• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Комплекс “Поедем Поедим” наведаў расейскі чарнасоценны прапагандыст і прыхільнік ваеннай агрэсіі РФ

    on 2018-10-19 | 0 Comment | OSINT | Беларусь | Галоўнае | Крым | Курапаты | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • by
    • cz
    • ua

    Рэстарацыйна-забаўляльны комплекс «Поедем Поедим», незаконна збудаваны ў ахоўнай зоне мэмарыялу Курапаты, паступова ператвараецца на ўстанову клюбнага тыпу для актыўных носьбітаў і адэптаў дэструктыўнай ідэалёгіі «русскаго міра». Варта абароны Курапатаў, якая ў межах выкананьня Прадстаўленьня пракутатуры № 0703-05д-1745 з 17.11.2012 г. зьдзяйсьняе рэгістрацыю ўсіх наведнікаў, пастаўнікоў, пэрсаналу й абслугі гэтай забаўляльнай установы, зафіксавала візыт у яе расейскага радыкальнага прапагандыста Уладзімера Еранасяна.

    Сумнавядомая рэстарацыя «Поедем Поедим» (кол. «Бульбашъ-холл») была правакатыўна адчыненая на пачатку чэрвеня 2018 году, у 30 гадавіну з моманту публікацыі ў выданьні «Літаратура й мастацтва» артыкулу Зянона Пазьняка й Яўгена Шмыгалёва, у якім яны адкрылі Беларусі й усяму сьвету праўду пра Курапаты – самыя масавыя расстрэлы жыхароў Беларусі карнымі падразьдзяленьнямі НКВД. З гэтага моманту гэтая забаўляльная ўстанова сталася свайго кшталту цэнтрам для прарасейскіх сілаў краіны. Варта абароны на працягу ўжо больш чатырох з паловаю месяцаў фіксуе безьліч правакатараў і прадстаўнікоў прарасейскай пятай калёны, якія праводзяць там сустрэчы й, цалкам мажліва, каардынуюць свае дзеяньні. 16 верасьня гэтую рэстарацыю наведаў адзін з наўпроставых праваднікоў агрэсіўнай нэаімпэрскай палітыкі Расеі, прапагандыст Уладзімер Еранасян разам з сваёй жонкай Аленай.

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя:

    Уладзімер Максімавіч Еранасян (рас. – Ераносян).

    Нарадзіўся 19.02.1970 г. у г. Батайск Растоўскае вобласьці, РСФСР.

    Грамадзянін Расейскае Фэдэрацыі.

    Акаўнты сацсетак: “VK” (архіў акаўнту, фотаальбому, кантактаў), “ОК” (архіў акаўнту, фотаальбому, кантактаў), Instagram.

     

     

     

     

    Валодае аўтамабілем Mercedes Benz белага колеру, нумар дзяржрэгістрацыі: М909УМ, 197 рэгіён (Масква).

    У 1991 г. скончыў факультэт журналістыкі Львоўскае вышэйшае вайскова-палітычнае вучэльні. Да 1996 году праходзіў службу на Чарнаморскім флёце ВМФ РФ у якасьці карэспандэнту флёцкае газэты «Флаг Родины» (рас.). Меркавана ў 2001 годзе скончыў вайскова-пэдагагічны факультэт Вайсковага унівэрсытэту МА РФ, у 2003 годзе прызначаны выкладчыкам катэдры журналістыкі гэтага ж ВНУ, у якім выкладаў досыць працяглы час. Паводле сьведчаньняў Еранасяна вялікая колькасьць ягоных навучэнцаў зараз працуе ў прэс-службах сілавых ведамстваў.

    Зяўляецца кандыдатам палітычных навукаў, у 2003 годзе абараніў дысэртацыю на тэму «Рэлігійны фактар у сыстэме інфармацыйнай бясьпекі Расеі: вайскова-палітычны аналіз». Адмысловец у галіне інфармацыйнай вайны і яе рэлігійнай кампанэнты.

    Паводле загаду Міністэрства абароны РФ № 370 з 5 траўня 2008 г. Еранасяну нададзенае званьне капітану 1-га рангу (адпавядае ў сухапутных войсках і авіяцыі званьню палкоўнік).

    Зьяўляецца чальцом Саюзу журналістаў і Саюзу пісьменікаў РФ.

    Пазыцыянуе сябе, як экспэрт ў вядзеньні мэдыявойнаў, пісьменьнік. Напісаў прапагандысцкі раман «Колорады», выдадзены маскоўскім выданьнем «Эксмо» ў 2015 годзе. У ім ён апраўдвае расейскую ваенную агрэсію супроць Украіны й выхваляе акупацыйныя расейскія войскі.

    Вокладка кнігі

    Аўтар публікацыяў на прарасейскіх чарнасоценных рэсурсах «IMHOClub», «Сонар 2050», «Телескоп» і інш. Досыць часта Еранасяна запрашаюць для ўдзелу ў ток-шоў на беларускія дзяржаўныя тэлеканалы, падчас якіх ён праводзіць антызаходнюю прапаганду й усхваляе нэаімпрэскую палітыку Расеі.

    Зьяўляецца зацятым прыхільнікам паўнавартаснае разбудовы так званай Саюзнай дзяржавы, пад выглядам якой Беларусь непазьбежна будзе інкарпараваная й апынецца пад татальным контролем Расейскае Фэдэрацыі.

    Фота з арганізаванай Уладзімерам Еранасянам акцыі ў падтрымку Саюзнай дзяржавы

    Падчас актыўнай фазы баявых дзеяньняў Збройных сілаў РФ супроць Украіны ў ліпені 2014 году ён засьведчыў адпаведным скрыншотам з адназначным адлюстраваньнем свайго бачаньня Саюзнай дзяржавы Расеі й Беларусі.

    Пра якасьць ягонага пісьменіцкага й журналісцкага таленту сьведчаць, напрыклад, радкі зь ягонага прапагандысцкага матар’ялу што да падрыхтоўкі сьвяткаваньня сотай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі (падаем у арыгінале):

    Радикально настроенные элементы, ретивые соседи из Украины под улюлюканье польских «геостратегов», мечтающих о Междуморье и вассалитете прежних территорий с доменом в Варшаве, предпримут попытки преобразовать «праздник» с коллаборантским душком в грандиозную политическую провокацию.

    Харатэрна, што ў траўні 2017 году дзяржаўная “Белкніга” ў адказ на скаргі беларускіх грамадзянаў скасавала правядзеньне ў сваім памяшканьні творчай сустрэчы гэтага адыёзнага расейскага прапагандыста.

    Скаваны ланцугамі графаманіі ён спрабуе ня толькі пісаць, але нават запісвае музыкальныя альбомы й здымае ўласныя відэакліпы вельмі сумніўнай мастацкай вартасьці й з прымітыўнай сэнсавай нагрузкай. Адзін з музычных “твораў” Еранасяна непасрэдна прысьвечаны расейскаму тэрарысту Арсеню Паўлаву (пазыўны «Моторолла», рас.) і ўсхваленьню акупацыі Крыму, гучным рэфрэнам раздаецца ў ім апантанае расейскае “Крым наш”.

    Скрыншот зь відэакліпу Уладзімера Еранасяна

    Уладзімер Еранасян шматкроць незаконна парушаў дзяржаўную мяжу Украіны й патрапляў на часова акупаваную тэрыторыю Крыму. Цалкам усхваляе й маралізуе ваенную агрэсію Расейскай Фэдэрацыі супроць Украіны.

    У. Еранасян з кадравымі вайскоўцамі расейскіх акупацыйных войскаў у Сэвастопалі

    У красавіку 2014 году ён адкрыта зьдзейсьніў замах на зьдзяйсьненьне забойстваў прыхільнікаў украінскага патрыятызму.

    Без сумневу ён зойме свае пачэснае мейсца ў базе дазеных “Чысьцец” Цэнтру Міратворац.

    Фігурант гэтага расьледаваньня – Уладзімер Еранасян – ня толькі займаецца актыўнай прапагандай “русскаго міра”, але мае непасрэднае дачыненьне да сфэры дзейнасьці казіно, якая зьяўляецца фактарам падвышанай сацыяльнай небясьпекі для беларускага грамадзтва. Да забароны зьдзяйсьненьня ў 2009 годзе ў Расеі гульнявога бізнэсу Уладзімер Еранасян быў шоўмэнам у маскоўскім казіно “Міраж”. У Беларусі, на жаль, гэты бізнэс легалізаваны. Гэта спрычынілася да таго, што расейская азартная індустрыя пачынаючы з 2009 году зьдзяйсьняе ў Беларусі сапраўдную экспансію – казіно адчыняюць нават у спальных раёнах беларускіх гарадоў. Усё гэта істотна падрывае маральныя й духоўныя асновы нашага грамдзтва й спрычыняецца да распаўсюду сярод беларусаў вельмі шкоднай гэмблінг-залежнасьці. Тэма пра шкоду казіно вартая асобных дасьледаваньняў і артыкулаў, але ўжо зараз можна канстатаваць, што паскоранымі тэмпамі Расейская Фэдэрацыя з значным спрыяньнем мясцовай улады зьдзяйсьняе “батыстызацыю” Беларусі. Яскравым сьведчаньнем гэтаму ёсьць тое, што фігурант расьледаваньня Уладзімер Еранасян працуе зараз шоўмэнам і прамоўтэрам казіно “ХО” ў самым цэнтры Менску.

    Google Maps

    Казіно належыць кампаніі ВГУП “Бізнэс і карнавал”, УНП: 490497433, зарэгістраваная ў гандлёвым рэестры 23.12.2014 г., № 171100. Апроч гульнявой установы, кампанія валодае таксама букмекерскай канторай. На адным з буйнейшых беларускіх парталаў, прысьвечаных нерухомасьці, Уладзімер Еранасян адкрыта й досыць выразна пазначанае, чым на сёньня Беларусь зьяўляецца для Расеі:

    На территории постсоветского пространства Беларусь с натяжкой, но можно назвать своеобразным анклавом, нашим Лас-Вегасом.

    Безумоўна на тэрыторыі Беларусі гульнявы бізнэс і удзел у азартных гульнях мае быць забаронены на заканадаўчым узроўні. Гэта пытаньні нацыянальнае бясьпекі нашай краіны.

    Як было зазначанае вышэй, у рэстарацыю «Поедем Поедим» Уладзімер Еранасян прыехаў разам з сваёй жонкай Аленай. Характэрна, што ў гэтую забаўляльную ўстанову яны прыехалі не разам, але кожны на сваім уласным аўто.

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя:

    Алена Сяргееўна Еранасян (дзяв. Камінская, малодшая сястра сьпевака Дзьмітрыя Камінскага).

    Нарадзілася 08.12.1990 г. у г. Нясьвіж Менскае вобласьці, БССР. У 2014 годзе ў Менску скончыла Прыватны інстытут кіраваньня й прадпрымальніцтва, юрыст. Працавала ў казіно. Меркавана мае грамадзянства РФ, беларускага ж, цалкам мажліва, пазбавілася.

    Акаўнты сацсетак: “VK” (архіў акаўнту, фотаальбому, кантактаў), “ОК” (архіў акаўнту, фотаальбому, кантактаў), Instagram.

     

     

     

    Валодае аўтамабілем Infiniti QX70 сіняга колеру, нумар дзяржрэгістрацыі: К444АС, 197 рэгіён (Масква).

    Разам з мужам сьвядома парушала дзяржаўную мяжу Украіны й незаконна патрапляла на часова акупаваную тэрыторыю Крыму (архіў).

    Ля Помніку затопленым караблям, Сэвастопаль, жнівень 2016 г.

    Яна ня толькі цалкам падзяляе ўсе палітычныя погляды свайго мужа, але й адкрыта іх дэманструе. 9 траўня замест афіцыйна ухваленага на дзяржаўным узроўні сымбалю Перамогі – яблыневага цвету яна разам з мужам адкрыта дэманструе ў Менску сымбаль прарасейскіх тэрарыстычных груповак:

    Ня дзіўна, што гэтая сямейная пара была зафіксаваная ў рэстарацыйна-забаўляльным комплексе «Поедем Поедим». Гэтая рэстарацыя, незаконна пабудаваная ў ахоўнай зоне мэмарыялу Курапаты побач з расстрэльнымі ямінамі ахвяраў НКВД, сталася сымбалем дэсакралізацыі й дыскрэдытацыі самага вялікага мэмарыялізаванага сьведчаньня генацыду беларускага народу. Забаўляльны комплекс стаіць на зямлі з плошчай амаль 1,2 га, права арэнды якой належыць ажно да 2106 г. СТАА «БелРэстІнвэст», падкантрольнаму расейскай кампаніі ТАА «Ренессанс» з Санкт-Пецярбургу. Зь вялікай доляй верагоднасьці спэцслужбы РФ могуць выкарыстоўваць гэты комплекс для мабілізацыі й каардынацыі дзеяньняў прарасейскіх сілаў у Беларусі. Апроч гэтага тут зафіксаваныя прадстаўнікі фінансавых колаў Беларусі, якіх могуць паспрабаваць заангажаваць у антыдзяржаўную дзейнасьць. Гэты сымбаль адкрытага грэбаваньня нацыяльнай памяцьцю й каштоўнасьцямі беларусаў мае быць зачынены, бо спрычыняецца да паўставаньня дадатковых пагрозаў для нацыянальнай бясьпекі Беларусі.

    У межах выкананьня працэсуальных дакумантаў дзяржаўных ворганаў Беларусі Варта абароны Курапатаў зьдзяйсьняе фіксацыю парушэньняў. Усе аўтатранспартныя сродкі, пасажыры якіх патрапляюць у комплекс «Поедем Поедим», падлягаюць фіксацыі й занясеньню ў агульную Базу дадзеных, якая неўзабаве атрымае статус адкрытага доступу. Кожны патрыёт Беларусі можа далучыцца да Варты абароны штодня а 12.00 ля незаконна збудаванага комплексу «Поедем Поедим».


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў рэдактар беларускае службы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm Дзяніс Івашын.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: Алена ЕранасянБульбашъ-холлВарта абароныЕронасянЗянон Пазьнякінфармацыйная вайнаКурапатыНародны мэмарыял Курапатынацыянальная бясьпекаПоедем поедимрасейская агрэсіяСТАА "БелрэстІнвэст"ТАА "Ренессанс"Уладзімер ЕранасянЯўген Шмыгалёў

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.