• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Марская пяхота Паўночнага флёту Расеі ў стэпах Данбаса

    on 2016-03-07 | 0 Comment | Актуальна | Данбас | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • sv
    • no
    • dk

    У працяг тэмы пра ўдзел расейскіх рэгулярных вайсковых падразьдзяленьняў у неабвешчанае вайне супроць Украіны падаем пераканаўчыя фотадоказы прысутнасьці на Данбасе вайскоўца 61-й брыгады марской пяхоты Паўночнага флёту ВМФ РФ (в/ч 38643 ПФ, пас. Спутнік, Мурманская вобласьць) Мікалая Бальшакова (профіль, фотаальбом). Пра тое, што Мікалай зьяўляецца дзеючым вайскоўцам марское пяхоты і служыць у пас. Спутнік, сьведчаць фатаздымкі, выкладзеныя ў ягоным фотаальбоме (1, 2, 3). Характэрна, што апошні фатаздымак быў выкладзены 2 сакавіка 2016 году.

    Selection_258

    Наступны групавы фатаздымак з надпісам «Марская пяхота Спутнік» дапамог вызначыць ягоную прыналежнасьць да 1-й брыгады марское пяхоты Паўночнага флёту ВМФ РФ.

    Selection_259

    Selection_257

    Улетку 2014 году падразьдзяленьне 61-й брыгады МП Паўночнага флёту ВМФ атрымала загад высоўвацца ў Растоўскую вобласьць для праходжаньня вышкалаў (здагадка зробленая на падставе расьледаваньня каманды InformNapalm «Сьведчаньні ўдзелу ў баёх на Данбасе 61-й брыгады марской пяхоты ПФ ВМФ РФ», у якім раскрываюцца факты ўдзелу гэтага падразьдзяленьня ў баёх на Данбасе зь лета 2014 па люты 2015 году). Важна, што фатаздымкі, зробленыя ў 2014 годзе, былі выкладзеныя ў фотаальбом толькі ў студзені 2016 году. Марпехі ажыцьцяўлялі ўварванне ва Украіну зь лягеру, які знаходзіцца ў Чарткоўскім раёне Растоўскае вобласьці ля самай украінскай мяжы.

    Selection_254

    Дакладныя каардынаты мейсца здымкі тутака. На фатаздымку Бальшакоў зафіксаваны ў кулямётным гнязьдзе з НСВ “Уцёс” на станку і аптычным прыцэлам СПП (архіў). Далей – больш цікавы фатаздымак – у якім Бальшакоў з тым жа “Уцёсам”, але ўжо на тэрыторыі Украіны ў вёсцы Вішнёвы Дол Луганскае вобласьці. Зьвярніце ўвагу на геатэг да гэтага фатаздымку.

    Selection_251

    З дапамогаю сэрвісу GoogleEarth было вызначанае дакладнае мейсца здымкі, пазыцыі кулямёту і напрамак прыцэльваньня (пазначаны жоўтай стрэлкаю).

    Selection_250

    Яшчэ адное фота, якое пацьверджвае знаходжаньне Бальшакова на тэрыторыі Луганскае вобласьці, зробленае на скрыжаваньні вуліцаў Мадрыдзкай і Чарнышэўскага ў горадзе Луганску. Дакладнае мейсца здымкі – тутака. Таксама вельмі цікава тое, што на заднім пляне можна пабачыць БМД або самаходную артустаноўку 2С9 «Нона-С».

    Selection_255

    Нагадаем, што азнаёміцца ​​з базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm, якія даказваюць удзел у баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ, можна праз спасылку: http://bit.ly/RussianPresence.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

     

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.