• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Пацёмкін выявіў базу расейскіх акупантаў у Макееўцы

    on 2016-04-26 | 0 Comment | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • by
    • cz
    • ua
    • bg

    Міжнародная супольнасьць InformNapalm працягвае раскрываць расейскія вайсковыя базы на акупаваным Данбасе, аналізуючы адкрытыя дадзеныя і фатаздымкі чарговага расейскага баявіка з  псэўданімам “Пацёмкін”.

    Ідэнтыфікацыя мясцовасьці паводле фота- відэаматар’ялаў – гэта досыць складаны працэс. Вызначэньне мейсца здымкі паводле фота, зробленага ўнутры памяшканьня, якое ня ёсьць вядомым мейсцам і ў якім не адбываюцца фота- і відэаздымкі, вельмі ўскладняецца і расцягваецца на працяглы тэрмін да зьяўлення новай дэталі для дапамогі ў ідэнтыфікацыі.

    Падаем некалькі фатаздымкаў, якія апублікавалі у сацсетках у розным часе расейскія баявікі.

    танк-привет-от-беса

    танк1-моспино_cr2

    танк2-за-внучку танк3_за внучку

    На фатаздымках можна выразна пабачыць, што памяшканьне адно і тое ж. А ў трох астатніх  фота можна пабачыць розныя ракурсы здымкі аднаго і таго ж танку Т-64АК, вядомага ў Сеціве дзякуючы надпісам, якія на ім намаляваныя (надпіс праваруч – «За Донбасс», леваруч «За Моспино», на ствале праваруч «За внучку Машеньку», леваруч «Моспино – Киеву».)

    Характэрныя асаблівасьці гэтага памяшканьня: яно прасторнае, напаўпустое, мае высокую стольлю, і, самае галоўнае, натуральнае асьвятленьне ў ім забясьпечваюць чатыры шэрагі вокнаў, якія знаходзяцца на даху.

    На фота ніжэй кожны шэраг вокнаў пазначаны розным колерам. З такім жа пазначэньнем шэрагі вокнаў будуць пададзеныя далей у артыкуле ў здымку “Яндэкс. Мапы”.

    танк-за-внучку+линии

    Валянтэры супольнасці InformNapalm з траўня 2015 году пачалі пільна сачыць за Захаравым Віктарам Робертавічам – вакалістам расейскай групы «Неизвестная Земля» (рас.), які прыехаў з гораду  Яраслаўля (Расея). Яго псэўданім у групе – «Захар Пацёмкін», на Данбасе ён з пазыўным «Сталінград». У траўні 2015 г. «Захар Пацёмкін» паказаў сьвету вайсковую базу з разнастайнай тэхнікай, артылерыяй і гарамі боепрыпасаў у горадзе Антрацыт, арганізаваную на тэрыторыі колішняга 2-га ўзвода ваенізаванай горнавыратавальнай часткі (ВГВЧ). Пасьля адпачынку на радзіме ў Расеі, расейскі баявік «Захар Пацёмкін» вярнуўся на акупаваны Данбас і працягнуў «зьліваць» інфармацыю, раскрываючы расейскія базы зь цяжкім узбраеньнем (танкамі, САУ) і гарамі боепрыпасаў.

    2016-04-18_204624

    2016-04-15_184636

    2016-04-15_165911 2016-04-15_184711

    Цікавыя і інфарматыўныя відэа расейскага баявіка «Захара Пацёмкіна»

    Відэа «Дарога» з 19 сакавiка 2016 г. з камэнтаром (пакідаем у арыгінале) «с располаги на базы. Едем в Камазе» (у армейскім жаргоне «распалага» – гэта жылы будынак (казарма), альбо асобнае ягонае крыло/паверх).

    2016-04-19_192618

    На відэа зафіксаваны рух на аўтадарозе Н-21, з боку Харцызска праз кола «Шахта 4/13» і далей у бок Макееўкі. На мапу накладзеныя некаторыя кадры зь відэа, у якім былі зафіксаваныя прыкметныя аб’екты, што знаходзяцца ўздоўж гэтай трасы.

    2016-04-19_193238-дорога

    Відэа «Разгруз, пагруз, укамплектоўка Б/К» з 19 сакавiка 2016 г. з камэнтаром і цікавым дыялёгам, дае магчымасьць зразумець, колькі боепрыпасаў (БП)/боекамплектаў (БК) знаходзіцца на падобных базах (пакідаем у арыгінале):

    — Роман Беспалов

    Захар, ну ты находка для шпионов.

    — Захар Потёмкин

    Роман, для кого? для кого? Да там полный пистецид. Ты думаешь там кто-то это бережно и строго охраняет? Да пох! Главное грузи. Чем выше тем лучше. Один укропский снаряд — и нет населённого пункта, где находится эта база.

    — Роман Беспалов

    Захар, ну там линия фронта хоть есть?

    — Захар Потёмкин

    Роман, я не очень понял про линию фронта… Стреляют в Зайцево и в Ясиноватая. Ещё в Спартаке. А все склады за много десятков километров от линии фронта. Не достанут. Ну, если только авиация (которой нет :))

    2016-04-19_202326

     

    Панарамныя кадры зь відэа. На жаль, на гэты момант дакладнае мейсца, зафіксаванае ў гэтым відэа, ня вызначанае.

    Разгруз, погруз, укомплектовка Б_stitch2

    Разгруз, погруз, укомплектовка Б.mp4_20160419_120532.923_stitch_cr

    Два відэа з 3 красавіка 2016 г.: «З.П. («Захар Пацёмкін») ДНР 2016. Раняшняя варта. Сьняданак» і «З.П. ДНР. Раніца. Варта. Нядзеля. 3 красавіка». Ніжэй – некалькі кадраў з гэтых відэа, у якіх можна пабачыць САУ з шматлікімі грузавікамі, нават далёка ў ценю можна разгледзець вайсковую тэхніку. На двух КамАЗах маецца ТЗ «трохкутнік», але якая дакладная лічба ўнутры знаку – вызначыць складана.

    Зазначым, што памяшканьне у гэтых двух відэа не падобнае на тое, што зафіксаванае ў фота напачатку артыкулу й патрабуе дадатковай ідэнтыфікацыі.

    З.П. ДНР 2016. Утренний дозор. Завтрак._stitch3

    З.П. ДНР 2016. Утренний дозор. Завтрак..mp4_20160417_193519.234З.П. ДНР 2016. Утренний дозор. Завтрак..mp4_20160417_193606.140З.П. ДНР. Утро. Караул. Воскресенье. 3 апреля..mp4_20160417_192107.656З.П. ДНР. Утро. Караул. Воскресенье. 3 апреля..mp4_20160417_193107.765

    І апошняе цікавае відэа з назовам “10 красавіка (нядзеля)» з групы «Партия Ватники» (рас.), створаная «Захарам Пацёмкіным». У відэа маецца падабенства з фатаздымкамі напачатку артыкулу.

    10 апреля (воскресенье)..mp4_20160419_131053

    10 апреля (воскресенье)..mp4_20160419_130940

    10 апреля (воскресенье)..mp4_20160419_131229

    Мейсца дысьлякацыі

    Прасторнае памяшканьне з высокай стольлю і з чатырма шэрагамі вокнаў на даху – гэта завод зборных жалезабетонных вырабаў (Макееўка).

    2016-04-17_170426-снаружи2016-04-17_172757-внутри

    Падчас вывучэньня розных мапаў дзеля параўнаньня зьмяненьняў адразу былі вылучаныя здымкі, якія маюцца на сэрвісе “Яндэкс. Мапы”. Як выявілася, Яндэкс актуалізаваў свае мапы і зараз на спадарожнікавым здымку тэрыторыі заводу можна пабачыць больш за 25 адзінак вайсковых тэнтаваных грузавікоў, а на суседняй тэрыторыі (былы аўтарынак “ДАР”) зафіксаваныя горы боепрыпасаў абапал будынку. І, як казаў вышэй «Захар Пацёмкін», «Главное грузи. Чем выше тем лучше». Насамрэч, скрыні з боепрыпасамі даходзяць практычна да самага даху будынку. Калі ўважліва пагледзець, то ля ангараў з паўкруглай формай можна пабачыць мінімум 16 адзінак (агулам) гарматаў і мінамётаў.

    2016-04-16_174947-2

    2016-04-16_174741

    2016-04-17_1804582

    Дзеля таго, каб вызначыць, калі быў зроблены здымак на “Яндэкс. Мапах”, была прагледжаная гісторыя здымкаў на аналягічным сэрвісе Google. На працягу 2014 году на тэрыторыі «аўтарынку ДАР» кожны наступны фатаздымак фіксаваў зьмяньшэньне колькасьці аўтамабіляў, і на здымку з 06.10.2014 г. на тэрыторыя наагул не засталося ніводнага аўтамабілю.

    Здымак з 18.04.2014 г., калі на аўтарынку было шмат аўто.

    2016-04-20_121837

    На астатнім здымку з 21.02.2015 г. можна пабачыць пустую тэрыторыю.

    map2015-02-21

    Падчас апошняй пераверкі сэрвісу Google, было выяўленае, што зьявіўся новы фатаздымак з 13.04.2015 г. У ім ужо зафіксаваная разнастайная вайсковая тэхніка. Гэтую дату будзем лічыць пачаткам арганізацыі тут расейска-тэрарыстычнымі войскамі сваёй базы.

    2016-04-20_115833

    Нагадаем, што ў сьнежні 2015 году валянтэры InformNapalm зафіксавалі танкі і бэнзавозы расейска-тэрарыстычных войскаў на гэтым жа заводзе зборных жалезабетонных вырабаў.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднай супольнасьці InformNapalm Відаль Сарокін.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.