• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    OSINT: знойдзеная інфармацыя пра камандыра атраду захопленых спэцназаўцаў ГРУ

    on 2015-05-21 | 0 Comment | Актуальна | Аналітыка | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • de
    • es
    • by
    • ua
    • pl
    • pt
    • en

    Гісторыя пра расейскіх спэцназаўцаў ГРУ, якія трапілі ў палон да ўкраінскіх сілавікоў падчас боесутыкненьня пад н.п. Шчасьце 16 траўня, ужо абыйшла калёнкі ня толькі большасьці ўкраінскіх, але і сусьветных СМІ. Але відавочна, што капітан Ярафееў і сяржант Аляксандраў зьяўляюцца толькі верхавінай айсбэргу прысутнасьці расейскіх войскаў на акупаванай тэрыторыі Украіны ў Луганскае вобласьці. Блогер-дасьледчык Anton Pavlushko, які займаецца OSINT-выведкай расейскай вайсковай прысутнасьці, зьдзейсьніў адмысловае расьледваньне для InformNapalm, падчас якога выявіў у сацыяльных сетках дадзеныя на камандыра атраду, прозьвішча якога назвалі абодва спэцназаўцы падчас допыту.

    Слухаем паказаньні сяржанта Аляксандрава: “… Зайшлі на тэрыторыю Украіны 26 Сакавіка 2015 году. Зайшлі ў складзе другога батальёну ў колькасьці 220 чалавек. Камандыр батальёну – Напольськіх Канстантын Мікалаевіч, маёр, грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі. На тэрыторыю Украіны зайшоў другі батальён у складзе трох групаў выведкі … “

    Цяпер капітан Ярафееў: “… Зайшоў у складзе атраду, другога атраду трэйцяй гвардзейскай брыгады спэцыяльнага прызначэньня. “Вр.и.о” (часова выконваючы абавязкі) камандыра атраду маёр Напольскіх. Зьяўляецца грамадзянінам Расейскай Фэдэрацыі, зьяўляецца вайсковаслужбоўцам… “

    Адразу адзначаем, што маёр Напольскіх не камандыр атраду, але часова выконваючы абавязкі камандыру. Чаму так – трэба разьбірацца, магчыма, з камандырам ужо што-небудзь здарылася раней і таму маёр Напольскіх часова камандуе.

    Такім чынам, неабходныя зыходныя дадзеныя для пошуку мы атрымалі з відэа допыту. Адразу знаходзім наступны профіль: 30 гадоў, Самара, Канстантын Напольскіх http://ok.ru/profile/558349640881 (архіў https://archive.is/LtTX5). Як і належыць выведніку, інфармацыі ў профілі няшмат, але шукаем далей…

    Napolskyh

    Знаходзім яшчэ адзін профіль з фатаздымкам Канстантына Напольскіх на сайце “Радарыс”: у профілі фігуруе усё той жа горад Самара, рысы твару на абодвух фота таксама пазнавальныя (дарэчы, родны горад Малмыж, супадае з мейсцам пражываньня сяржанта Аляксандрава, які, мяркуючы з паказаньняў, пражывае ў Малмыжском раёне). І тут адкрываецца новая опцыя – ВНУ: КВВКВ (колішні ЧТІ (КФ), КВТККВ) ’05 (Казанская вышэйшая ваенная камандная вучэльня). То бок адсюль мы даведваемся, што менавіта гэты Канстантын Напольскіх, відавочна, можа быць афіцэрам і, мяркуючы па ўзросту, яго званьне можа акурат адпавядаць маёру ЗС РФ. Вучэльня камандная і агульнавайсковая, таму ейныя выпускнікі могуць разьмяркоўвацца ў розныя віды войскаў на камандныя пасады.

    Napolskyh2

    Napolskyh3

    Канстантын Напольскіх калісьці таксама меў профіль Укантакце (https://vk.com/id64873840), але цяпер ён выдалены і ад яго засталіся толькі абрыўкі інфармацыі.

    Для скептыкаў варта адзначыць, што да 2004 году вучэльня КВВКВ была Казанскай філіяй Чэлябінскага танкавага інстытута, паводле загаду Міністра абароны Расейскай Фэдэрацыі сталася самастойнай Казанскай вышэйшай ваеннай каманднай вучэльняй – танкавым унівэрсытэтам. І няхай вас не бянтэжыць танкавы факультэт і далейшае мейсца службы ягоных выпускнікоў у войсках спэцыяльнага прызначэньня. Нагадаем, што знакаміты выведнік Віктар Сувораў (сапраўднае імя – Уладзімер Рэзун) колішні супрацоўнік легальнай рэзыдэнтуры ГРУ СССР у Жэнэве, пісьменьнік, які вельмі знаны ў галіне гістарычнага рэвізыянізму, таксама быў выпускніком агульнавайсковае ваеннае вучэльні, і першая ягоная пасада была – камандыр танкавага ўзводу. Гэта не зашкодзіла яму стаць потым афіцэрам выведвальнага аддзелу.

    Што да асобнай брыгады спэцназу ў Тальяці, у матар’яле расейскай службы навінаў BBC пад назовам “Колішні таварыш Ярафеева: нашая частка была “узорнаю” гучаць адкрыцьці аднаго з былых падначаленых, затрыманага ва Украіне капітана Яўгена Ярафеева, які зазначае, што афіцэры, якiя прыбылi ў брыгаду на камандныя пасады, адмысловую падрыхтоўку не атрымліваюць.

    “Такое меркаваньне існуе, што там (у трэйцяй асобнай брыгадзе спэцназа ў Тальяці, – заўв.рэд) служаць наўпрост нейкія нібы тэрмінатары. Не, калі браць афіцэраў, то першапачаткова, калі яны праходзяць службу, вучацца на афіцэраў, у самых звычайных установах … потым ужо проста паводле разьмеркаваньня трапляюць у брыгаду служыць, атрымліваюць статус. Я б не назваў гэтую падрыхтоўку нейкай супэрпадрыхтоўкай”, – падкрэсьліў у сваім камэнтары для BBC былы вайсковец гэтай брыгады.

    Але ўсе дадзеныя ў сацсетках можна разглядаць ўскосна, хаця мы пацьвердзілі праз уласныя крыніцы ў сілавым ведамстве нашыя здагадкі. І яны таксама паведамілі, што нашая інфармацыя пра маёра Канстантына Напольскіх, які кіруе групай ГРУ ў Луганску пацьверджваецца.

    InformNapalm з “найлепшымі пажаданьнямі” да галоўнага выведвальнага ўпраўленьня РФ.

    Пераклад Дзяніса Івашына

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.