• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Прадпрыемствы Данбаса сёньня – аўтастаянкі для РСЗВ «Град» баявікоў

on 2015-11-14 | 0 Comment | Актуальна | Гарачыя навіны | Грамадзтва | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • ua
  • en
  • bg
  • sv

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm падчас зьдзяйсьненьня выведкі адкрытых крыніцаў выявіла фатаздымкі (апублікаваныя ў жніўні 2015 году), у якіх зафіксаваныя рэактыўныя сыстэмы залпавага вагню (РСЗВ) калібру 122 мм БМ-21 “Град”, што стаяць у якімсьці вытворчым памяшканьні. Падчас больш дэталёвага вывучэньня знойдзеных профіляў расейскіх баявікоў (Дзёмін Дзьмітры Аляксеевіч і Валевіч Арцём) было вызначанае, што яны з артылерыйскага дывізыёну “Корса” акупацыйных войскаў Расеі, а мейсца схаванай вайсковай тэхнікі – гэта Горлаўка, то бок горад на лініі фронту. З канца кастрычніка 2015 году зьдзяйсьнялася пэрыядычнае назіраньне за профілямі гэтых баявікоў. Былі выяўленыя некалькі фатаздымкаў, якія пацьверджваюць знаходжаньне расейскай тэхнікі БМ-21 “Град” у тых самых вытворчых памяшканьнях якогасьці прадпрыемства ў Горлаўцы. Гэтыя фатаздымкі былі зробленыя ў больш халаднейшую пару году, то бок увосень 2015 году, пра гэта сьведчыць цёплае адзеньне на баявіках.

Нядаўна было зафіксаванае, што Дзьмітры Дзёмін выдаліў усе фота “Градаў”, а Арцём Валевіч намагаўся захаваць каштоўныя для сябе фатаздымкі, наўмысна іх рэдагуючы, каб не было відаць памяшканьняў і таксама падчысьціў фота з “Градам”. Пасьля гэтага было прынятае рашэньне апублікаваць выдаленыя баявікамі фатаздымкі ў “twitter”, каб нам дапамаглі апазнаць памяшканьні.

Меркаванні людзей падзяліліся, адныя казалі, што гэта Канцэрн “Стырол”, іншыя – што гэта Горлаўскі машынабудаўнічы завод імя С.М.Кірава, але агульнае  ў гэтых дзьвюх вэрсыях – гэта горад Горлаўка, таму “тут ці там” схаваныя РСЗВ калібру 122 мм БМ-21 “Град ” ня мае значэньня, бо, па-першае, украінскія ўлады НЕ зьдзяйсьняюць прэвэнтыўныя ўдары па скопішчах тэхнікі акупанту і, па-другое, Збройныя сілы Украіны не страляюць па населеных пунктах, чым і карыстаюцца акупацыйныя войскі Расеі, размяшчаючы тэхніку ў гарадох сярод жылых дамоў.

Фота (1 і 2), апублікаваныя ў жніўні 2015 году.

q08zAPVwUwU ohKdZ48rfiQ_cr

Падобны БМ-21 “Град” з дывізыёну “Корса” стаяў на выставе тэхнікі на плошчы Леніна ў Горлаўцы 30 жніўня 2015 году.

ba5X0erJeAc

Фота (1 і 2), апублікаваныя ўжо ў лістападзе 2015 году.

0s26Bb20Wt4 wQykLgfoh4M23

Такія ж фатаздымкі (1 і 2), але больш рэдагаваныя і ня выдаленыя з профілю.

2015-11-12_1520312015-11-12_152002

Дакладна ідэнтыфікаваць мясцовасьць паводле фатаздымкаў, зробленых унутры будынку, вельмі складана, хіба што, калі вы самі былі ўсярэдзіне памяшканьняў гэтага будынку, або яно зафіксаванае на шматлікіх фота і відэа ў адкрытых крыніцах.

Канцэрн “Стырол” або Горлаўскі машынабудаўнічы завод імя С.М.Кірава?

Баявікі рабілі фота з адным і тым жа сабакам, а на фатаздымках Арцёма Валевіча маюцца нават геатэгі, якія пазначаюць мясцовасьць вакол машынабудаўнічага заводу імя Кірава.

2015-11-12_140310-map

2015-11-12_141502 2015-11-12_155318 2015-11-12_155413

Фота Дзьмітрыя Дзёміна з сабакам, удалечыні можна пабачыць частку заводу.

GnV-kanFsB8

Жнівеньскае фота з таго ж будынку, якое яшчэ не выдаленае з профілю.

2015-11-12_160705

Паводле загаду №527 з 15.10.2015 г. Дзёмін Дзьмітры Аляксеевіч атрымаў званьне «малодшага сяржанту» камандыра баявой машыны 2-й рэактыўнай артылерыйскай батарэі рэактыўнага артылерыйскага дывізыёну “Корса” тэрарыстычных акупацыйных войскаў Расейскай Фэдэрацыі.

qc76EVIAAsE

Твары баявікоў на гэтым фота сьведчаць пра тое, што сьвята “абмывання званьня” было надта зацяжное.

2QLfUaMlJNU

Памятайце, што «Празьмернае ўжываньне алькаголю вельмі моцна шкодзіць вашаму здароўю» і можа мець сьмяротныя наступствы.

Матарыял да публікацыі падрыхтаваў @BuTaJIu4eK

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

(CC BY) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

 

Актыўны распаўсюд матар’ялу ў сацсетках вітаецца!

 

 

Recent Posts

  • Паглынаньне Беларусі: навошта РФ запускае гібрыдны праект «Праспект Міра»

    2021-04-13 - 0 Comment
  • Ад Бранску да Багучар: дзе Расея назапашвае перакінутыя на захад войскі

    2021-04-12 - 0 Comment
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14624 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Паглынаньне Беларусі: навошта РФ запускае гібрыдны праект «Праспект Міра»

    2021-04-13 - 0 Comment
  • Ад Бранску да Багучар: дзе Расея назапашвае перакінутыя на захад войскі

    2021-04-12 - 0 Comment
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

April 2021
M T W T F S S
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.