• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Найноўшыя расейскія комплексы РЭБ “Барысаглебск-2” зафіксаваныя ля мяжы з Украінай і ў зоне АТО

    on 2015-07-29 | 0 Comment | Актуальна | Відэа | Грамадзтва | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • en
    • bg

    У неабвешчанай вайне супраць Украіны Расея ня толькі ўтылізуе састарэлае ўзбраеньне, тэхніку і боепрыпасы, але й актыўна выпрабоўвае новыя адзінкі зброі, таксама розныя мэтавыя вайсковыя комплексы. Сыстэмы СПА, сувязі й комплексы РЭБ цьвёрда замацаваліся ў арсенале “расейскіх адпускнікоў” і “шчырых шахтароў”, якія ваююць на Данбасе. Чарговае OSINT-дасьледаваньне каманды InformNapalm.org прысьвечанае фіксацыі найноўшага расейскага комплексу радыёэлектроннага падаўленьня “Барысаглебск-2”, які складае тэхнічную аснову частак РЭБ тактычных злучэньняў. Комплекс прызначаны для радыёвыведкі і радыёпадаўленьня лініяў КХ, УКХ наземнай і авіяцыйнай радыёсувязі, абанэнцкіх тэрміналаў сотавай і транкавай сувязі ў тактычным зьвяне кіраваньня і апэратыўна-тактычным зьвяне кіраваньня.

    25 ліпеня 2015 году у блёгу жыхара г.Растоў-на-Доне Andrewrostov [1] былі выкладзеныя фатаздымкі з апісаньнем паездкі па фэдэральнай аўтамабільнай дарозе М-4 “Дон” (Масква – Варонеж – Растоў-на-Доне – Краснадар – Наварасійск) . Увагу каманды InformNapalm.org прыцягнулі фатаздымкі вайсковай тэхнікі, якая транспартуецца на грамадзянскіх тралах.
    Дакладныя каардынаты, дзе была зафіксаваная гэтая тэхніка: 47 ° 17’37 “N (47.293614) 39 ° 51’21” E (39.855788) [2].

    Пасьля кансультацыяў з вайсковымі экспэртамі атрымалася ідэнтыфікаваць выяўленыя аб’екты. Гэтыя машыны ўваходзяць у склад найноўшага расейскага комплексу РЭБ “Барысаглебск-2”.

    мтлб2
    Даведка:
    У 2009-2010 гадох комплекс “Барысаглебск-2” праходзіў свае першыя выпрабаваньні, а ў 2011 годзе было заплянаванае распачаць ягоную сэрыйную вытворчасьць [3].

    У 2013 годзе ў аб’яднаньне Паўднёвае вайсковае акругі (ПВА) паступілі ля 8 комплексаў РБ-301Б “Барысаглебск-2”. У ліпені 2014 году на палігоне Калінаўскі ў Чачэнскай Рэспубліцы прайшлі спаборніцтвы дзеля выяўленьня лепшага экіпажу радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) аб’яднання ПВА. У спаборніцтвах было задзейнічанае 6 сучасных комплексаў РЭБ “Барысаглебск-2”. На тактычных вышкалах Усходняе вайсковае акругі (УВА) у Бураціі на палігоне “Бурдуны” у верасьні 2014 году таксама быў выкарыстаны найноўшы комплекс радыёэлектроннай барацьбы “Барысаглебск-2”, гэтая тэхніка паступіла ва УВА ў 2014 годзе. У 2015 годзе ў войскі ЗС РФ была заплянавая пастаўка яшчэ 6 комплексаў “Барысаглебск-2” [4].

    Напачатку 2015 году комплекс паступіў ва ўзбраеньне ў матастралковае злучэньне УВА, якое дысьлякаванае ў Бураціі [5]. І ўжо ў чэрвені 2015 году быў пастаўлены ў матастралковае злучэньне ПВА, якое дысьлакаванае ў Чачэнскай Рэспубліцы [6].
    Зазначым, што ў фатападборцы расейскага блёгеру мы выявілі фатаздымак пункту кіраваньня. Тэхніка выглядае, як абсалютна новая, на траках ёсьць новыя скрыні ЗІП (запчасткі, інструмэнты і прыналежнасьці), гэта дазваляе зь вялікай ступеньню верагоднасьці выказаць здагадку, што гэты  пункт кіраваньня – Р-330КМВ з складу “Барысаглебск-2”.

    Зробім невялікія тлумачэньні што да ідэнтыфікацыі.

    У склад комплексу “Мандат” (савецкі папярэднік “Барысаглебска-2”) уваходзіў пункт кіраваньня (ПК) Р-330К на базе дзьвюх машынаў “Урал”. Таксама існуе комплекс “Піраміда” на базе МТ-ЛБ, але на ім зусім іншае навясное абсталяваньне [7], таму зафіксаваная адзінка тэхнікі была ідэнтыфікаваная менавіта, як ПК з складу комплексу “Барысаглебск-2”, бо найбольш адпавядае усім парамэтрам.

    МТЛБ из состава комплекса "Борисоглебск-2"

     МТЛБ з складу комплексу “Барысаглебск-2”

    Варта зазначыць, што раней, падобная да яе машына [8], была заўважаная ў Луганску 31 сакавіка 2015 году, але памылкова была ідэнтыфікаваная, як “Ранжыр” [9].

    Российский ЗРК “Бук-М1″ на тягаче Volvo FH-13 в Луганске

    Расейскі ЗРК “Бук-М1” на цягачы Volvo FH-13 у Луганску

    Падкрэсьлім адную асаблівасць машыны, якая была заўважаная ў Луганску: на ёй усталяваныя экраны для руху праз водныя перашкоды, дарога сухая, а вышэй над гусеніцамі можна пабачыць сьляды вільгаці, магчыма, гэтая машына была перакінутая ва Украіну ня праз пункты пропуску, але праз раку Северскі Данец.

    Вяртаемся да фатаздымкаў тэхнікі на грамадзянскіх тралах. Тут варта зазначыць, што расейскія тэрарыстычныя войскі ня першага разу выкарыстоўваюць падобны тып транспарту для перакідваньня вайсковай тэхнікі ва Украіну. Напрыклад, у справе што да катастрофы рэйсу MH17 фігуруюць фатаздымкі транспартаваньня ЗРК “Бук-М1” на цягачы Volvo FH-13 у Луганску, які пазьней быў заўважаны і на базе бранетэхнікі баявікоў у г.Сьнежнае [10]. Мажліва, імкненьне аб’яднаных расейска-сэпаратысцкіх сілаў выкарыстоўваць грамадзянскія тралы замест вайсковых цягачоў абумоўленае ня толькі імкненьнем замаскаваць сьляды паставак узбраеньня і тэхнікі ва Украіну, але праз ненадзейнасьць вайсковых цягачоў, якія раз-пораз трапляюць у аўтамабільныя катастрофы.

    Нагадаем, што напачатку ліпеня каманда InformNapalm.org таксама ідэнтыфікавала дакладнае мейсцазнаходжаньне яшчэ адной расейскай станцыі перашкодаў, Р-330Ж “Житель” (рас.), якую тэрарыстычныя войскі задзейнічалі ў Макееўцы [11].

    Спасылкі на матар’ялы, якія былі выкарыстаныя ў артыкуле:

    [1]  andrewrostov.ru/putevyie-zametki-po-trasse-m4
    [2] www.google.com.ua/maps/place/47°17’37.0″N+39°51’20.8″E
    [3] www.sozvezdie.su/newspaper/_22_dekabr_2009_g/borisoglebsk2__noviy_kompleks
    [4] www.arms-expo.ru/armament/samples/1496/65526
    [5] патриотам.рф/kompleks-reb-borisoglebsk-2v-postupil-v-vvo
    [6] www.arms-expo.ru/news
    [7] www.dishmodels.ru/wshow.htm?p=1340
    [8] andrewrostov.ru/wp-content/uploads/2015/07/mm4_4.jpg
    [9] obozrevatel.com/crime/58067-v-luganske-zamechen-rossijskij-ranzhir-fotofakt.htm

    [10] informnapalm.org/10545-dzhoker-v-dele-o-volvo-buk-mh17

    [11] informnapalm.org/10277-makeevka-stantsyya-pomeh-r-330zh-zhytel

    (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.

    Пераклад Дзяніса Івашына

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.