• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Адбылася прэзэнтацыя кнігі «Крым за заслонай. Даведнік у зоне акупацыі»

    on 2019-03-11 | 0 Comment | Відэа | Галоўнае | Грамадзтва | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • bg

    У Кіеве адбылася прэзэнтацыя кнігі «Крым за заслонай. Даведнік у зоне акупацыі». Кніга падрыхтаваная да пятай гадавіны расейскай акупацыі Крыму.

    Даведнік распавядае пра гісторыю паўвыспы, перадумовы акупацыі й працэс непасрэднага захопу Крыму расейскімі сіламі, пра бягучае становішча й парушэньні правоў чалавека на акупаванай тэрыторыі. У кнізе пададзеныя доказы расейскай ваеннай агрэсіі, сабраныя міжнароднай выведвальнай супольнасьцю InformNapalm, асьветленыя схемы перакідваньня расейскіх сілавікоў у Крым.

    Прэзэнтацыя кнігі праходзіла на двух мэдыя-пляцоўках. На першай – у нацыянальнай інфармацыйнай агенцыі “Укрінфарм” – прысутнічаў міністар замежных справаў Украіны Паўло Клімкін, намесьнік міністру інфармпалітыкі Эмінэ Джапарава, дырэктар эўрапейскай праграмы Міжнароднага фонду «Відродження» Дмытро Шульга. Таксама прысутнічаў дарадца ў палітычных і грамадзкіх пытаньнях амбасады Канады ва Украіне Руслан Кац, які зазначыў, што праз вывучэньне гэтай кнігі сусьветная супольнасьць можа стаць больш дасьведчанай, больш аб’яднанай у сваёй пазыцыі.

    Міністар замежных справаў Паўло Клімкін у прыватнасьці сказаў, што ў Крыме дзейнічае расейская дыктатура нават у горшай вэрсіі, чымся у самой Расейскай Фэдэрацыі. Расея перасяляе ў Крым дзясяткі тысячаў людзей, многія зь іх маюць крымінальнае мінулае й праз гэта зьяўляюцца кантраляванымі.

    Таксама міністар падкрэсьліў важнасьць супрацы з супольнасьцю InformNapalm:

    “Дзякую камандзе InformNapalm за тое, як яны змаглі распавесьці пра цяжкую рэальнасьць ды пакуты насельніцтва Крыму пад расейскай акупацыяй. Гэта толькі частка нашай супольнай працы, якую заўзята працягвацьмем”.

    Дякую команді @InformNapalm за те, як вони зуміли розказати про важку реальність та страждання населення 🇺🇦 Криму під російською окупацією. Це лише частина нашої спільної роботи, яку завзято продовжуватимемо #CrimeaIsUkraine pic.twitter.com/Pk13iSYK9Y

    — Pavlo Klimkin (@PavloKlimkin) 7 березня 2019 р.

    Прэзэнтацыя кнігі таксама адбылася ва Украінскім крызавым мэдыя-цэнтры, дзе выданьне прадставіў аўтарскі калектыў: палітоляг Максім Маёраў, кандыдат палітычных навукаў Вольга Валянюк, валянтэр міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm Крыстына Дабравольская.

    Гэта другое выданьне Цэнтру дасьледаваньня бясьпекавага асяродзьдзя «Прамэтэй» такога фармату, прысьвечанае выкрыцьцю фактаў расейскай агрэсіі. Першае – кніга «Данбас у вагню» – выйшла ў 2017 годзе на пяці мовах і была станоўча ацэненая экспэртным асяродзьдзем. Таксама паводле замовы Міністэрства замежных справаў Украіны быў зьдзяйсьнены друк дадатковага накладу кнігі, якая пашыралася для ўкраінскіх дыпляматычных прадстаўніцтваў.

    Кніга «Крым за заслонай» сталася працягам тэмы расейскай акупацыі. У фокусе аўтараў Крым – скуль і пачалася бягучая расейска-ўкраінская вайна. Выданьне будзе пададзенае на пяці мовах: украінскай, ангельскай, турэцкай, нямецкай, расейскай. Заплянаваны пераклад выданьня і на беларускую мову.

    Дзякуючы падтрымцы Канадзкага фонду мясцовых ініцыятываў і Міжнароднага фонду «Відродження», друкаваная й электронная вэрсія кнігі «Крым за заслонай. Даведнік у зоне акупацыі» пашыраецца бясплатна. Электроннае выданьне неўзабаве можна будзе спампаваць на нашым сайце. Друкаванае выданне можна атрымаць праз дасыланьне аформленай замовы ў спасылцы: https://goo.gl/8qsKd2.


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Для загалоўнага фота выкарыстаны фатаздымак агенцыі Укрінфарм.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: амбасада Канады ва УкраінеВольга ВалянюкДанбас у вагнюДмытро ШульгаКрым за заслонайКрыстына ДабравольскаяМаксім МаёраўМіжнародны фонд «Відродження»Паўло КлімкінРуслан КацУкраінскі крызавы мэдыя-цэнтарУкрінфармЦэнтар дасьледаваньня бясьпекавага асяродзьдзя «Прамэтэй»Эмінэ Джапарова

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • InformNapalm: дасягненьні й вынікі дзейнасьці за 2019 год

      2020-01-08 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.