• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    На тэрыторыі “ДНР” зафіксаванае выкарыстаньне расейскіх ЗРК “Тор”

    on 2015-10-07 | 0 Comment | Актуальна | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Пакуль увага сусьветнае супольнасьці прыкаваная да падзеяў у Сірыі, на акупаваным аб’яднанымі расейска-сэпаратысцкімі сіламі Данбасе зафіксаванае выкарыстаньне сучасных узбраеньняў, якія тэрарыстам “ДНР” пастаўляе Расейская Фэдэрацыя. Міжнародная валянтэрская група InformNapalm выявіла сьляды выкарыстаньня расейскага тактычнага зэнітнага ракетнага комплексу “Тор” у Данецку.

    5 кастрычніка а 20:35 жыхароў акупаванага Данецка занепакоіў выбух, у выніку якога спрацавала сыгналізацыя аўтамабіляў. Паводле паведамленьняў мясцовых жыхароў, усяго было тры магутныя выбухі.

    У зводах баявікоў было зазначанае, што прадстаўнікі расейскіх акупацыйных сілаў нібы з дапамогаю СПА зьбілі ў Данецку бесьпілётны лятальны апарат ЗСУ.

    Пры гэтым фотадоказы зьбітага бесьпілётніка не былі пададзеныя, замест гэтага былі прадэманстраваныя фатаздымкі абломкаў ракеты, якія, паводле дадзеных крыніцы, упалі ў Куйбышаўскім раёне гораду.

    скрин

    Фото, размещенное боевиками в соцсети.

    фота: Фота рэштак аб’екту, якое баявікі выклалі ў сацсеціве “ВК”.

    У сеціве таксама зьявіліся дадатковыя фатаздымкі ракеты, якая ўпала на тэрыторыі Данецкага металюргічнага заводу.

    скрин2

    Каманда InformNapalm зьдзейсьніла шэраг кансультацыяў з вайсковымі экспэртамі, падчас якіх большасьць зь іх апазнала на здымках рэшткі ракеты тыпу 9M330, якая выкарыстоўваецца ў зэнітна-ракетным комплексе “Тор” (індэкс ГРАУ – 9К330, паводле клясыфікацыі МА ЗША і НАТА – SA-15 Gauntlet («Латная рукавіца»).

    Зазначым, што ў студзені 2015 году каманда InformNapalm таксама зьдзейсьніла аналіз відэа і вызначыла праходжаньне расейскага комплексу “Тор-М2” (9К332) у Шахтарску (Данецкая вобласьць, Украіна), які кантралюецца аб’яднанымі расейска-тэрарыстычнымі войскамі.

    Такім чынам, дзякуючы нязграбнасьці расейскіх прапагандыстаў, якія прагнулі прадэманстраваць навіну нібы пра зьнішчэньне ўкраінскага БПЛА, валянтэры InformNapalm чарговага разу зафіксавалі, што Расейская Фэдэрацыя працягвае пастаўляць сучаснае ўзбраеньне і тэхніку тэрарыстам “ДНР”. Таксама, цалкам мажліва, кіраваньне комплексамі СПА ажыцьцяўляюць ня найміты, але кадравыя расейскія вайскоўцы.

    Нагадаем, што наяўнасьць на Данбасе расейскіх ЗРК “Тор” уваходзіць у ТОП-10 фактаў расейскай агрэсыі супроць Украіны.

    Top-10_BE-01

    Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі: Victory Krm і Міхаіл Кузьняцоў

     (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтараў і наш праэкт абавязковая.

     Пераклад Дзяніса Івашына

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.