэрсыі сайта міжнароднай валянтэрскай супольнасьці InformNapalm Дзяніса Івашына супрацоўнікі сілавых структур не адпусьцілі на пахаваньне ягонай бабулі, якая памерла 26 траўня.

    Нагадаем, што журналіст Дзяніс Івашын  з 12 сакавіка знаходзіцца пад вартай  у сьледчым ізалятары ў Горадні па сфабрыкаваным супраць яго абвінавачаньні. Сьледзтва вядзе КДБ Беларусі. 12 сакавіка сілавікі з шматлікімі парушэньнямі правялі ператрусы ў кватэры журналіста і дома ў ягонай маці, а 15 сакавіка правялі ператрус таксама і ў хаце ў ягонай 95-гадовай бабулі. Дзяніс ужо больш за 2 месяцы знаходзіцца за кратамі С пачатку траўня, каб дадатковым чынам узьдзейнічаць на яго псыхалягічна, супрацоўнікі вязьніцы перавялі яго ў карцар на 7 содняў.

    Як паведаміла маці журналіста — Людміла Івашына – такі псыхалягічны ціск не прамінуў без наступстваў і 26 траўня памерла бабуля Дзяніса. Ў гэты ж вечар Людміла Івашына патэлефанавала сьледчаму, які вядзе справу яе сына, і спытала, ці магчыма арганізаваць прысутнасьць Дзяніса на пахаваньні. Сьледчы адказаў катэгарычнае «не». На наступны дзень, ёй з схаванага нумару патэлефанаваў чалавек, прадставіўся «ад сьледчага», і паведаміў, што «яны параіліся і вырашылі адпусьціць Івашына на пахаваньне». Пры гэтым супрацоўнік двойчы ўдакладніў час і мейсца пахаваньня.

    У дзень пахаваньня маці журналіста зноў патэлефанавала сьледчаму, каб удакладніць, ці будзе сын на пахаваньні, але сьледчы адказаў, што ня ён прымаў такое рашэньне і яго толькі паставілі перад фактам.

    «Мы да апошняга ня ведалі, прывязуць Дзяніса ці не. Яго не прывезьлі. Дзяніс вельмі любіў бабулю і клапаціўся пра яе да самога свайго арышту. Яго ж нават забіралі зь лекамі, якія ён для яе набыў у аптэцы і зьбіраўся ёй везьці. Гэта бесчалавечнае стаўленьне — гуляць на такім горы і маніпуляваць. Але амаральнасьць некаторых супрацоўнікаў сілавых структураў нікога не зьдзіўляе», — сказала Людміла Івашына.

    Дзяніс Івашын займаўся журналісцкімі расьледаваньнямі. У Беларусі супрацоўнічаў з выданьнем «Новы Час». За тыдзень да сайго арышту выпусьціў чарговае расьледаваньне пра тое, як колішнія украінскія супрацоўнікі расфармаванага спэцпадразьдзяленьня «Бэркут» пасьпяхова ўладкаваліся на службу да режыму Лукашенка. Сваякі і калегі лічаць, што затрыманьне Дзяніса Івашына зьвязанае менавіта з гэтым. Дзянісу высунутае абвінавачаньне паводле арт. 365 Крымінальнага кодэкса РБ — «Умяшальніцтва ў дзейнасьць супрацоўнікаў ворганаў нутраных спраў». Праваабарончыя арганізацыі прызналі, што Дзяніс Івашын зьяўляецца палітычным вязьнем і ягонае затрыманьне зьвязанае зь ягонай журналісцкай дзейнасьцю.


    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 ) Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.