• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Высновы пра супольныя вайсковыя манэўры РФ і рэжыму Лукашэнкі каля межаў NATO і Украіны

on 2020-10-02 | 0 Comment | Беларусь | Галоўнае | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • lt
  • bg

Публікуем для нашых чытачоў камэнтары рэдактара беларускае службы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm Дзяніса Івашына, які ён надаў інфармацыйнаму праэкту “Данбас. Рэаліі” пра верагоднасьць супольных наступальных дзеяньняў Расеі й рэжыму Лукашэнкі ў напрамку NATO й Украіны.

(Загалоўнае фота belta.by: расейскія дэсантнікі і калёны бранетэхнікі падчас вышкалаў “Славянское братство 2020”, палігон пад Берасьцем, 16 верасьня 2020 году)


У другой палове верасьня Беларусь разам з Расеяй правяла вайсковыя вышкалы «Славянское братство 2020» непадалёк польскае й украінскае межаў. Яны адбыліся ў той час, калі ўкраінская армія была сканцэнтраваная на Поўдні, каля Крыму. Пра тое, што адбывалася ў межах гэтых вышкалаў распавёў «Данбас. Рэаліі» рэдактар ​​беларускае службы супольнасьці InformNapalm Дзяніс Івашын. Гэтая супольнасьць займаецца, у прыватнасьці, зборам інфармацыі пра аґрэсію Расеі супроць Украіны на Данбасе і ў Крыме.

Дзяніс Івашын, рэдактар ​​беларускае вэрсіі сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm / Фота RFE/RL

Пра маштабныя зьмены ў вышкалах «Славянское братство 2020»

(Распавядае Дзяніс Івашын)

Перш за ўсё, зьменены фармат вышкалаў. Быў праанансаваны ўдзел сэрбскага боку, як гэта адбывалася ў папярэднія гады, але з сваіх прычынах Сэрбія адмовілася ад ўдзелу ў гэтых тактычных вышкалах, якія, адпаведна, сталі толькі расейска-беларускімі. Аднак трэба казаць пра сам фармат вышкалаў, бо ён быў фундамэнтальна зьменены. Калі вялося пра ўдзел Сэрбіі, тады казалі пра 1500 удзельнікаў, але фактычна ў манэўрах задзейнічалі каля 6000 вайскоўцаў і прыблізна 500 адзінак вайсковае тэхнікі.

Хаця і было заяўленае, што вышкалы тактычныя, але іх можна параўноўваць ужо з стратэґічнымі – тымі, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі ў 2017 годзе – «Запад 2017». Вядзецца пра маштаб і колькасны склад удзельнікаў. Напрыклад, падчас вышкалаў на тэрыторыі Беларусі перабывалі 3 батальённа-тактычныя групы вайскоўцаў Паветрана-дэсантных войскаў ЗС РФ. Гэта дэсантнікі Пскоўскай 76-й дывізіі, Іванаўскае 98-й дывізіі і 106-й Тульскай дывізіі.

Чытайце таксама: Маніторынгавая кампанія вайсковых вышкалаў «Запад-2017». Вынікі й высновы

Адное з падразьдзяленьняў, паводле дадзеных супольнасьці InformNapalm, узмоцненае танкавай ротай. Гэта вельмі падобна на этап актыўных баявых дзеяньняў, якія праходзілі на Данбасе ўлетку 2014 году – тады таксама былі задзейнічаныя батальённа-тактычныя групы вайскоўцаў Расейскае Фэдэрацыі супроць падразьдзяленьняў Збройных сілаў Украіны.

Што адпрацоўвалі расейскія ды беларускія вайскоўцы

23 верасьня на палігон «Берасьцейскі» зьдзейсьнілі маштабнае дэсантаваньне з дваццаці лятакоў Іл-76 прыблізна 250 вайскоўцаў 98-й паветрана-дэсантнай дывізіі. Што характэрна – гэты палігон ляжыць за некалькіх кілямэтраў ад мяжы з Польшчай і, што ня менш важна, за 30 кілямэтраў ад тэрыторыі Украіны. Нашая супольнасьць лічыць, што так маглі адпрацоўваць наступальныя дзеяньні зь беларускага пляцдарму ў бок краінаў NATO, а таксама Украіны.

Неабходна згадаць і пра выкарыстанне стратэґічнае бамбавальнае авіяцыі – Ту-160 і Ту-22М3 ПКС РФ, якія адпрацоўвалі бамбаваньне на тэрыторыі Беларусі. Два лятакі-ракетаносьбіты Ту-160 цалкам праляцелі ўздоўж мяжы Беларусі з краінамі NATO і Украінай. Не выключаю, што яны маглі адпрацоўваць навучальныя ракетна-бомбавыя ўдары па аб’ектах крытычнае інфраструктуры на тэрыторыі Украіны. Гэта ўжо было ў кастрычніку 2016 году.

Фарсаваньне воднае перашкоды падчас вышкалаў “Славянское братство 2020”, Беларусь / Фота EPA.

Мотастралковыя падразьдзяленьні, дэсантнікі адпрацоўвалі высоўваньне й дэсантаваньне з мейсцаў сталае дысьлякацыі, а гэта сьведчыць пра наступальны характар вышкалаў – перш за ўсё з расейскага боку. У межах вышкалаў адпрацоўваецца захоп пляцдарму, ягонае ўтрыманьне й агнявая падтрымка. Ні пра якую абарону тут не вядзецца.

Чытайце таксама: Выдача “ваґнэраўцаў” РФ – абсалютна варожы крок у дачыненьні Украіны

Што ня менш важна – сам чыньнік Збройных сілаў Беларусі губляе сваю суб’ектнасьць. Вышкалы скіраваныя толькі на абарону заходніх межаў так званага «Союзного Государства». Беларусь ужо не згадваецца і гэта выклікае занепакоенасьць. Збройныя сілы краіны адпрацоўваюць, выконваюць функцыі Збройных сілаў РФ і зьяўляюцца іхнай інтэґральнаю часткаю.

Расейскія дэсантнікі і Данбас

Перадусім варта згадаць пра вайскоўцаў 98-й дывізіі. У жніўні 2014 году 10 вайскоўцаў гэтага злучэньня патрапілі ў палон украінскае арміі. Іхныя паказаньні былі запісаны на відэа.

Гэта адзін з найбольш яскравых выпадкаў, які пацьверджвае ўдзел расейскіх падразьдзяленьняў, у тым ліку расейскіх дэсантнікаў, у ваеннай аґрэсіі супроць Украіны. Таксама варта згадаць 234-ы дэсантна-штурмавы полк – гэта пскоўская 76-я дэсантна-штурмавая дывізія. Паводле дадзеных нашае супольнасьці, вайскоўцы гэтага злучэньня непасрэдна ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях на Данбасе й згулялі ключавую ролю падчас акупацыі Крыму. Гэта пацьверджанае дакумантальна.

Чытайце таксама: Армія супраць народу. Сілы й сродкі Мінабароны РБ у апэрацыях супраць мірнага насельніцтва

Наагул, той факт, што Расея робіць падобны жэст у кантэксьце гэтых вышкалаў, – высоўвае неанансаваныя падразьдзяленьні дэсантнікаў на тэрыторыю Беларусі, і ўсё гэта адбываецца на тле масавых пратэстаў – вядома ж, гэта выглядае дадатковай гарантыяй захаваньня ўлады рэжыму Лукашэнкі.


Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Загалоўнае фота – grodnoplustv.by.

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 6 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

Tags: 106-я паветрана-дэсантная дывізія106-я ПДД234-ы дэсантна-штурмавы полк76-я ДШД76-я дэсантна-штурмавая дывізія98-я паветрана-дэсантная дывізія98-я ПДДакупацыя КрымуДанбасДанбас. РэалііДзяніс ІвашынЗапад 2017паветрана-касьмічныя сілы РФпалігон "Берасьцейскі"ПКС РФрасейская ваенная агрэсіяСлавянское братство 2020Сэрбіятактычныя вышкалыТу-160Ту-22М3

Recent Posts

  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment

Related Posts

  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

    2020-10-07 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14404 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

February 2021
M T W T F S S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
« Jan    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.