• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Дмытро Тымчук: Калі забыцца на Крым, будзе ня мір – будзе вайна

on 2019-06-27 | 0 Comment | Галоўнае | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post

Сёньня, 27 чэрвеня, кіраўніку й сузаснавальнікаў групы “Інфармацыйны Супраціў” Дмытру Тымчуку споўнілася б 47 гадоў. На знак памяці пра сапраўднага патрыёта Украіны, народнага дэпутата, падпалкоўніка запасу ЗСУ й вайсковага журналіста з гэтага дня беларуская служба супольнасьці InformNapalm пачынае цыкл публікацыяў ягоных найбольш значных аналітычных працаў.

Дмытро Тымчук трагічна загінуў 19 чэрвеня 2019 году ў выніку вагнястрэльнага параненьня.

Супольнасьць InformNapalm далучаецца да шчырых спачуваньняў усім родным ды блізкім нашага сябра ды калегі.


Пасля пачатку курортнага сэзону выразна выявілася небясьпечная тэндэнцыя, якая скажае ўспрыманьне праблемы акупаванага Крыму.

Група «Інфармацыйны Супраціў неаднаразова заяўляла, што Крым для Расеі – ня больш, чымся мейсца для разьмяшчэньня буйной вайсковай базы, якая стварае пагрозу для ўсяго Чарнаморскага рэгіёну, Балканаў. Апроч гэтага Расея выкарыстоўвае Крым для забесьпячэньня акупацыі часткі Данбаса й вайны ў Сірыі.

Паказальна, што шмат хто ва Украіне й на Захадзе ўспрымае Крым не як ваенную пагрозу, што ўвесь час павялічваецца, але як «захоплены пляж». Гэтая інфармацыя пра колькасьць турыстаў і стан курортаў «забівае» галоўную пазыцыю – пра колькасьць вайсковых вышкалаў на паўвысьпе й пра нарошчваньне вайсковае групоўкі Расеі ў Крыме, на Азоўскім моры, і ў сфэры адказнасьці Паўднёвае вайсковае акругі РФ суцэльна.

Паўнамаштабныя вышкалы ў Крыме / Фота: cbc.ca

Фармуецца наратыў – «на «захопленым пляжы» гаспадараць злыдні, якія рабуюць маёмасьць законных ўласьнікаў і парушаюць правы чалавека. Гэта выклікае глыбокую заклапочанасьць».

Праз што небясьпечны такі ракурс? Праз тое, што ён спрычыняецца да няслушных ацэнак і памылковых дзеяньняў (аналіз ІС-Крым – у спасылцы).

Частка грамадзянаў Украіны (у 2015 г. іх была траціна, зараз, вядома, больш) нутрана зьмірылася з стратаю Крыму й гатовая забыцца на акупацыю, абы «нармалізаваліся стасункі з Расеяй». Жыхары Харкава, Адэсы, Кіева, Львову не ўспрымаюць тое, што адбываецца ў Крыме як пагрозу асабіста для сябе й свайго дому. Людзі вераць, што калі «забыцца на Крым», то надыйдзе «мір».

Але гэта ілюзія. Таму што вайсковую базу ствараюць ня дзеля міру, але акурат дзеля вайны.

З падобнай лёгікай ігнараваньня рэчаіснасьці дзейнічаюць і заходнія партнэры. Яны гатовыя заўважаць парушэньні правоў чалавека ў Крыме й падмацоўваюць гэта дзеяньнямі (выдаюць гранты, уздымаюць пытаньні на міжнародных пляцоўках, утрымліваюць рэжым санкцыяў і г.д.). Але яны катэгарычна не гатовыя разглядаць Крым у кантэксьце ваеннай пагрозы.

Бо з падобнай інтэрпрэтацыяй неабходна цалкам перагледзець захады ўзьдзеяньня на агрэсара. Вядзецца ўжо ня толькі пра тое, каб выратаваць вязьняў або вярнуць скрадзеную ўласнасьць. Пытаньне стаіць па-іншаму: як нэйтралізаваць ваенную пагрозу, якая зыхозіць з акупаванага расейцамі Крыму?


Паўнамаштабныя вышкалы ў Крыме / Фота: AP, Pavel Golovkin

Пагадзіцеся, калі глядзець на Крым не праз прызму «захопленага пляжу», але праз прызму вайсковай базы, зусім па-іншаму выглядаюць дзеяньні тых жа галяндзкіх кампаніяў, якія дапамагалі будаваць Керчанскі мост і газаправод «Турэцкі паток». Зусім па-іншаму выглядае гісторыя турбінаў «Siemens». Гэта ўжо ня дробныя парушальнікі рэжыму эканамічных санкцыяў. Гэта – саўдзельнікі Крамля ў абсталяваньні вайсковай базы, якая скіраваная ня толькі супроць Украіны, але й супроць Эўропы.

Таму неабходна «перазагрузіць» успрыманьне крымскае тэматыкі ў публічнай прасторы. Тады можна будзе прадметна казаць ня толькі пра захаваньне, але й пра адэкватнае пашырэньне санкцыяў супроць Расеі, што наблізіць дэакупацыю.

Каардынатар групы Інфармацыйнага Супраціву Дмытро Тымчук


Крыніца артыкулу.

Загалоўнае фота – veteranstoday.com.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: анэксія КрымуДмытро ТымчукКрымрасейская агрэсія

Recent Posts

  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment

Related Posts

  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

    2020-10-22 - 0 Comment
  • Вайскова-транспартны лятак Іл-76МД зьдзейсьніў некалькі падазроных палётаў між Беларусьсю й Расеяй

    2020-08-15 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14402 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

February 2021
M T W T F S S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
« Jan    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.