• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Дэсант з Кастрамы зноў «заблукаў» ва Украіне

    on 2016-08-13 | 0 Comment | Данбас | Навіны
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv
    • no
    • dk

    У сваім зводзе пра сытуацыю ў раёне зьдзяйсьненьня АТА з 11 жніўня 2016 г. Галоўнае ўпраўленьне выведкі (ГУВ) Міністэрства абароны Украіны паведаміла пра тое, што зафіксаванае прыбыцьцё ў акупаваны Данецк новай партыі расейскіх вайскоўцаў. Паведамляецца, што для зьдзяйсьненьня ратацыі выведвальных падразьдзяленьняў прыбылі вайскоўцы з складу батальёнай тактычнай групы 331-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палку (пункт сталай дысьлякацыі – г.Кастрама) 98-й дывізыі ПДВ ЗС РФ. Паводле паведамленьня ГУВ расейскія вайскоўцы выконваюць задачы на напрамках населеных пунктаў: Аўдзееўка, Мар’інка і Краснагораўка.

    OSINT-экспэрты InformNapalm зьдзяйсьняюць праверку й пошук фактаў, якія пацьверджваюць гэтую інфармацыю.

    Варта зазначыць, што расейскія вайскоўцы 331-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палку раней ужо былі зафіксаваныя на Данбасе.

    Гэтак, падчас зьдзяйсьненьня расьледаваньня InformNapalm у сакавіку 2015 году адзін з дэсантнікаў 331-га парашутна-дэсантнага палку 98-й паветрана-дэсантнай дывізыі (в/ч 71211, Кастрама) Артур Уханаў (профіль, архіў профілю, архіў фотаальбому) быў зафіксаваны ў Станічна-Луганскім раёне Украіны.

    Чытайце таксама: «Расейскі дэсантнік 331-га ПДП 98-й ПДД пазуе ў Станічна-Луганскім раёне Украіны»
    уханов
    Пазьней ён таксама замацаваў на сваёй сьцяне ў акаўнце сацсеціва “VK” запіс з тэкстам (цытуем): «28.06.2015 во время боевых действий в районе Станицы–Луганской погиб мой боевой товарищ и просто друг. Витя, вечная память. Пусть земля тебе будет пухом».

    Таксама варта ўзгадаць гісторыю пра 10 палонных расейскіх дэсантнікаў з таго ж 331-га палку 98-й дывізыі ПДВ, якія «заблукалі» у жніўні 2014 году. Украінскія сілавікі затрымалі іх ля населенага пункту Зеркальны Амвросіеўскага раёну Данецкае вобласьці.

    Такім чынам, інфармацыя пра ратацыю БТГр з складу 331-га палку 98-й дывізыі ПДВ ЗС РФ і прысутнасць ейных вайскоўцаў на тэрыторыі акупаванае часткі Украіны цалкам можа прэтэндаваць на дакладнасьць выведдадзеных.

    Рэкамендуем нашым чытачам спраўджваць факты прысутнасьці й фіксацыі вайскоўцаў расейскіх вайсковых частак і падразьдзяленьняў паводле базы дадзеных расьледаваньняў валянтэраў-выведнікаў InformNapalm.

    Сталая спасылка на базу дадзеных: bit.ly/RussianPresence (даступныя таксама разнастайныя моўныя пераклады расьледаваньняў).

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

     (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.