• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Ратаўнік Абдала аль Хафі: калі выцягваеш жывога чалавека з-пад завалаў, цябе напаўняе энэргія, якой хопіць на наступныя тысячу гадоў

on 2016-01-29 | 0 Comment | Грамадзтва | Навіны | Сірыя Print This Post Print This Post

У Сірыі за час вайны ў шэрагах апазыцыі цяперашняму злачыннаму рэжыму сфармавалася шмат грамадзкіх ініцыятываў, дзейнічаюць актывісты, якія выконваюць складаную і адказную працу. Гэтая сыстэма сацыяльнага кіраваньня разьвіваецца, стае больш моцнаю, паглыбляецца. Так, з грамадзянскіх камітэтаў, якія зьявіліся напачатку рэвалюцыі, вылучыўся рух “Белых касак”. Гэта ратаўнікі, яны выконваюць самую цяжкую і небясьпечную працу – прыязджаюць першымі туды, дзе адбылося здарэньне, дастаюць параненых з-пад завалаў, зьдзяйсьняюць ім першую дапамогу, дастаўляюць у больніцы. Апроч гэтага, яны займаюцца яшчэ й прафіляктыкай, рыхтуюць насельніцтва да новых удараў расейскай авіяцыі і асадаўскіх войскаў, выконваюць шмат іншай працы. Лічу, што грамадзтва, у якім дзейнічаюць ініцыятывы такога ўзроўню арганізацыі, мае шмат пэрспэктываў.

Сірыйцы ўступілі ў нашу зь імі агульную вайну раней за нас, супраць іх прымаліся значна больш жорсткія мэтоды ва ўсіх кампанэнтах комплекснай гібрыднай вайны, для нас вельмі важна вывучаць іхны досьвед супраціву.

Прапаную пазнаёміцца ​​з валянтэрам, адным з актывістаў сірыйскай рэвалюцыі, якія займаюцца зараз найважнейшым справай – ратаваннем жыцьця на гэтай шматпакутнай зямлі.

спасатель3

Распавядзіце пра сябе – колькі Вам гадоў, адукацыя, чым займаліся раней, дзе Вы жывяце, калі пачалі працаваць ратаўніком.

Мяне завуць Абдала аль Хафі, мне 32 гады. Скончыў эканамічны факультэт аднаго з унівэрсытэтаў Дамаска. Працаваў фінансавым дырэктарам на прадпрыемстве харчовай прамысловасьці ў мястэчку Мліха. Працаваць ратаўніком пачаў з таго моманту, калі першы снарад упаў на наш гарадок. Усё пачалося ў сярэдзіне 2012 году – мы былі ратаўнікамі пры мэдпунктах. Там і нарадзілася ідэя грамадзянскае абароны.

спасатель17

Што такое “Белыя каскі”? Як арганізаваная гэтая служба ў вас у раёне? Колькі прыблізна людзей гэтым займаюцца, якая структура арганізацыі?

Мы пачалі арганізоўваць ратавальныя брыгады пры грамадзянскіх самаробных шпіталях. Затым мы разьвівалі простыя пункты для зьдзяйсьненьня мэдычнай дапамогі і каманды валянтэраў, якія выцягвалі пацярпелых з-пад завалаў, таксама пажарныя брыгады ў розных раёнах. Гэта ўсё зьвязалі ў адную сыстэму «Усходняя Гута і Сталічная Акруга». Такім чынам арганізавалі адзіную сыстэму кіраваньня «Белымі каскамі» на вызваленых з-пад рэжыму тэрыторыях.

спасатель12

Нашыя структуры – мэдыкі; ратаўнікі, якія выводзяць людзей з зоны паражэньня, і каманды, якія выцягваюць людзей з-пад завалаў; група кіраваньня ў надзвычайных сытуацыях; пажарнікі; ахоўныя патрулі (для абароны прыватнай і грамадзкай уласнасьці ад марадэраў); брыгады для расчысткі дарог (каб машыны хуткай дапамогі маглі праехаць).

У нашым раёне – цяпер маем спэцкаманду пажарнікаў, хуткай дапамогі, ратаваньня з-пад завалаў. Яны падзеленыя на групы.
У нашым цэнтры 30 чалавек, арганізаваныя ў тры брыгады з 10 чалавек, кожныя вартуюць па 24 гадзіны. Ёсьць кіраўнік цэнтра і 3 кіраўнікі групаў (мэдыкаў, пажарнікаў і ратаваньня з-пад завалаў).

спасатель5

Хто можа стаць сябрам “Белых касак”? Ці зьдзяйсьняецца шкаленьне, як яно арганізаванае?

Той хто жадае – падае заяўку ў кадравы аддзел, зь ім праводзяць сумоўе і ацэньваюць фізычную форму. Потым тых, хто прайшоў, накіруюць у трэнінгавы цэнтар. Там зьдзяйсьняецца начытка курсу. Бярэм ў каманду на падставе паказьнікаў падчас праходжаньня курсу і пры наяўнасьці станоўчай характарыстыкі з таго раёну, скуль чалавек прыбыў.

спасатель16

Распавядзіце, якія інструмэнты вы выкарыстоўваеце падчас працы, на якой машыне вы перасоўваецеся, ці ёсьць у вас уніформа, адмысловае абсталяваньне?

Раней інструмэнты ў нас былі прымітыўныя, але сёньня ў нас ужо ёсьць машыны хуткай дапамогі, пажарная тэхніка, экскаватары. У некаторыя машыны мы дадаем яшчэ інструменты і ставім абсталяваньне, якое дапамагае ў нашай працы. У нас ёсьць адмысловая форма, што дапамагае нам працаваць больш арганізавана.

спасатель2

Які рэжым вашае працы?

Досьвед навучыў нас эфэктыўнай арганізацыі. Ужо маем вялікі досьвед хуткага арыентаваньня на мейсцы здарэньня. Калі вялікая шчыльнасьць бамбаваньняў, гэта, вядома, перашкаджае нашай працы, ствараючы хаатычныя ўмовы.

спасатель19

Распавядзіце пра ваш звычайны дзень, калі няма вялікіх здарэньняў.

У звычайных сытуацыях брыгады рамонтнікаў аглядаюць нашыя машыны й тэхніку. Калі вакол спакойна, мы праводзім лекцыі й курсы для супрацоўнікаў.

спасатель6
На фота: Абдала аль Хафі трымае плякат, якія заклікае ратаваць горад Мадаю. Ратавальнікі Усходняе Гуты арганізавалі з гэтай нагоды дэманстрацыю і сабралі грошы дзеля дапамогі людзям, што галадуюць.

Што запамінаецца больш за ўсё?

У нашай працы заўсёды адбываюцца незвычайныя рэчы. Было такое, што пасьля некалькіх гадзінаў працы над заваламі мы выявілі цэлую сям’ю – дзяцей і жанчыну – усе жывыя і без адзінай траўмы. А было і такое, што расейцы зьдзяйсьнялі наўпроставыя ўдары, але загінулых не было – Бог ратаваў нас.

спасатель15

Ці прымалі Вы ўдзел у ратаваньні людзей, якія пацярпелі ад удараў расейскай авіяцыі? Калі й дзе гэта было? Распавядзіце падрабязна пра гэта – хто пацярпеў, якія былі разбурэньні, што Вам даводзілася рабіць падчас працы.

З пачатку лістапада расейцы пачалі актыўна бамбіць Гуту. У Думе, Хамурыі, Кафр Батне загінулі сотні чалавек ад расейскіх авіяўдараў. А касэтныя расейскія бомбы ператварылі жылыя кварталы на цалкам разбураныя раёны.

Я не магу забыць масавыя забойствы ў Кафр Батне і Джысрын. І масавае забойства ў Хамурыі. І ўдары па г. Дума.

У маіх вушах дагэтуль гукі сьмерці, я памятаю пах крыві і разарваных чалавечых целаў.

спасатель4

Як вы дакумантуеце такія выпадкі? Ці ёсьць у вас фота- і відэаматар’ялы, сьпісы пацярпелых, акты пра разбурэньні? Якую інфармацыю пра злачынствы Расеі вы маглі б даць нам для публікацыяў?

Мы маем офіс дакумантацыі. Супрацоўнікі Грамадзянскае Абароны фатаграфуюць і фіксуюць усё. Я вам дашлю асобны файл з гэтым. Ён на старонцы Грамадзянскае Абароны.

спасатель21

Распавядзіце пра гуманітарную крызу, якая ўзнікла ў рэгіёне ў выніку вайны. Праз што больш за ўсё пакутуюць людзі? Як вы ім дапамагаеце?

Наўпроставая сьмерць і паступовая гібель – вось праз што пакутуюць людзі.

Памерлыя спачнуць, а тыя хто, выжылі – шукаюць новыя дамы, новае жыцьцё, і гэта ўсё ў чаканьні на чарговую ракету. Мы, як Грамадзянкая Абарона, іх ратуем і перапраўляем у бясьпечнае мейсца.
Аддзелы ў зьдзяйсьненьні дапамогі і ворганы мясцовага самакіраваньня знаходзяць для іх жыльлё.

спасатель8

Мы ведаем, што ў Сірыі зараз шмат замінаваных тэрыторыяў і неразарваных снарадаў. Як вырашаецца гэтая праблема ў вашым раёне? Ці ўваходзіць у задачы вашай службы разьмінаваньне боепрыпасаў?

У нашым раёне няма мінаў. Але пасьля расейскага ўварваньня касэтныя бомбы сталі амаль штодзённым зброяй.

Мы, як Грамадзянская Абарона, праз адсутнасьць прафэсыйных брыгадаў у разьмінаваньні, спрабуем падняць іх вялікімі экскаватарамі і закапаць іх дзесьці ўдалечыні.

спасатель10

Як адбываецца вашае ўзаемадзеяньне з ворганамі аховы здароўя? Што вы робіце разам і якая розьніца між вамі?

Мэдычная служба ў Гуце таксама мае брыгады хуткай дапамогі. Але іхная праца – толькі транспартаваньне пацярпелых.

Нашая роля – яшчэ й знаходзіць параненых і зьдзяйсьняць мэдычную дапамогу наўпрост на мейсцы бамбаваньня. Мы таксама дастаўляем пацярпелых у мэдпункты. Таксама мы арганізоўваем суцэльную працу на мейсцы здарэньня – непасрэдныя віды зьдяйсьненьня канкрэтнай дапамогі і забесьпячэньне ўсім неабходным (вада, электрычнасьць, дарогі і г.д.).

І вядома ж, мы супрацоўнічаем з мэдычнымі ўстановамі.

спасатель22

Распавядзіце пра сваю каманду. Хто ў яе ўваходзіць, як вы разьмяркоўваеце міжсобку абавязкі і узаемадзейнічаеце? Ці маеце сяброўскія адносіны, ці абмяркоўваеце апроч дзелавых пытаньняў яшчэ й асабістыя?

Нашая каманда – маладыя актывісты рэвалюцыі. Большасьць ведае адзін аднаго праз рэвалюцыйную актыўнасьць або валянтэрскія праэкты.

Шмат хто працуе дадаткова ў іншых сфэрах. Напрыклад, я яшчэ працую ў галіне псыхалягічнай падтрымкі дзяцей.

Але для мяне Грамадзянская Абарона – гэта вялікая сям’я, у якой мы разам пераадольваем цяжкасьці і супольна зазнаем радасьць.

спасатель7

Маральна цяжка бачыць столькі ахвяраў і разбурэньняў, як Вам гэта ўдаецца? Што робіце з страхам? Хто выконвае функцыю псыхалягічнай падтрымкі – сям’я, таварышы, прафэсыйны псыхоляг?

Надзея – наш псыхоляг. Надзея й любоў – наш псыхалягічны мэханізм. Калі выцягваеш жывога чалавека з-пад завалаў, цябе напаўняе энэргія, якой хопіць на наступныя тысячу гадоў.
А паралельна мы спрабуем праводзіць курсы для псыхалягічнай падтрымкі і працы менавіта з дзецьмі – курсы для ўсіх супрацоўнікаў Грамадзянскае Абароны. І ў гэтым ёсьць вялікая неабходнасьць.

спасатель20

Распавядзіце пра прафіляктычную працу, якую вы выконваеце. Як часта, зь якімі катэгорыямі насельніцтва, ці бачыце вы ейныя вынікі?

Каманда трэнінгавага цэнтру праводзіць у школах курсы грамадзянскае абароны для настаўніцаў і жанчынаў. Але сталая занятасьць на працы не дае нам часу для больш маштабнай прафіляктычнай працы.

спасатель13

Ці даводзілася вам ратаваць дзяцей? Распавядзіце пра такія выпадкі.

Дзеці пакутуюць больш за ўсё праз удары Асада і расейцаў. Калі яны гінуць – гэта наш самы вялікі боль, калі яны выжываюць – гэта наша самая вялікая надзея. Калі выцягваеш дзіцяці з-пад завалаў, адчуваеш, што жыцьцё будзе працягвацца далей, нягледзячы на ​​Асада і Пуціна.

спасатель9

Праца ратаўніка зьвязаная з падвышанай рызыкай. Ці ведаеце вы выпадкі, калі ратавальнікі гінулі, зьдзяйсьняючы дапамогу іншым людзям?

Расейцы маюць дзікі звычай – яны б’юць па тым жа самы мейсцы двойчы, чакаючы, пакуль людзі зьбяруцца на мейсцы здарэньня пасьля першага ўдару.

Падчас авіяўдараў (расейскіх і асадаўскіх) за 2015 год ва ўсёй Усходняй Гуце загінулі 30 супрацоўнікаў Грамадзянскае Абароны, 80 былі параненыя.

спасатель14

Скажэце, у чым вы бачыце асноўны вынік сваёй працы? Чым вы можаце ганарыцца як дасягненьнем сваім асабістым або ўсёй каманды?

Ратаваць жыцьці, трымаць высока гонар – ці гэта не пасланьне Усявышняга людзям.

Я ганаруся тым, што я сірыец і падтрымліваю дух нашай краіны – дух свабоды, годнасьці й чалавечнасьці. Гэта – рэвалюцыя. Гэта – Грамадзянская Абарона. Гэта – Белыя Каскі.

спасатель18

Матар’ял да публікацыі падрыхтавала Кацярына Ярэська.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

Спасылка на арыгінальную вэрсію.

Tags: Белыя каскіГрамадзянская Абаронарасейскія авіяўдарыСірыя

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

    2020-10-07 - 0 Comment
  • Расея перакідвае лятакі МіГ-29, Су-35 і Су-24 у Лібію

    2020-05-27 - 0 Comment
  • Вайсковая дынастыя Шварцаў: сямейны падрад на агрэсію ад Крыму да Сірыі

    2020-01-17 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 45153 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

July 2022
M T W T F S S
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.