
5 студзеня 2017 году Вайскова-паветраныя Сілы ЗША апублікавалі відэа, у якім зьнішчальнікі F-15 узьнятыя паводле баявой трывогі з авіябазы Шаўлі (Летува) для перахопу расейскіх лятакоў, якія небясьпечна наблізіліся да паветранае прасторы краінаў Балтыі. У эпізодах відэа зафіксаваныя інцыдэнты з расейскімі вайсковымі зьнішчальнікамі Су-30, якія адбыліся 23 лістапада й 13 сьнежня 2017 году.
У абодвух выпадках расейскія зьнішчальнікі рухаліся ў шчыльнай фармацыі з парушэньнем правілаў бясьпекі аэраруху: яны не трансьлявалі коды й не надавалі пляну палёту. Перахоп выконвалі пілёты ВПС ЗША з 493-й экспэдыцыйнай эскадрыльлі 48 крыла зьнішчальнікаў (48th Fighter Wing) з авіябазы Лэйкэнхіт (Вялікая Брытанія), якія ў мінулым годзе 4 месяцы знаходзіліся ў Летуве ў межах місіі што да аховы паветранае прасторы Балтыі. За гэты час лятакі эскадрыльлі прыблізна 30 разоў уздымаліся ў паветра для ідэнтыфікацыі расейскіх лятакоў паблізу паветранае прасторы NATO.
Пасьля ваеннага захопу Крыма ў 2014 годзе й пачатку вайны на Данбасе інцыдэнты з расейскімі вайсковымі лятакамі сталіся сыстэмнымі. Гэтак, за 2014-2016 гады лятакі расейскіх Паветрана-касьмічных сілаў толькі ў Балтыйскім рэгіёне перахаплялі 410 разоў: 110 у 2016 г., 160 у 2015 г. і 140 у 2014 г. Тады, як у 2013 г., да вайны ва Украіне, было толькі 47 інцыдэнтаў. Зводных дадзеных пра інцыдэнты за 2017 г. пакуль няма.
Агулам у 2016 годзе адбыліся 780 перахопаў расейскіх вайсковых лятакоў сіламі NATO. Гэта самы высокі паказьнік з моманту сканчэньня Халоднае вайны. Інцыдэнты адбываюцца ня толькі зь зьнішчальнікамі, але й з бамбоўцамі й іншымі тыпамі паветраных судоў. У большасьці выпадкаў ВПС NATO своечасова перахопліваюць лятакі ПКС РФ, але часам яны пралятаюць далей і зьдзяйсьняюць уварваньне ў паветраную прастору краінаў паўночнаатлянтычнае супольнасьці. Нагадаем, што ў выніку аднаго з падобных уварваньняў ВПС Турэччыны зьбілі расейскі зьнішчальнік Су-24, які ў 2015 г. перасёк мяжу і на працягу 17 сэкундаў знаходзіўся ў турэцкай паветранай прасторы.
Матар’ял да публікацыі падрыхтавала Хрыстына Дабравольская адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа