
Хакерская група “Ананімны інтэрнацыянал”, якая праславілася праз публікацыю дакумантаў для ўнутранага карыстаньня ва ўнутранай палітыцы РФ, апублікавала новы масыў дадзеных, у якіх раскрытыя службовыя файлы зь перапіскі паміж супрацоўнікамі пракуратуры самаабвешчанае “ДНР” і “Міністэрствам дзяржаўнай бясьпекі” (МГБ) “ДНР”. Нагадаем, што раней InformNapalm.org ўжо публікаваў дадзеныя, якія былі атрыманыя хакерамі “Ананімнага інтэрнацыяналу”, у якіх была перапіска вядомага грамадзкага дзеяча і ідэоляга рускага фашызму Аляксандра Дугіна і шэрагу вядомых эўрапейскіх (і ня толькі) палітыкаў правае ськіраванасьці.
З новага масыву дадзеных перапіскі “МГБ” і “пракуратуры ДНР” відаць, што “МГБ” знаходзілася ў канфрантацыі з “афіцыйнымі ўладамі” “ДНР” і асабіста з Аляксандрам Захарчанкам, якога міністэрства абвінаваціла ў “кіраўніцтве злачыннай групай” і “антыдзяржаўнай дзейнасьці”.
У сваім уступным паведамленьні хакеры падкрэсьлілі:
“<…> Некаторы час таму ў Міністэрстве Дзяржаўнай бясьпекі і пракуратуры ДНР палілі дакуманты, некаторыя з гэтых дакумантаў апынуліся ў нас. Дакуманты, якія мы выклалі, уяўляюць сабою службовыя файлы зь перапіскі паміж супрацоўнікамі пракуратуры ДНР і МГБ ДНР. Актуалізацыя файлаў – канец 2014 – пачатак 2015 гадоў. Зыходзячы з гэтых файлаў, на той момант часу ў ДНР існаваў канфлікт паміж Захарчанкам і МГБ з пракуратурай <…>”
Архів, які выклалі хакеры ў адкрыты доступ, утрымлівае 18 файлаў. Дэталёва азнаёміцца з кожным дакумантам, можна праз спампаваньне архіву: mgb_dnr.rar альбо праз pdf-прагляднік на нашым сайце:
Даведка пра дэстабілізацыю палітычнай і эканамічнай сытуацыі ў “ДНР” з далейшым вяртаньнем пад кантроль Украіны тэрыторыяў “ДНР”.
Аналітычная справаздача пра вывучэньне сацыяльна-палітычных настрояў на тэрыторыі “ДНР” і Украіны. Дакумант маркаваны “Для ўнутранага карыстаньня”.
Першасны назоў файла: “сацапытаньне 30.11.14.pdf”.
Статыстычная справаздача пра вынікі правядзеньня сацыялягічнага экспрэс-
дасьледаваньня сярод жыхароў г.Данецка і г.Макеўкі.
(29-30 лістапада 2014 году)
Статыстычная справаздача пра вынікі правядзення сацыялягічнага экспрэс-
дасьледаваньня сярод жыхароў Данецка, Макееўкі, Шахтарска і Енакіева.
(20-23 сьнежня 2014 году)
Сьпіс заяваў на дзеяньні вайскоўцаў батальёну “Восток” (рас.) на 05.01.2015 г.
Усе астатнія файлы, якія атрымалі хакеры, глядзіце ў архіве mgb_dnr.rar.
InformNapalm.org
Пераклад Дзяніса Івашына
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа