• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    on 2020-12-16 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • tr
    • en
    • lt
    • bg
    • az
    • sv
    • no
    • dk
    • at

    У апублікаваных фота й відэа вайсковых манэўраў на Данбасе, якія робяць расейскія прапаґандысты й самі баявікі, часам фіксуюцца цікавыя адзінкі цяжкога расейскага ўзбраеньня й вайсковай тэхнікі (УВТ), якія маглі патрапіць у зону баявых дзеяньняў на Данбасе выключна з тэрыторыі Расейскае Фэдэрацыі.

    У фатаздымак, разьмешчаны ў лютым 2016 году (архіў) на старонцы асобнага танкавага батальёну «Дизель» (в/ч 08810) 1-га акупацыйнага армейскага корпусу 8-й агульнавайсковай арміі ЗС РФ на Данбасе, патрапіла расейская рэактыўная сыстэма залпавага вагню (РСЗВ) 2В26 «Град» на базе КамАЗ-5350 (колавая формула 6Х6). У расейскую армію гэтая сыстэма пачала паступаць ва ўзбраеньне толькі ў 2012 годзе.

    Нагадаем, што ў лютым 2016 году назіральнікі міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm таксама сфільмавалі дзьве расейскія ўстаноўкі 2B26 «Град» і вызначылі іхныя дакладныя каардынаты ў Данецкай вобласьці: 47°58’14.5″N 38°40’09.0″E.

    Мы працягваем дакумантаваць факты паставак расейскага УВТ у зону баявых дзеяньняў на Данбасе. У 2014-2020 гадох толькі ў межах OSINT-дасьледаваньняў InformNapalm былі выяўленыя й ідэнтыфікаваныя больш за 2630 (!) кадравых расейскіх вайскоўцаў з 101 вайсковага фармаваньня ЗС РФ і іншых сілавых структураў Расеі, а таксама 51 тып расейскага УВТ, якое не магло стаць трафеем, а было таемна пастаўленае на акупаваную тэрыторыю Данбасу з РФ.

    У зоне баявых дзеяньняў на Усходзе Украіны неаднаразова было зафіксаванае выкарыстаньне расейскага комплексу радыёэлектроннае барацьбы РБ-341В «Леер-3», які таксама збудаваны на базе КамАЗ-5350.

    8 лістапада 2020 г. за 12 км ад лініі баявых дзеяньняў з прыблізнымі каардынатамі 48°31’40.2″N 39°24’01.6″ быў выяўлены найноўшы расейскі комплекс «Наводчик-2» (рас.), які прызначаны для зьдзяйсьненьня выведвальных і адмысловых задачаў, у прыватнасьці для забесьпячэньня каардынатамі цэляў дывізіёнаў артылерыі й РСЗВ. Станцыя кіраваньня расейскім комплексам «Наводчик-2» збудаваная на базе іншай мадыфікацыі грузавіка КамАЗ-4350 (колавая формула 4Х4).

    Адрозьненьні пазначаныя ў ілюстрацыі ніжэй.

    Сьнежань 2020 году ня стаўся выключэньнем: расейскія акупацыйныя сілы працягваюць парушаць умовы менскіх дамоўленасьцей і застасоўваць на Данбасе цяжкую артылерыю й мінамёты.


    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


    InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які зьдзяйсьняе сваю дзейнасьць з 2014 году.

    Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць дабрачынным унёскам праз LiqPay або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

    Tags: «Наводчик-2»1-ы акупацайны АК2В26 «Град»асобны танкавы батальён "Дизель"в/ч 08810КамАЗ-4350КамАЗ-5350РБ-341В “Леер-3”РСЗВ

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    • Непадалёк лініі фронту зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1» з комплексу «Наводчик-2» (ФОТА)

      2020-11-30 - 0 Comment
    • Раскрытая выведвальная інфармацыя пра вайсковы патэнцыял адзінай наступальнай лініі ЗС РФ ля межы з Украінай і Беларусьсю

      2020-07-06 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.