Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае аналізаваць матар’ялы расейскіх крыніцаў, у якіх досыць часта мы выяўляем вельмі важную інфармацыю. Гэтым разам аб’ектам нашага разгляду сталіся сьвежыя тэлесюжэты “RT” і “ТВЦ”, якія дапамаглі ідэнтыфікаваць мейсцазнаходжаньне пускавых установак зэнітна-ракетных комплексаў С-400, а таксама зэнітнага ракетна-гарматнага комплексу “Панцыр-С1”, які ажыцьцяўляе прыкрыцьцё.
Паводле інфармацыі расейскіх крыніцаў з 26 лістапада 2015 году, Расея разгарнула на авіябазе Хмэймім зэнітны ракетны комплекс С-400 «Трыюмф» для прыкрыцьця дзеяньняў лятакоў ВКС РФ. Апэратыўнасьць з разгортваньнем ЗРК зьвязаная з паветраным інцыдэнтам, у выніку якога турэцкія ВПС зьбілі расейскі бамбовец Су-24. На думку расейскага боку, разьмяшчэньне С-400 у Латакіі можа зрабіць гэтаму комплексу някепскую рэкляму, а ў выпадку перамогі над баявікамі комплекс можа застацца ў Сірыі.
На пададзеных скрыншотах зафіксаваны аэрадром, на якім базуецца расейскі кантынгент (каардынаты 35.402911, 35.946640), а таксама баявыя пазыцыі ЗРК С-400 і ЗРГК “Панцыр-С1”.
Разам з гэтым, рэсурс “Запорожжа – гэта Украіна”, падае інфаграфіку што да радыюсу дзеяньня некаторых тыпаў узбраеньня ў Латакіі, у тым ліку далёкасьць дзеяньня зэнітнага комплексу “Форт” (С-300М карабельнага базаваньня) ракетнага крэйсэра «Масква», які стаіць у баявой варце ля берагоў Сірыі, і зону паразы перакінутых зэнітных сыстэмаў вялікае далёкасьці С-400 “Трыюмф”.
Ідэнтыфікацыю і прывязку да мясцовасьці расейскіх зэнітных сродкаў зьдзейсьніў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа