• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Камандыр падразьдзяленьня, якое зьбіла MH17, выдае граматы дзецям (ФОТА)

    on 2018-05-25 | 0 Comment | Актуальна | Галоўнае | Данбас | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    У 2014 годзе ЗРК “Бук” 53-й зэнітна-ракетнай брыгады (ЗРБр) Збройных Сілаў РФ зьбіў лятак рэйсу MH17, загінулі 298 цывільных асобаў, сярод якіх было 80 дзяцей і 3 немаўляці. У 2018 годзе камандыр гэтай брыгады палкоўнік Мучкаеў выдае граматы дзецям вайскоўцаў гэтай брыгады за малюнкі пра расейскую армію. Валянтэры InformNapalm выявілі фотасьведчаньні.

    Учора, 24 траўня, міжнародная сьледчая група (JIT) падала доказы пра тое, што пасажырскі лятак Boeing 777 рэйсу MH17 “Малайзійскіх Авіялініяў” быў зьбіты з ЗРК “Бук-М1”, які належыць 53-й ЗРБр ЗС РФ.

    Прадстаўнікі JIT таксама заклікалі дапамагчы сьледзтву й надаць дадатковую інфармацыю ўсіх, хто можа мець дадзеныя пра тое, хто быў сярод чальцоў экіпажу расейскага ЗРК “Бук”, хто загадаў зьдзейсьніць перакідваньне й разгортваньне гэтага комплексу супрацьпаветранай абароны на акупаванай тэрыторыі Украіны.

    Вядома ж, для атрыманьня дадатковай факталягічнай інфармацыі неабходна дапытаць самога камандыра 53-й ЗРБр, в/ч 32406, г. Курск. Безь ягонага дазволу й наўпроставага загаду асабовы склад ня будзе выконваць ніякія задачы, у тым ліку баявыя з выкарыстаньнем вайсковае тэхнікі.

    Яшчэ ў студзені 2016 году міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm выявіла й публічна раскрыла дадзеныя камандыра 53-й ЗРБр палкоўніка Сяргея Барысавіча Мучкаева. Ён быў прызначаны камандырам брыгады ў 2013 годзе й працягвае выконваць свае абавязкі да гэтага часу.

    Нядаўна, палкоўнік Мучкаеў нават падпісваў граматы дзецям вайскоўцаў в/ч 32406, якія ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Армія вачыма дзяцей”. Цікава, якое ўяўленьне пра расейскую армію маюць гэтыя дзеткі, ці ведаюць яны, што іхныя бацькі наўпрост або ўскосна ўдзельнічалі ў тэрарыстычным акце, у якім загінулі дзясяткі дзяцей?

    Нагадаем, што 17 лiпеня 2014 году ў выніку зьнішчэньня расейскімі вайскоўцамі лятака рэйсу MH17 загінулі 298 чалавек, сярод якіх было 80 дзяцей, 3 зь якіх – немаўляці.

    Фатаздымак граматы з выявамі ЗРК “Бук” і “Круг” (рас.), які валянтэры InformNapalm выявілі ў сацсеціве “VK” на старонцы 53-й ЗРБр ЗС РФ. Імя й прозьвішча дзіцяці мы адмыслова не падаем (арыгіналы захаваныя).

    Палкоўнік Мучкаеў мае быць выкліканы для ўдзелу ў сьледчых дзеяньнях і для наданьня ім сьведчаньняў для будучага міжнароднага трыбуналу. Ён зьяўляецца адным з галоўных зьвёнаў у трагедыі рэйсу MH17 і можа дапамагчы сьледзтву раскрыць усе факты й усіх датычных да гэтага тэракту.

    Таксама нагадаем, што нашая валянтэрская ініцыятыва InformNapalm заклікае міжнародную супольнасьць узмацніць эканамічны й дыпляматычны ціск на РФ і байкатаваць правядзеньне Чэмпіянату сьвету па футболе ў дзяржаве, вайскова-палітычнае кіраўніцтва якой мае наўпроставае дачыненьне да тэрарыстычных актаў, сьмерцяў шматлікіх тысячаў людзей у выніку ваеннай агрэсіі супроць Украіны, Грузіі й Сірыі. Вяршыняй цынізму будзе ўдзел цывілізаванага сьвету ў гэтым спартовым мерапрыемстве – суцэльнай прапагандысцкай кампаніі, фінал якой мае адбыцца ў Маскве 15 ліпеня, а ўжо праз 2 дні – 17 ліпеня – ўвесь сьвет будзе ўзгадваць ахвяраў тэракту, зьдзейсьненага Збройнымі Сіламі Расейскай Фэдэрацыі.

    24 траўня мы запусьцілі хэштэг #БУКваш і заклікаем чытачоў таксама публікаваць інфармацыю ў сацыяльных сетках што да тэмы MH17 з гэтым хэштэгам.


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: "Бук"53-я ЗРБрBoeing-777JITMalaysia AirlinesMH17в/ч 32406ЗРКЗРК "Бук-М1"Курскрасейская агрэсіяСяргей Мучкаеў

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

      2020-10-22 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.