• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Кар’ерны рост чыгуначніка: кантракт з МА РФ на службу ў НЗФ «наваросіі»

on 2016-02-10 | 0 Comment | Навіны | Падзеі | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm супольна з калегамі Цэнтра «Міратворац» працягваюць выяўляць расейскіх вайскоўцаў, якія сумяшчаюць кантрактную службу ў збройных сілах Расеі з статусам баявіка ў незаконных збройных фармаваньнях «наваросіі». Гэтым разам аб’ектам нашае цікавасьці стаўся расеец, кандыдат у кантрактнікі на службу ў 74-ю асобную мотастралковую брыгаду Цэнтральнае вайсковае акругі.

У поле нашага зроку трапіў грамадзянін Расеі, баявік выведпадразьдзяленьня НЗФ ў складзе так званае “ДНР”, які дзейнічае на тэрыторыі Украіны з пазыўным “Алтай”.

23

7 15 ok -

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя: Яўген Аляксеевіч Старкоў, 24.12.1995 г.н., жыве ў г.Барнаўл, Алтайскі край. У сацсетках: «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў),  «ОК» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў). Я. Старкоў ў 2013-2014 гг. праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў ЗС РФ, у в/ч 58133-20 – радыёлякацыйная рота ў г. Брацк, Іркуцкае вобласьці ў складзе радыётэхнічных войскаў ВПС/СПА, ужо тады меў схільнасць да “маскі-шоў”. Пасьля вяртаньня з войска нейкі час прапрацаваў рамонтнікам у “РЖД”. Але ўжо ўлетку, напрыканцы чэрвеня 2015 году, пачаў зьбіраць дакуманты для афармленьня кантракту з Міністэрствам абароны Расеі на службу ў 74-ю асобную мотастралковую брыгаду (в/ч 21005, дысьлякацыя – Юрга, Кемераўская вобласьць) 41-й агульнавайсковай арміі Цэнтральнае вайсковае акругі.

41

Цяжка сказаць які лёс мае фігурант Старкоў, невядомы яго цяперашні статус, хаця яшчэ да ад’езду на Данбас ён пазаваў у масцы ў форме «горка» і ў разгрузцы, цалкам мажліва, выдадзенай яго працадаўцамі з міністэрства абароны Расеі.

35

Станам на 20 кастрычніка 2015 году Старкоў ужо 3 месяцы знаходзіўся ў «апалчэньні». У любым разе, грамадзянін РФ Старкоў ваюе ў складзе бандфармаваньняў супроць Украіны, а што да ягонага статусу, то тут магчымыя ўсяго толькі два варыянты:

  1. З Старковым апэратыўна аформілі кантракт і адкамандыравалі на ФАК «факультэт падвышэньня кваліфікацыі» на Данбас;
  1. Для падпісаньня кантракту Старкову высунулі ўмову паказаць «на што ён здатны» і ў індывідуальным парадку выправілі на Данбас, пасьля чаго яго безумоўна возьмуць на афіцыйную службу ў ЗС РФ.

18

Гэтыя меркаваньні заснаваныя на канкрэтных фактах. У прыватнасьці, разам з тэндэнцыяй, калі расейскіх кантрактнікаў для «падвышэньня кваліфікацыі» і атрыманьня баявога досьведу адкамандыроўваюць ў НЗФ «ДНР/ЛНР» (гл. “Кантракт у баявікі «наваросіі» аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце”), ёсьць і іншы фактар. Прыярытэт для прыняцьця на кантрактную службу ЗС РФ аддаецца расейскім грамадзянам, якія маюць загартоўку і баявы досьвед у выніку індывідуальных ваяжоў на Данбас. Напрыклад, напрыканцы студзеня 2016 году InformNapalm выявіў колішняга баявіка банды «Спарта», якому ў Ліпецкім вайсковым камісарыяце выдалі прадпісаньне для накіраваньня ў мейсца кантрактнае службы ў г. Мурманск, гл. “Учорашні баявік НЗФ «Спарта» працуе паводле кантракту ў Паўночны флёце ВМФ РФ”.

Нагадваем, што гэта ня пяршы факт знаходжаньня расейскіх кантрактнікаў з 74-й АМСБр ў складзе бандфармаваньняў «наваросіі». У кастрычніку 2015 году InformNapalm выявіў кантрактніка з гэтага вайсковага злучэньня зь Юргі, які сумяшчаў службу ў ЗС РФ з статусам баявіка ў так званым 3-м батальёне «ЛНР» «Хуліганы», гл. “Кантрактнікі 74-й АМСБр РФ ваююць на Данбасе пад прыкрыцьцём батальёну «ЛНР» «Хуліганы»”.

74-я АМСБр зю Юргі ўжо неаднойчы згадвалася ў ранейшых публікацыях InformNapalm. У лістападзе 2014 году былі зафіксаваныя фатаздымкі з вайскоўцамі юргінскае брыгады з памежных з Украінаю палявых лягероў, скуль зьдзяйсьняліся маршы-набегі на Данбас; копіі так званых падпісак «пра неразгалошваньне інфармацыі абмежаванага доступу ў зьвязку з выкананьнем адмысловых задачаў у забесьпячэньні бясьпекі РФ» гэтай жа вайсковай часткі, таксама здымкі падбітага на Данбасе танку Т-72 74-й брыгады.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm з садзейнічаньнем калегаў Цэнтра «Міратворац».

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Recent Posts

  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14411 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

February 2021
M T W T F S S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
« Jan    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.