• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Гадавіна абстрэлу Марыюпалю: хто кіраваў тэрактам і што вядома пра іх у 2019

on 2019-01-24 | 0 Comment | OSINT | Відэа | Галоўнае | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Да гадавіны абстрэлу Марыюпалю валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm на падставе выведкі адкрытых крыніцаў сабралі актуальныя зьвесткі й дадатковыя дадзеныя пра расейскіх вайскоўцаў, якія маюць дачыненьне да забойства дзясяткаў цывільных асобаў. Вызначылі, што ўжо пасьля тэракту ў Марыюпалі Уладзімер Пуцін надаў некаторым з гэтых вайскоўцаў генэральскія званьні й яны працягнулі кар’ерны рост у Збройных сілах (ЗС) Расеі. Некаторыя зь іх, як асабліва надзейныя, паводле закрытага загаду Пуціна, былі прызначаныя на пасады на “стратэгічным украінскім напрамку”.

Каля 09:25 ранку 24 студзеня 2015 г. жылыя кварталы ўкраінскага гораду Марыюпаль сталіся аб’ектам масаванай атакі з рэактыўных сыстэмаў залпавага вагню (РСЗВ). У выніку абстрэлаў загінулі 29 чалавек, параненыя 92, сярод загінулых і параненых былі дзеці. Адмысловая маніторынгавая місія АБСЭ апэратыўна выехала на мейсца трагедыі. На падставе аналізу вырваў ад знарадаў адмыслоўцы місіі вызначылі, што ракеты сыстэмы «Град» ляцелі з паўночна-ўсходняга напрамку, з раёну населенага пункта Акцябрскае, а ракеты сыстэмы «Ураган» – з усходняга, з раёну населенага пункта Заічанка. Абодва гэтыя населеныя пункты знаходзіліся на той момант пад кантролем 1-га армейскага акупацыйнага корпусу (Данецк) Цэнтра тэрытарыяльных войскаў Паўднёвае вайсковае акругі (ПВА) ЗС РФ (зараз 8-я агульнавайсковая армія ПВА ЗС РФ – заўв. рэд.). Месьцяцца яны на адлегласьці 19 і 15 км адпаведна. Колішні публічны лідэр тэрарыстаў “ДНР” Аляксандар Захарчанка сьпярша анансаваў наступ на Марыюпаль, але калі баявікі даведаліся пра наступствы атакі, то праз уласныя крыніцы й прапагандысцкія каналы РФ сталі распаўсюджваць апраўданьне. Баявікі давалі камэнтары пра тое, што нібыта ня маюць у згаданым напрамку сыстэмаў РСЗВ, а абстрэл адбыўся нібыта зь іншага боку гораду – з раёну пасёлка гарадзкога тыпу Стары Крым. Гэта была вельмі нязграбная хлусьня з экранаў фэдэральных каналаў РФ, таму што ва ўсіх відэа й фота зь мейсца падзеяў можна выразна пабачыць, што знарады прыляцелі з усходняга, але не заходняга напрамку.

Расьледаваньне гэтага маштабнага тэракту трывала досыць доўга і 7 траўня 2018 г. адбыўся брыфінг Службы бясьпекі Украіны, на якім пададзеныя доказы, што абстрэл зьдзяйсьнялі кадравыя расейскія вайскоўцы. З тэрыторыі Расеі апэрацыяй непасрэдна кіраваў начальнік ракетных войскаў і артылерыі Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ генэрал-маёр Сьцяпан Ярашчук. У часова акупаваным Данецку абстрэлам кіраваў палкоўнік ЗС РФ Аляксандар Цаплюк з пазыўным “Горец” (рас.). Каардынацыю дзеяньняў расейскіх рэактыўных дывізіёнаў зьдзяйсьняў падпалкоўнік ЗС РФ Максім Уласаў з пазыўным “Югра”.

Таксама 7 траўня 2018 г. дасьледніцкая група Bellingcat, якая раней атрымала відэа й аўдыёматар’ялы, перададзеныя Украінай у міжнародны суд ААН, апублікавала свае незалежнае расьледаваньне, якое пацьверджвае высновы СБУ пра датычнасьць расейскіх вайскоўцаў да тэракту.

Варта зазначыць, што імя Сьцяпана Ярашчука, які адказны за абстрэлы мірнага насельніцтва Марыюпалю, падразьдзяленьняў ЗСУ й аб’ектаў інфраструктуры з тэрыторыі Расеі яшчэ ў 2016 годзе згадвалася ў дадзеных Галоўнага кіраваньня выведкі Украіны. Тады ж, у 2016 годзе, ўкраінская выведка паведаміла, што рассакрэчаных у Данбасе расейскіх афіцэраў Крэмль выправіў у Сірыю, сярод іх быў і генэрал-маёр Сьцяпан Ярашчук.

Да гадавіны трагічных падзеяў у Марыюпалі валянтэры супольнасьці InformNapalm вырашылі зьдзейсьніць маніторынг адкрытых крыніцаў і знайсьці дазденыя пра далейшы кар’ерны шлях ваенных злачынцаў ЗС РФ, якія забілі дзясяткі мірных жыхароў Украіны.

Палкоўнік Аляксандар Цаплюк, які кіраваў абстрэлам з акупаванага Данецку, у чэрвені 2015 году стаў начальнікам Пензенскага артылерыйскага інстытуту й працягвае перадаваць досьвед масавых забойстваў расейскім курсантам. У сьнежні 2017 году яму нададзенае званьне генэрал-маёр. Напрыканцы сьнежня 2018 году ён выступаў на навукова-мэтадычнай канфэрэнцыі свайго інстытуту.

Таксама СБУ вызначыла ўдзел у абстрэле Марыюпалю 200-й АМСБр Паўночнага флёту ВМФ РФ. З 2011 году камандырам 200-й брыгады быў палкоўнік Цэкаў Алег Мусавіч.

Фота з сайту выпускнікоў Чалябінскага ВТКВ

Паводле дадзеных Галоўнага кіраваньня выведкі, з восені 2014 па зіму 2015 году ён камандаваў 2-й АМСБр 2-га армейскага акупацыйнага корпусу (Луганск) Цэнтра тэрытарыяльных войскаў (г. Навачаркаск, Расея) Паўднёвае ВА ЗС РФ. Падпісваў пасьведчаньні да баявых узнагародаў за ўдзел у вайне на Данбасе вайскоўцам 200-й АМСБр.

Скрыншот зь блёгу дасьледніка sled-vzayt

У лютым 2015 г. паводле ўказу Пуціна яму нададзенае званьне генэрал-маёр. 5 ліпеня 2017 г. паводле закрытага ўказу Пуцін прызначыў афіцэраў камандаваньня 8-й агульнавайсковай арміі ПВА. Цэкаў, які быў сярод гэтых афіцэраў, быў прызначаны на пасаду намесьніка камандыра арміі.

Цікава, што крыніца выданьня “Коммерсант” (рас.) у ворганах вайсковага кіраваньня паведаміла, што афіцэраў камандаваньня 8-й агульнавайсковай арміі нібыта адбіралі асабліва старанна, аддавалі перавагу ўдзельнікам баявых дзеяньняў, бо 8-я армія і 150-я мотастралковая дывізія, што ўваходзіць у ейны склад, разгорнутыя на стратэгічным напрамку – побач зь мяжой з Украінай.

Пераемнікам Цэкава на пасадзе камандыра 200-й АМСБр стаў палкоўнік Серыцкі Андрэй Анатолевіч.

Фота з выданьня “Красная Звезда” (рас.)

У 2015 годзе ён падпісваў пасьведчаньні да баявых узнагародаў за ўдзел у вайне на Данбасе і ў Сірыі ў 2016 годзе. Да прызначэньня яго камандырам 200-й АМСБр ён быў камандырам 212-га акруговага навучальнага цэнтру падрыхтоўкі малодшых спэцыялістаў танкавых войскаў (212-ы АНЦ), в/ч 21250. У сьнежні 2016 году паводле ўказу Пуціна яму нададзенае званьне генэрал-маёр.

Дзейным камандыр 200-й АМСБр зьяўляецца палкоўнік Пеліпай Сяргей Васілевіч, які працяглы час да гэтага служыў у гэтай брыгадзе, быў намесьнікам камандыра й начальнікам штабу.

С. Пеліпай ваяваў у Сірыі. У жніўні 2016 году яго, тады яшчэ начальніка штабу 200-й АМСБр, міністар абароны Сірыі Фахэд Джасэм аль-Фрэдж ўзнагародзіў мэдалём “За заслугі ва ўмацаваньні баявой садружнасьці й садзейнічаньне ў выкананьні баявых задачаў”. Узнагароджваў яго камандуючы Паўночным флётам віцэ-адмірал Мікалай Яўменаў. У траўні 2018 году падчас камандна-штабных вышкалаў берагавых і сухапутных войскаў Паўночнага флёту ВМФ РФ камандыр 200-й АМСБр С. Пеліпай сказаў (падаем у арыгінале): “В этот раз мы провели маневренную оборону, применив опыт, полученный в ходе ведения боевых действий в Сирийской Арабской Республике.” Як і казаў Пуцін, Сірыя для расейскай арміі – гэта навучаньне й трэнаваньне. То бок яны ня толькі трэнуюцца на забойствах ўкраінцаў, але й на забойствах сірыйцаў.

Адносна 2-й МСД ЗС РФ, якая таксама фігуруе ў матар’ялах справы СБУ, то яе камандырамі былі ў розным часе:

  • Січавы Андрэй Іванавіч, гвардыі генэрал-маёр – (05.2013 – 2014)
  • Санчык Аляксандар Сямёнавіч, гвардыі генэрал-маёр – (2014-2015)
  • Пятаеў Андрэй Юр’евіч, гвардыі палкоўнік – (09.2015 – 01.2018)
  • Нікіцін Яўген Валянтынавіч, гвардыі палкоўнік – (01.2018 – дагэтуль)

Андрэй Січавы (як і Цэкаў) фігуруе ў закрытым указе Пуціна што да прызначэньня каманднага складу 8-й агульнавайсковай арміі, ён стаўся чацьвертым намесьнікам генэрал-лейтэнанту РФ Сяргея Кузаўлёва, які таксама свайго часу кіраваў гібрыднымі расейскімі войскамі на Данбасе.

Аляксандар Санчык таксама атрымаў ад Пуціна званьне генэрал-маёр. Нягледзячы на тое, што зь ім зьвязанае некалькі карупцыйных скандалаў, а калектыў афіцэраў 136-й МСБр нават пісаў пра карупцыю Санчыка, калі ён яшчэ быў камандырам гэтай брыгады.

Такім чынам расейскія палкоўнікі, якія спрычыніліся да масавых забойстваў людзей у Марыюпалі ўжо атрымалі падвышэньне, сталіся генэраламі й працягваюць служыць у Збройных сілах РФ.

Расея афіцыйна не прызнае свой удзел у вайне супроць Украіны, аднак шматлікія сьведчаньні й інфармацыя ад вайскоўцаў сьведчаць пра хлусьню Крамля.

Больш за 2400 кадравых расейскіх вайскоўцаў з больш, чымся 90 вайсковых фармаваньняў ЗС РФ ужо фігуруюць у базе расьледаваньняў InformNapalm, якая працягвае напаўняцца новымі матар’яламі.


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Tags: 200-я АМСБр8-я агульнавайсковая арміяабстрэл МарыюпалюАБСЭАлег ЦэкаўАляксандар ЗахарчанкаАляксандар ЦаплюкАндрэй СерыцкіГрадМаксім УласаўМарыюпальПаўднёвая заходняя акругаПВАРСЗВСьцяпан ЯрашчукЦэнтар тэрытарыяльных войскаў

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment
  • Раскрытая выведвальная інфармацыя пра вайсковы патэнцыял адзінай наступальнай лініі ЗС РФ ля межы з Украінай і Беларусьсю

    2020-07-06 - 0 Comment
  • Гібрыдная агрэсія РФ: Беларусь і Украіна ў прыцэле расейскага нэаімпэрыялізму (OSINT-аналіз)

    2020-02-14 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 51207 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

April 2023
M T W T F S S
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.