• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    На парадзе ў Менску зафіксаваны расейскі афіцэр – патэнцыйны сьведак JIT у справе зьнішчэньня MH17

    on 2019-07-08 | 0 Comment | OSINT | Беларусь | Галоўнае | Данбас | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • bg

    Сярод жаўнераў пешага разьліку Збройных сілаў РФ, якія ўдзельнічалі ў парадзе 3 ліпеня ў Менску, зафіксаваны вайсковец 13-га танкавага палку (13-ы ТП) 4-й танкавай Кантэміраўскай дывізіі, які праходзіў службу ў складзе ваеннага кантынгенту Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыі акупаванага Данбасу. Паводле папярэдніх вынікаў расьледаваньня, ён удзельнічаў меркавана у матар’яльным забесьпячэньні падразьдзяленьняў эшалянаванай сыстэмы супрацьпаветранай абароны, створанай Збройнымі сіламі Расеі на тэрыторыі акупаваных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей.


    Пасьля параду з удзелам кадравых вайскоўцаў дзяржавы-агрэсара РФ сьвяткаваньне Дня Рэспублікі 3 ліпеня было азмрочанае надзвычайным здарэньнем падчас правядзеньня салюту. У выніку выбуху салютных установак праз атрыманыя параненьні на мейсцы здарэньня загінула 64-гадовая Натальля Максімчук, ня менш за дзевяць чалавек былі параненыя. Вядома, што салютныя разьлікі выкарыстоўвалі знарады з фаэрвэркамі расейскае вытворчасьці.

    Супольнасьць InformNapalm выказвае словы шчырага спачуваньня ўсім родным, блізкім і сябрам загінулай.


    На тэлеканале “Беларусь 1” дзяржаўнай Белтэлерадыёкампаніі быў паказаны сюжэт пра падрыхтоўку да параду ў Менску, прысьвечанага Дню Рэспублікі. Журналісты тэлеканалу зафіксавалі двух расейскіх вайскоўцаў зь пешага разьліку. У відэаматар’яле фігуруе маёр Павал Гусараў (рас. – Павел Гусаров) і капітан Аляксандар Глазырын (рас. – Александр Глазырин) з 13-га танкавага палку Кантэміраўскай дывізіі. Абодва вайскоўцы уваходзілі ў групу, што стаяла на чале свайго параднага разьліку й несла сьцяг РФ і вайсковыя штандары.

    Скрыншот відэасюжэту (хранамэтраж 00:41)

    Паводле Цэнтру “Міратворац”, Аляксандар Глазырын зьяўляецца расейскім ваенным злачынцам, у 2014-2017 гг. праходзіў службу ў складзе акупацыйнай групоўкі войскаў на Данбасе, быў прыкамандыраваны да 8-й агульнавайсковай арміі ЗС РФ. 

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

    Аляксандар Анатолевіч Глазырын (рас. – Александр Анатольевич Глазырин)

    Нарадзіўся 26.11.1989 г., пражываў у пас.Камсамольскі Кушчоўскага раёну Краснадарскага краю РФ. У 2011 годзе скончыў Вольскі вайсковы інстытут матар’яльнага забесьпячэньня (філія Вайсковай акадэміі матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня МА РФ, г. Вольск Саратаўскае вобл.). Навучаўся на факультэце “Арганізацыя рэчавага забесьпячэньня войскаў”. Да нядаўняга часу служыў у 2-й дывізіі супрацьпаветранай абароны Паветрана-касьмічных войскаў ЗС РФ (в/ч 10953, штаб – г. Санкт-Пецярбург). На гэты момант – начальнік рэчавай службы 13-га танкавага палку (в/ч 32010, псд – г. Нара-Фамінск Маскоўскае вобласьці) 4-й танкавай Кантэміраўскай дывізіі 1-й танкавай арміі. Асабісты нумар вайскоўца Э-079851.

    У сацсетках: “VK” (архіў на акаўнт, кантакты, фотаальбом 1, 2), “OK” (неакт., архіў на акаўнт, асабістая інфармацыя).

    Паводле загаду камандыра 2-й дывізіі супрацьпаветранай абароны з 10.06.2016 году №23 яму нададзенае вайсковае званьне “капітан”. Згодна з пакінутым геатэгам да фатаздымку новых капітанскіх пагонаў, станам на чэрвень 2016 году Глазырын меркавана служыў у 1488-м зэнітным ракетным палку (в/ч 03216), што дысьлякуецца  ў г. Зеленагорск – ўнутрыгарадзкім муніцыпальным утварэньні ў складзе Курортнага раёну Санкт-Пецярбурга.

    Структурна гэты полк уваходзіць у склад 2-й дывізіі супрацьпаветранай абароны 6-й арміі Вайскова-касьмічных войскаў ЗС РФ.

    Станам на чэрвень 2018 году ягонае імя фігуравала ў сьпісе кандыдатаў на чальцоў суду прысяжных Санкт-Пецярбургскага гарадзкога суду па Курортнаму раёну. Аднак ужо ў красавіку 2019 году супроць яго распачатая выканаўчая вытворчасьць паводле выканаўчага лісту Зеленаградзкага раённага суду, якую зьдзяйсьняе Нара-Фамінскі раённы аддзел судовых прыставаў (агульная сума запазычанасьці – 209600 рас. рублёў).

    У 13-ы танкавы полк Аляксандар Глазырын быў пераведзены меркавана ў другой палове 2018 – на пачатку 2019 году.

    Згодна з інсайдэрскай інфармацыяй пра асобаў, якія незаконна патрапілі на часова акупаваныя тэрыторыі Данецкае вобласьці, вызначанае, што Аляксандар Глазырын 14.08.2017 г. а 13:15 заехаў на тэрыторыю тэрарыстычнага ўтварэньня «ДНР» на аўтамабіле VW Polo зь дзяржнумарам P310TB178 (VIN: XW8ZZZ61ZEG062138) 2014 году выпуску і на наступны дзень, 15.08.2017, году а 09:55 выехаў на тэрыторыю РФ. Пададзеная інфармацыя ахоплівае толькі 2017 год, зьвесткі за папярэднія гады, на жаль, адсутнічаюць.

    Цэнтар “Міратворац” падаў таксама зафіксаваны падчас незаконнага перасячэньня расейска-ўкраінскай мяжы сэрыю й нумар пашпарту Аляксандра Глазырына – 0310 519643. Сэрыя пашпарту 0310  сьведчыць пра тое, што ён выдадзены падразьдзяленьнем Фэдэральнай міграцыйнай службы ў Краснадарскім краі ў 2010 годзе, што пацьверджвае інфармацыю пра рэгіён нараджэньня Глазырына.

    Супольнасьць  InformNapalm зьдейсьніла з дапамогаю адкрытых афіцыйных дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў РФ вэрыфікацыю пададзенай інфармацыі што да аўтамабіля й пашпарту Аляксандра Глазырына.

    Інфармацыйны сэрвіс Фэдэральнай падатковай службы РФ паводле пашпартных дадзеных і даты нараджэньня Глазырына выдае зарэгістраваны ідэнтыфікацыйны нумар падаткаплатніка (рас. – ИНН) – 237100089970. Гэта цалкам пацьверджвае сапраўднасьць пашпартных дадзеных.

    Сапраўднасьць нумару пашпарту пацьверджвае й Галоўнае кіраваньне ў пытаньнях міграцыі МУС РФ.

    Сэрвісы пераверкі аўто паводле дзяржнумару й VIN цалкам вэрыфікуюць сапраўднасьць пададзеных зьвестак “Міратворцам”.

    Характэрна, што паводле інфармацыйнага сэрвісу расейскага “ГИБДД” на аўтамабіль Аляксандра Глазырына судовымі прыставамі Маскоўскае вобласьці (вядзецца пра Нара-Фамінскі РАСП) у красавіку 2019 г. накладзенае абмежаваньне – забарона на рэгістрацыйныя дзеяньні з аўто.

    Апроч гэтага, у адзіна даступным фота з свайго акаўнту сацсеціва “OK” Глазырын зафіксаваны акурат за стырном аўтамабілю Volkswagen.

    Вызначанае, што на акупаваную тэрыторыю Данецкае вобласьці незаконна прыязджаў і малодшы брат фігуранта гэтага расьледаваньня Антон Глазырын, 26.03.1993 г.н., жыве ў пас. Камсамольскі Кушчоўскага раёну Краснадараскага краю (у сацсетках: “VK”, архіў на акаўнт, кантакты, фотаальбом; “OK”, архіў на акаўнт, кантакты, фотаальбом). У атрыманай «Міратворцам» інсайдэрскай інфармацыі маецца запіс, што ён 29.01.2017 г. а 12:24 выехаў з акупаванага Данбасу на тэрыторыю РФ.

    Відавочна, галоўнай матывацыяй Антона Глазырына, на той час навучэнца Кушчоўскай мэдычнай вучэльні, сьвядома парушыць дзяржаўную мяжу Украіны й патрапіць на акупаваную тэрыторыю Данбасу – было наведаньне свайго старэйшага брата Аляксандра, які ў той момант меркавана зьдзяйсьняў там вайсковую службу.

    Паводле рэдактара Цензор.НЕТ Юрыя Бутусава, 7 чэрвеня 2014 году ва акупаваным г. Сьнежнае Данецкае вобласьці, расейскія Збройныя сілы стварылі першае асобнае падразьдзяленьне супрацьпаветранай абароны. Ягоным камандырам стаўся Уладзімер Цэмах, які наконадні быў захоплены й дастаўлены ва Украіну з тэрыторыі акупаванага Данбасу ў выніку бліскуча праведзенай апэрацыі СБУ.

    Чытайце больш: СБУ правяла спэцапэрацыю ня горш за Масад: захапілі й вывезьлі з акупаванае тэрыторыі тэрарыста, датычнага да зьбіцьця MH17

    Менавіта побач зь Снежным 17 ліпеня 2014 году з ЗРК Бук-М1 53-й зэнітна-ракетнай брыгады ЗС РФ быў зьбіты Boeing-777 малайзійскіх авіялініяў рэйсу MH17.

    Для супрацьдзеяньня ўкраінскай вайсковай авіяцыі на тэрыторыі акупаванага Данбасу Збройныя сілы РФ стварылі ў 2014 годзе разгалінаваную й эшалянаваную сыстэму супрацьпаветранай абароны. Галоўнай ейнай асаблівасьцю стала камплектацыя падразьдзяленьняў СПА кадравымі расейскімі вайскоўцамі, якія зьдзяйсьняюць кіраваньне сучаснымі тыпамі супрацьпаветранага ўзбраеньня.

    Чытайце таксама: У ценю катастрофы рэйсу MH17: сучасныя сыстэмы супрацьпаветранай абароны выяўленыя ва ўзбраеньні тэрарыстаў «Л/ДНР»

    Структурна ўсе расейскія вайсковыя падразьдзяленьні на Данбасе ўвайшлі ў 8-ю агульнавайсковую армію Паўднёвай вайсковай акругі ЗС РФ. Падчас актыўнай фазы баявых дзеяньняў у 2014 годзе сіламі й сродкамі расейскіх войскаў СПА былі зьбітыя ля 20 лятакоў і гэлікоптэраў Збройных Сілаў Украіны. Зьнішчаны лятак рэйсу MH17 стаўся сьледзтам стварэньня й дзеяньня эшалянаванай сыстэмы супрацьпаветранай абароны Расейскай Фэдэрацыі.

    Адным з ключавых чыньнікаў функцыянаваньня сыстэмы расейскай СПА на Данбасе зьяўляецца матар’яльна-тэхнічнае забесьпячэньне. Фігурант гэтага расьледаваньня, капітан Збройных сілаў РФ Аляксандр Глазырын як афіцэр рэчавай службы відавочна й зьдзяйсьняў матар’яльнае забесьпячэньне расейскіх вайскоўцаў падразьдзяленьняў супрапаветранай абароны на тэрыторыі акупаванага Данбасу. У пэрспэктыве ён можа стаць каштоўным сьведкам для Аб’яднанай сьледчай групы (JIT) у межах расьледаваньня зьнішчэньня пасажырскага лятака рэйсу MH17 і Міжнароднага суду ААН што да зьдзяйсьненьня Расеяй ваеннай агрэсіі супроць Украіны.


    Аддзел маніторынгу беларускае службы
    міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Загалоўнае фота – скрыншот відэа tvr.by.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: 1-я танкавая армія13-ы танкавы полк13-ы ТП1488-ы зэнітны ракетны полк2-я дывізія СПА2-я дывізія супрацьпаветранай абароны4-я танкавая кантэміраўская дывізія8-я АА8-я агульнавайсковая арміяАлександр ГлазыринАляксандар Глазырынв/ч 03216в/ч 10953в/ч 32010

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Раскрытая выведвальная інфармацыя пра вайсковы патэнцыял адзінай наступальнай лініі ЗС РФ ля межы з Украінай і Беларусьсю

      2020-07-06 - 0 Comment
    • Гібрыдная агрэсія РФ: Беларусь і Украіна ў прыцэле расейскага нэаімпэрыялізму (OSINT-аналіз)

      2020-02-14 - 0 Comment
    • У Беларусь прыбываюць падразьдзяленьні й вайсковая тэхніка Збройных сілаў РФ

      2019-06-21 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.