• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Героі не паміраюць!

    on 2015-09-04 | 0 Comment | Беларусь | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі

    3 жніўня Беларусь разьвіталася з сваім мужным і годным сынам Алесем Чаркашыным, байцом навастворанае тактычнае групы “Беларусь” у складзе ДУК “ПС”, які памёр 28 жніўня ў запарожскім шпіталі ад шматлікіх параненьняў, якія ён атрымаў у баі пад сялом Белакаменкай.

    Праз бюракратычныю валакіту ягоныя сваякі і сябры вымушаныя былі чакаць некалькі дзён, каб атрымаць дазвол на вываз цела з Украіны ў Беларусь. Перад гэтым разьвіталіся з сваім пабрацімам ягоныя браты ў зброі з 5-га батальёну ДУК ПС.

    У Берасьце на пахаваньне нашага першага беларускага жаўнера з фронту  прыехалі больш за 100 грамадзкіх актывістаў з усіх куточкаў Беларусі – зь Віцебска, Воршы, Гомелю, Горадні, Магілева, Ваўкавыска, Менска і іншых гарадоў.

    czark4_150903-qvguw

    Разьвітаньне з Алесем Чаркашаным у падворку дому, дзе ён жыў | (с) Наша Ніва

    Усіх нас зьяднала пачуцьцё жалобы, страты, смутку, але разам з тым і сапраўднага гонару за свайго суайчыньніка, які паклаў свае жыцьцё на алтар волі і свабоды  Беларусі і Украіны. Сваім ахвярным чынам ён наблізіў той сьветлы дзень Перамогі, які, без сумневу, надыдзе ў нашай нацыянальна-вызвольнай барацьбе, якая асьвечаная крывёю шматлікіх пакаленьняў нашых продкаў.

    czark5_150903-o8442

    (с) Наша Ніва

    Увесь час, як несьлі труну, натоўп выгукваў словы, прасякнутыя больлю: “Героі не паміраюць!” Гэта насамрэч так, бо яны працягваюць жыць у нашых з вамі годных учынках і справах.

    czark6_150903-25emi

    (с) Наша Ніва

    Пахаваньне абдылося на могілках у вёсцы Камяніцы Жыравецкай, што непадалёк ад Берасьця. Прамаўлялі сьвятары пратэстанцкае і вуніяцкае цэркваў. Вельмі ўзьнёслыя і духоўна прасякнутыя словы сказаў і Павал Севярынец. Балюча і разам з тым дужа кранальна было падчас апусканьня труны, калі, дзякуючы ягоным сябрам, гучна загучэла апошняя песьня Алеся, у якой ён словамі натхненьня заклікае нас зьвярнуцца да вечнага і пакідае нам свой апошні запавет – “Не здавайся!” Грамада разьвіталася сьпяваньнем украінскага, беларускага духоўнага гімну “Магутны Божа” і ўрачыстымі авацыямі Герою.

    czark8_150903-lai3e

    (с) Наша Ніва

    Хачу зазначыць, што ў жалобнай цырымоніі, апроч сустаршыні БХД Паўла Севярынца, на жаль, ня ўдзельнічалі шматлікія гэтак званыя лідэры апазыцыйнага палітычнага руху Беларусі. Ці выказалі яны праз гэта свае шчырае стаўленьне да ўшанаваньня памяці нашага Героя, ці наўпрост былі вельмі занятыя “ваколвыбарчай валтузьнёю” – нам застаецца толькі здагадвацца. Таксама адсутнічалі і прадстаўнікі ўкраінскага дыпкорпусу.

    Так сталася, што да Бога сьпярша адыходзяць найлепшыя, якія ў першай лініі абароны, сваімі жыцьцямі абараняюць і прыкрываюць іншых і сваім ахвярным чынам абуджаюць пакліканьне ў сэрцах шматлікіх сваіх пасьлядоўнікаў.  Алесь Чаркашын праз свае жыцьцё і сьмерць давёў, што быў сапраўдным абаронцам рыцарскага чыну гонару й годнасьці, служэньня Богу і Айчыне.

    Вечная Слава і Памяць табе, Алесю!

    Дзяніс Івашын, InformNapalm.org

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.