
Хроніка падрыхтавана камандай InformNapalm на аснове інфармацыі нашых інсайдэраў з акупаваных тэрыторый, а таксама паведамленняў з адкрытых крыніц.
СЕКТАР “C”
ДАНЕЦК
Начны абстрэл Данецкага аэрапfрта прадоўжыўся да раніцы 3 траўня.
У 09:00 мясцовыя жыхары назіралі навала расейскіх салдат (каля 15 чалавек) каля сярэдняй школы № 95.
У 10:20 на Кіеўскім пр-це ў р-не “Веткі” былі заўважаныя некалькі джыпаў і каля 20 чалавек у камізэльках з надпісам “PRESS”.
У перыяд з 10:30 да 12:30 у горадзе фіксаваліся дробныя перамяшчэння тэхнікі, адзіночныя стрэлы і гукі аддаленых выбухаў.
Каля 13:00 праз цэнтр горада ў бок Кіеўскага раёна Данецка праехала калона тэхнікі баявікоў, якая транспартавала на прычэпах 6 гаўбіц калібра звыш 120 мм.
Журналісты “Радыё Свабода” змаглі зафіксаваць калону на відэа.
Эксперт каманды InformNapalm Al Gri ідэнтыфікаваў тэхніку, что была заўважана: на відэа зафіксаваныя 3 гаўбіцы Д-30 (122 мм) і 3152-мм дывізіён гаўбіцы 2А65 «Мста-Б».
Нагадаем, што Кіеўскі раён Данецка знаходзіцца на адлегласці менш за 10 км ад лініі размежавання, зафіксаванай Мінскімі дамоўленасцямі, таму знаходжанне гармат звыш 100 мм у гэтым раёне з’яўляецца грубым парушэннем мірных дамоўленасцей.
У 17:05 па вул. Універсітэцкай праз Залатое кальцо ў паўночным накірунку прайшло – 3 МТЛБ і 2 Урала, забітыя байцамі тэрарыстычнага батальёна “Спарта”.
У 19:40 пачала працаваць цяжкая артылерыя баявікоў.
У 19:47 баявікі аб’яднаных расейска-сепаратысцкіх сіл (АРСС) павезлі чарговую партыю гаўбіц ў бок Данецкага аэрапорта.
З 21:00 па Макееўскім шашы назіраецца перасоўванне Уралаў баявікоў у бок Данецка. Перыядычнасць: па 2-3 машыны кожныя 20-30 хвілін.
У 21:52 заўважана перасоўванне праз Калінінскі раён ЗРК “Страла-10”, які прайшоў у заходнім кірунку. Характэрна, што баявікі выкарыстоўваюць гэты комплекс для знішчэння БПЛА.
З 22:20 з Пуцілаўскага раёна, Благі бэлькі (47 ° 59’22 “N 37 ° 44’41” E) і ад шахты Куйбышаўскай пачалася праца буйнакалібернай артылерыі баявікоў.
Бліжэй да ночы баявікі вялі актыўныя абстрэлы з розных раёнаў Данецка па раёнах Ясінаватай, Якаўлеўка і Аўдзеўке.
Разам з гэтым мясцовыя жыхары паведамляюць, што начныя абстрэлы Данецка вяліся таксама баявікамі з мінамётаў з базы ПМС ст. Ясінаватая (каля ВАХР).
Прычынай актывізацыі правакацыйных абстрэлаў з боку баявікоў можа быць спроба выгандляваць чарговыя саступкі з боку ўкраінскай улады. На гэта паказвае заява прадстаўніка “ДНР” Дзяніса Пушыліна, у якім ён сцвярджае, што наступная сустрэча кантактныя групы можа адбудуцца ў Мінску ў бліжэйшыя два-тры дні.
Аўдзееўка
У Аўдзееўке патруль АБСЕ трапіў пад абстрэл баявікоў. Агонь вёўся з ужываннем 152-міліметровай артылерыі, забароненай мірнымі дамоўленасцямі. Кіраўнік Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ў Украіне, пасол Эртугрул Апакан выказаў глыбокую заклапочанасць з нагоды павелічэння колькасці інцыдэнтаў з удзелам прадстаўнікоў СММ на Данбасе. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі.
Харцызск
У 13:02 мясцовыя жыхары зафіксавалі пачатак залпаў артылерыі баявікоў АРСС, выходныя абстрэлы пачаліся без прычыны, што можа паказваць на відавочна правакацыйных характар дзеянняў баявікоў.
Горлаўка
У 23:06 АРСС пачалі абстрэлы ускраін Дзяржынска са ствольнай артылерыі.
У 23:24 магутныя выходныя стрэлы артылерыі баявікоў зафіксаваныя і ў цэнтральнай частцы горада.
СЕКТАР “В” і “М”
Дакучаеўск
Мясцовыя жыхары паведамляюць, што баявікам АРСС на прыморскім кірунку строга забаронена ўжываць алкаголь, за гэта ў іх прадугледжана пакаранне ў выглядзе пасадкі ў яму, разам з гэтым забароны на курэнне траўкі адсутнічаюць, таму многія з іх ходзяць абкураныя.
Шырокіна
Баявікі працягнулі інтэнсіўныя абстрэлы Шырокина.
У 19:10 баявікі ОРСС абстралялі населены пункт з РСЗА “Град”.
У 19:47 тэрарысты працягнулі абстрэлы з артылерыйскіх гармат калібра 152 мм.
Пачаліся баі, баявікі паспрабавалі правесці вылазкі, але атрымалі адпор. Да 22:00 бой быў завершаны, баявікі адступілі на зыходныя пазіцыі. Сярод украінскіх сілавікоў 2 параненых. Страты тых, хто нападаў не вядомыя.
СЕКТАР “А”
На Луганшчыне пасля актыўных баявых дзеянняў мінулая ноч прайшла адносна спакойна. Фіксавалі нязначныя перастрэлкі з аўтаматычнай зброі ў Новаташкощке, на аўтадарозе Бахмутка ў раёне 29-га блокпаста і ў Кацярынаўке.
З 16:00 да 16:30 на апорным пункце блізу с. Крымскае баявікі прамацвалі абарону ўкраінскіх сілавікоў. Атака тых, хто нападаў была адбітая.
Антрацыт
Верхавод мясцовай групоўкі баявікоў падраздзялення “Русь” Сяргей Бандарэнка (пазыўныя «Бондар», «Бендыкс»), які пасля зачыстак і замаху на яго знік з горада, пазначыў сябе ў Краснаярскім краі (РФ). Там ён быў нядаўна затрыманы супрацоўнікамі ФСБ і пасля быў адпушчаны. У дадзены момант Бондар далучыўся да вядомага расейскага баявіка – атаману “Усевялікага войска данскога” Мікалая Казіцына, у якога ён шукае падтрымкі і дапамогі ў барацьбе з камендатурай ЛНР.
(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.
Пераклад Кацярыны Катэнка







Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

One Response to “Хроніка падзей у зоне АТА за 03.05.15: правакацыі на грані фолу”
2015-12-24
Timeline of Events in ATO Area on May 3, 2015: Provocations at the Limit - InformNapalm.org (English)[…] […]