• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

«Імя мне – легіён»: ідэнтыфікаваны ценявы камандыр акупацыйнага расейскага падразьдзяленьня на Данбасе

on 2017-01-31 | 0 Comment | Данбас | Навіны | Партал Print This Post Print This Post
  • ru
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

 

Расейская Фэдэрацыя актыўна выкарыстоўвае тактыку «дублёраў» або «ценяў» на акупаваных тэрыторыях Украіны. Кожны батальён так званых арміяў «Л/ДНР» уваходзіць у сыстэму армейскіх карпусоў з наўпроставым падпарадкаваньнем расейскім сілавікам. Мясцовых жа калябарацыяністаў прызначаюць і выкарыстоўваюць у якасьці фіктыўных камандыраў падразьдзяленьняў дзеля застасаваньня іх у інфармацыйнай вайне, пры гэтым непасрэднае баявое кіраваньне групоўкамі наймітаў і кадравых расейскіх вайскоўцаў зьдзяйсьняецца расейскімі прафэсіяналамі, якія знаходзяцца ў ценю «мэдыя-лялек». Гэтая тактыка выявілася эфэктыўнай і яе актыўна выкарыстоўвае РФ на Данбасе.

У гэтым OSINT-расьледаваньні вядзецца пра ідэнтыфікацыю сапраўднага баявога камандыра батальёну «Легіён» расейскіх акупацыйных войскаў на Данбасе.

Фіктыўным камандырам батальёну «Легіён» ёсьць Сяргей Заўдавееў – дэпутат народнага савету «ДНР», які, паводле дадзеных прапагандысцкіх рэсурсаў РФ, у 1999 годзе «служыў у другім дэсантным палку замежнага легіёна Францыі ў Аўганістане», мае пазыўны «Француз». Але гэта толькі легенда-прыкрыцьцё. Напачатку 2016 году дзякуючы крыніцам InformNapalm у Францыі было выяўленае, што гісторыя пра службу Заўдавеева ў французскім Замежным легіёне зьяўляецца прыдумкаю прапагандыстаў. Людзі, якія служылі ў Легіёне (фр. Légion étrangère) з 1998 па 2004 год, не пацьвердзілі інфармацыю пра ягоны ўдзел у гэтым вайсковым падразьдзяленьні.

Зазначым, што да вайны Заўдавееў прадаваў дзіцячыя цацкі і бытавую тэхніку ў Макееўцы (у спасылцы інфармацыя пра ягонае празьмерна перабольшанае рэзюмэ з 2014 г.).

Паводле «легенды» Сяргей Заўдавееў на гэты момант ачольвае бандфармаваньне «отряд по проведению специальных спасательных работ особого риска МЧС ДНР «Легион»» і «временную комиссию народного совета ДНР по вопросу передачи рынков, действующих на территории Донецкой народной республики, в государственную собственность» (рас.), зьяўляецца чальцом фракцыі «Донецкая республика» (рас.), пэрыядычна выступае ў прапагандысцкіх СМІ, удзельнічае ў публічных мерапрыемствах. Таксама вядома, што ён мае шчыльныя сувязі зь яшчэ адным фармальным лідэрам «ДНР» Аляксандрам Захарчанкам, што пэўна спрычынілася да імклівага «кар’ернага росту» Сяргея Заўдавеева.

Заўдавееў мае досыць складаныя адносіны з «апазыцыйнымі» групамі баявікоў. На тле ўдзелу ў працы «камісіі» ў расьледаваньні злачыннай дзейнасьці Аляксандра Хадакоўскага і ў непасрэднай каардынацыі захопу рынкаў на падкантрольнай баявікам тэрыторыі, Сяргей Заўдавееў стаўся аб’ектам крытыкі, як радыкальнай групы калябарацыяністаў і, у прыватнасьці, Аляксандра Хадакоўскага, гэтак і шэрагу мясцовых жыхароў, незадаволеных бандыцкім перадзелам сфэраў уплыву ў рэгіёне, які апошняга разу быў напрыканцы 90-х гадоў ХХ стагоддзя. З больш падрабязным дасье можна азнаёміцца ​​на сайце depo.ua.

У студзені 2017 году ў нашым матар’яле «Ідэнтыфікацыя датычных да пазасудовага пакараньня пад Дэбальцавам» была пададзеная інфармацыя пра грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі Назарава Рамана Аляксандравічу (фота ніжэй).

Пасьля Логвінава вайсковым камэндантам Макеевкі быў прызначаны Раман Назараў, які зьяўляецца ім дагэтуль.

Гэта – кадравы расейскі вайсковец. Менавіта ён камандаваў так званай групай «Француза» у Логвінаве. Гэтыя сьцьверджаньні грунтуюцца на наступных фактарах:

  1. Намінальны камандыр групы («Француз» – Сяргей Заўдавееў) ня мае вайсковага досьведу. Ён не служыў у Замежным легіёне, але гандляваў бытавой тэхнікай у Макееўцы. То бок ня мог фактычна камандаваць атрадам. Раман Назараў – наадварот – мае неабходны вайсковы досьвед.
  2. У відэа пра дзеянні «Легіёна» у Логвінаве Назараў – адзіны – ў каго схаваны твар. Апроч гэтага, у відэа ён фігуруе як шараговец, хаця ў фота ягонай жонкі зафіксаваны ў якасьці старэйшага лейтэнанта.
  3. У большасьці фатаздымкаў, зробленых пасьля баёў на «Дэбальцаўскай дузе», Назараў увесь час пазуе у цэнтры, у той час як Заўдавеева наагул няма ў так званых «баявых фота» – ў ягоным фотаальбоме толькі «афіцыйныя фатаздымкі». То бок расейскія баявікі аддаюць перавагу супольным фатаздымкам з сваім сапраўдным камандырам, чымся з фіктыўным, якім насамрэч ёсьць Заўдавееў.

У гэтым выпадку расейская прапаганда спрабуе схаваць удзел у баёх на Данбасе расейскіх кадравых вайскоўцаў у ценю фармальных «камандыраў».


Лепшы сябар Рамана Назарава – Сафошкін Яўген Іванавіч – 06.02.1979 г.н., жыве ў г. Каменск-Шахцінскі Растоўскае вобласьці, РФ. Ён таксама выклаў у сацсеціве досыць цікавыя фатаздымкі, у якіх зафіксаваны Назараў.

У акупаваным Данецку Яўген Сафошкін гасьцюе ў Назарава.

Прыцягваюць увагу фатаздымкі з восені 2014 году, якія Сафошкін зь зьдзекам пазначыў, што зробленыя яны ў раёне акупаванага Данецка ва Украіне (пакідаем у арыгінале): «Под Донецком на хохломе».

У фатаздымках з 2014 году таксама быў зафіксаваны баявік з пазыўным «Лёва», які фігуруе ў сумежным артыкуле. Цалкам мажліва, гэты баявік таксама зьяўлецца кадравым расейскім вайскоўцам, які ўдзельнічае ў вайне на Данбасе з 2014 году разам з Раманам Назаравым.

Фота, апублікаванае 23 чэрвеня 2014 году, якое Яўген Сафошкін падпісаў як «Гуманитарка»:

Падаем таксама досыць цікавае і інфарматыўнае фота (лета 2014 г.), у якім «простаму хлопцу» Раману Назараву дазволілі сфатаграфавацца на тле расейскай «гуманітаркі», што складаецца з танкаў і палівазапраўнікоў.

У фота – чыгуначная станцыя ў Каменск-Шахцінскім раёне Растоўскае вобласьці. Гэта меней за 30 км ад украінскага КПП «Ізварын», празь які адбывалася актыўнае перакідваньне расейскага цяжкога ўзбраеньня на Данбас.

Для параўнання фота ніжэй з артыкулаў зь мінулых гадоў.

“Каменск-Шахцінскі як перавалачны пункт перад адпраўкай тэхнікі ва Украіну” (вясна 2015 г.)


“Распродаж ад “Ваенторга”: танкі ў Каменск-Шахцінскім” (лета 2016 г.)


Падчас выведкі адкрытых крыніцаў таксама было выўяленае, што Раман Назараў жыве з сваёй новай жонкай на бульвары Пушкіна ў Данецку, дзе да вайны быў прэстыжны раён. Бульвар Пушкіна быў раней самай моднай і шыкоўнай вуліцай Данецка, але прыйшоў «русскій міръ»…

Такім чынам, паводле шэрагу ўскосных азнакаў быў усталяваны меркаваны «дублёр» або «ценявы камандыр» аднаго з бандфармаваньняў на Данбасе.

Вядома, інфармацыя не зьяўляецца канчатковай і патрэбная дадатковая выведка, але яна закранае вельмі важную тэму што да ідэнтыфікацыі расейскіх вайскоўцаў і грамадзянаў Расейскай Фэдэрацыі, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у камандаваньні аб’яднанымі расейска-тэрарыстычнымі сіламі.


Матар’ял падрыхтаваў Відаль Сарокін.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 0 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

May 2023
M T W T F S S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.