• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

InformNapalm: дасягненьні й вынікі дзейнасьці за 2019 год

on 2020-01-08 | 0 Comment | Беларусь | Галоўнае | Грамадзтва | Данбас | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post

Першапачаткова загалоўнае фота й назоў артыкула меліся быць сьвяточнымі й утрымліваць віншаваньне з Новым годам і Раством Хрыстовым, аднак праз крушэньне ўкраінскага лятака Boeing 737 «Міжнародных авіялініяў Украіны» непадалёк Тэгерану яны былі зьмененыя. Выказваем словы шчырага спачуваньня сем’ям, родным ды блізкім усіх загінулых.


Напрыканцы й пачатку новага году традыцыйна ўзгадваюць вынікі сваёй дзейнасьці й асноўныя дасягненьні, плянуюць сваю актыўнасьць на будучыню. Цягам усяго 2019 году адбывалася значнае інфармацыйнае супрацьстаяньне з Расейскай Фэдэрацыяй, якое мае ўсе азнакі паўнавартаснай інфармацыйнай вайны. Расея засяродзіла на беларускім стратэгічным напрамку правядзеньне паўнамаштабных інфармацыйна-псыхалягічных апэрацыяў, аб’ектамі якой былі ня толькі вышэйшае вайскова-палітычнага кіраўніцтва Беларусі, але й журналісты, грамадзкія актывісты й іншыя прадстаўнікі грамадзянскае супольнасьці.

Гэтыя дэструктыўныя дзеяньні сталіся часткаю працэсу інтэнсыфікацыі захадаў што да прымушэньня Беларусі да інтэграцыі з Расеяй. Выклікі супроць сувэрэнітэту й незалежнасьці набылі ня толькі выразна акрэсьленыя контуры, але й увасобіліся ў рэалізацыю плянамэрнай стратэгіі што да паглынаньня нашай краіны расейскай імпэрыякратыяй.

Адною зь сілаў, якая як і раней надзейна трымае фронт інфармацыйнае абароны, зьяўляецца нашая міжнародная супольнасьць InformNapalm – унікальны OSINT-праэкт ня толькі ў Беларусі й Украіне, але й на тэрыторыі ўсяе Сярэдняе Эўропы. Адная з галоўных задачаў супольнасьці – супрацьстаяньне дэзынфармацыі й развенчваньне мітаў расейскай прапаганды, а таксама раскрыцьцё непасрэдных рэалізатараў ваеннай агрэсіі РФ супроць сваіх суседзяў.

У cупольнасьць InformNapalm уваходзяць валянтэры й актывісты з Украіны й Беларусі, Нямеччыны й Грузіі, Швэцыі й Баўгарыі, Чэхіі й Польшчы, Турэччыны, ЗША, Францыі, Паўднёвай Афрыканскай Рэспублікі і ншых краінаў. Мы жывем за тысячы кілямэтраў адзін ад аднаго, размаўляем на розных мовах, маем розныя рэлігійныя й палітычныя перакананьні, але нас усіх аб’ядноўвае моцная прага справядлівасьці й выразнае жаданьне спыніць агрэсію Расеі. Цягам 2019 году мы зрабілі насамрэч досыць шмат.

У выніку правядзеньня шматлікіх OSINT-расьледаваньняў працягвалі насычаць новымі дадзенымі факталягічную базу доказаў расейскае ваеннае агрэсіі супроць Украіны, Грузіі й Сірыі. На гэты момант ідэнтыфікаваныя больш за 2500 (!) кадравых расейскіх вайскоўцаў і наймітаў з амаль 100 фармаваньняў ЗС РФ, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях супроць украінскай і грузінскай арміяў, а таксама ў ваеннай агрэсіі супроць цывільнага насельніцтва Сірыі. Выяўленыя 50 тыпаў сучаснага ўзбраеньня й вайсковае тэхнікі, якія ЗС РФ выкарыстоўваюць на акупаваных тэрыторыях украінскага Данбасу. У інфармацыйнай прасторы пашыраная вялікая колькасьць перакладаў нашых матар’ялаў на разнастайных эўрапейскіх мовах, якія валянтэры супольнасьці перакладаюць коштам свайго ўласнага часу, высілкаў і сродкаў.

Вынікі больш за пяцігадовую дзейнасьць InformNapalm увасобленыя ў інтэрактыўнай базе дадзеных Russian Aggression, у якой сыстэматызаваныя дадзеныя больш за 1800 OSINT-расьледаваньняў нашае супольнасьці. Гэтыя факты маштабнага расейскага ваеннага ўварваньня ва Украіну выкарыстоўваюць прадстаўнікі экспэртнае й журналісцкае супольнасьці з усяго сьвету, іх непасрэдна выкарыстоўвае ўкраінскі бок падчас зваротаў у міжнародныя судовыя інстанцыі дзеля прыцягненьня дзяржавы-агрэсара Расейскай Фэдэрацыі да адказнасьці.

Адною з важных падзеяў 2019 году сталася публікацыя супольнасьцю InformNapalm унікальнае выведвальнае інфармацыі пра больш за 300 баявікоў прыватнае вайсковае кампаніі “Вагнэр”, якая зьяўляецца пазаштатным фармаваньнем Галоўнага ўпраўленьня Генштабу (колішняе ГРУ) Збройных сілаў РФ.

Сярод гэтых наймітаў вайсковае выведкі ЗС Расеі, што непасрэдна ўдзельнічалі ў наступе ў сірыйскай правінцыі Дэйр-Эз-Зор, выяўленыя 6 грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

У 2019 годзе нашая супольнасьць эфэктыўна пашырала мажлівасьці стратэгічнае камунікацыі й няпублічнае дыпляматыі. Прадстаўнікі супольнасьці праводзілі прэс-канфэрэнцыі, удзельнічалі ў круглых сталах й сустрэчах з журналістамі, экспэртамі й дыпляматамі. Афіцыйны спікер супольнасьці Мыхайло Макарук стаў адным зь вядоўцаў цыклю перадачаў «БлокПост» на 5 канале, а таксама штотыднёвай перадачы на 24 канале, у якой асьвятляецца апэратыўная інфармацыя, атрыманая InformNapalm.

На адным з галоўных украінскіх інфармацыйных рэсурсаў «Тиждень» пачаў выходзіць штотыднёвы агляд актуальных публікацыяў супольнасьці InformNapalm.

Значнай інфармацыйнай падзеяй 2019 году сталася публікацыя выданьня “Крым за заслонаю. Дапаможнік у зоне акупацыі”.

На прэзэнтацыі кнігі для прадстаўнікоў СМІ, арганізаванай Міністэрствам інфармацыйнай палітыкі, прысутнічаў асабіста міністар замежных справаў Украіны Паўло Клімкін.

https://twitter.com/PavloKlimkin/status/1103632367833571328/photo/1

У новай кнізе на падставе расьледаваньняў InfoprmNapalm цалкам раскрытыя перадумовы, падрыхтоўка й правядзеньне Расеяй спэцапэрацыі што да акупацыі ўкраінскага Крыму.

Пададзеныя зьвесткі пра сучаснае становішча й парушэньне правоў чалавека ў Крыме. Праз вывучэньне гэтай кнігі сусьветная супольнасьць можа стаць больш дасьведчанай, больш аб’яднанай у сваёй пазыцыі што да рашучых дзеяньняў у спыненьні расейскай агрэсіі. У гэты момант трывае пераклад кнігі на беларускую мову.

Беларуская служба InformNapalm

У 2019 годзе пашырыў сваю дзейнасьць аддзел маніторынгу беларускай службы InformNapalm, які з дапамогаю адкрытых крыніцаў інфармацыі зьдзяйсьняе інфармацыйны кантроль што да перасоўваньняў падразьдзяленьняў іншаземных арміяў на тэрыторыі Беларусі, а таксама сочыць за актыўнасьцю прадстаўнікоў расейскага зьнешнепалітычнага ведамства, прадстаўніцтва «Россотрудничество», «Дома Москвы в Минске» і іншых інстытуцыяў РФ у Беларусі, якія рэалізуюць у нашай краіне стратэгію «мяккой сілы».

Вынікам дзейнасьці аддзелу стаўся шэраг публікацыяў, найбольш рэзананснай зь якіх зьяўляецца  матар’ял пра ўдзел у парадзе 3 ліпеня 2019 г. у Менску падразьдзяленьня з складу 275-га самаходна-артылерыйскага палку 4-й танкавай Кантэміраўскай дывізіі ЗС РФ.

Гэтае падразьдзяленьне, вайскоўцы якога крочылі вуліцамі беларускае сталіцы, непасрэдна зьдзесьніла 24 студзеня 2015 году абстрэл Марыюпаля, у выніку якога загінулі 29 грамадзянаў Украіны, 92 былі параненыя, сярод загінулых і параненых – дзеці й падлеткі.

Таксама падчас гэтага параду адзел маніторынгу беларускай службы InformNapalm выявіў сярод кадравых вайскоўцаў дзяржавы-агрэсара РФ патэнцыйнага сьведка для міжнароднай супольнай сьледчай групы (JIT) у справе зьнішчэньня Boeing-777 рэйсу MH17 малайзійскіх авіялініяў.

У траўні 2019 году кіраўнік беларускае службы InformNapalm Дзяніс Івашын вымушаны быў зрабіць афіцыйную заяву з нагоды няспыннай інфармацыйнай атакі супроць яго расейскіх мэдыя-рэсурсаў. У заяве ён падкрэсьліў, што дзяржава-агрэсар Расейская Фэдэрацыя зьяўляецца як для яго асабіста, гэтак і для Беларусі наўпроставым ворагам, ён не плянуе й не зьбіраецца ехаць на тэрыторыю РФ ажно да поўнай ліквідацыі пуцінскага рэжыму. Таксама ня мае аніякіх суіцыдальных ідэацыяў, ёсьць фізычна й псыхічна здаровым.

Сьлед асабліва зазначыць, што расейская інфармацыйная спэцапэрацыя супроць Дзяніса Івашына адбывалася на фоне значнага абвастрэньня расейска-беларускіх адносінаў, адкліканьня амбасадара РФ Бабіча, гандлёва-эканамічнай вайны і самае галоўнае – непрыхаваных памкненьняў Расеі канчаткова паглынуць Беларусь пад прыкрыцьцём паўнавартаснага разгортваньня праэкту так званага “Союзного государства”.

Цягам апошняга часу супроць Дзяніса Івашына былі скіраваныя больш за 70 (!) публікацыяў з мэтай ачарненьня й дыскрэдытацыі ягонага імя. Гэтая мэтаскіраваная інфармацыйная кампанія расейскіх сродкаў масавай дэзынфармацыі ў дачыненьні да кіраўніка беларускае службы InformNapalm – найлепшы паказьнік ягонай эфэктыўнаўсьці й пасьпяховасьці.

У 2019 годзе кіраўнік беларускае службы InformNapalm меў гонар прайсьці першы трэнінг у межах журналісцкага праэкту “Школа якасных мэдыя”, якую арганізавала грамадзкае аб’яднаньне “Детектор Медіа” – адная з найпапулярнейшых і самых уплывовых крыніцаў эксклюзіўнай публіцыстыкі й аналітыкі пра ўкраінскія мэдыя.

Заснавальніца й шэф-рэдактар “Детектор Медіа” Натальля Лігачова зьяўляецца без сумневу адною з самых аўтарытэтных фігураў ва ўкраінскай мэдыякрытыцы. Праэкт быў рэалізаваны дзякуючы непасрэднай падтрымкі Агенцыі ЗША ў пытаньнях міжнароднага разьвіцьця (USAID).

Кіраўнік беларускай службы InformNapalm Дзяніс Івашын атрымаў у 2019 годзе некалькі ўзнагародаў ад рэспубліканскае грамадзкае арганізацыі «Беларуская асацыяцыя журналістаў», а таксама ад ейнай гомельскай філіі за публікацыю цыклу журналісцкіх расьледаваньняў (1, 2, 3), прысьвечанага незаконнаму будаўніцтву ў зоне аховы Курапатаў рэстарацыйна-забаўляльнага комплексу «Поедем Поедим» (рас., колішні «Бульбашъ-холл»).

Публікацыі былі апублікаваныя ў незалежным беларускамоўным выданьні «Новы Час»,  якія выйшлі ня толькі ў анлайн-вэрсіі, але й былі пашыраныя ў друкаванай вэрсіі на тэрыторыі ўсяе Беларусі.

Фігуранты расьледаваньняў ініцыявалі разгляд двух судовых позваў што да абароны іхнае дзелавое рэпутацыі, гонару й гонару, аднак ва ўсіх судовых працэсах аўтар расьледаваньняў перамог.

Беларуская служба InformNapalm працягвала пільна сачыць за сытуацыяй вакол Курапатаў. Накіроўвала адпаведныя запыты ў дзяржворганы РБ, зьдзяйсьняла збор й аналіз усяе даступнае інфармацыі што да зносу ў красавіку 2019 году крыжовага пэрымэтру Народнага мэмарыялу. Зьнесеныя агулам амаль 100 крыжоў у душы народу адбіліся трапным словам – Крыжалом. Гэтае слова можа сьведчыць пра акт дзяржаўнага вандалізму – бо меркавана гэтае вызначэньне найбольш адпавядае зносу крыжоў на мейсцы найвялікшага расстрэльнага палігону ў Беларусі з масавымі пахаваньнямі забітых савецкім рэжымам людзей.

Вынікам апрацаваньня назьбіранай інфармацыі стаўся сьпіс з 21 асобы, у дачыненьні да якіх чытачам было нададзенае права самастойна вызначыць іхную пэрсанальную вінаватасьць.

Беларуская служба InformNapalm працягвала насычаць Базу дадзеных транспартных сродкаў удзельнікаў кампаніі дыскрэдытацыі Народнага мэмарыялу Курапаты, інфармацыю пра якіх атрымлівала непасрэдна ад актывістаў Варты абароны. Яна насычаецца зьвесткамі пра аўтамабілі кліентаў, абслугі й пэрсаналу рэстарацыйна-забаўляльнага комплексу «Поедем поедим».

Зьдзяйсьняецца вызначэньне асобаў наведнікаў, у выніку якога можна сьцьвярджаць, што рэстарацыя ператварылася на ўстанову клюбнага тыпу для актыўных носьбітаў і адэптаў дэструктыўнай ідэалёгіі «русскаго міра». У выніку грамадзкай кампаніі колькасьць кліентаў зазначанага компексу застаецца на незадавальняльным узроўні. Актывісты Варты зьдзяйсьняюць шэраг захадаў дзеля яго закрыцьця.

Дзякуючы намаганьням беларускае службы InformNapalm, якая наўпрост зьвярнулася да кіраўніцтва кампаніяў РУП “Белтэлекам” і ААТ “МТІС”, увосень 2019 году была значна абмежаваная трансьляцыя прадукту расейскай інфармацыйнай вайны на тэрыторыі Беларусі – прапагандысцкага фільму “Донбасс. Окраина”. Гэтаму таксама паспрыялі й накіраваньне зваротаў з боку грамадзкіх актывістаў.

Праз спалучэньне грамадзкага актывізму, адказнага стаўленьня й апэратыўнага рэагаваньня дзяржаўных кампаніяў удалося нівэляваць нэгатыўныя наступствы й дэструктыўнае ўзьдзеяньне расейскай вайсковай прапаганды.

Беларуская служба InformNapalm прымала чынны ўдзел у гістарычнай падзеі пахаваньня ў Вільні 22 лістапада 2019 году герояў антырасейскага паўстаньня 1863-1864 гг. і ягонага кіраўніка на тэрыторыі Беларусі й Летувы Кастуся Каліноўскага.

Кіраўнік беларускае службы InformNapalm Дзяніс Івашын разам з жонкай Вольгай Івашынай

Гэтая падзея сталася важнаю часткаю беларускага нацыятворчага працэсу. Беларускія ўдзельнікі колькасна дамінавалі падчас правядзеньня ўсяе цырымоніі, што яскрава падкрэсьліла ейную безумоўную важнасьць і значэньне для нашай краіны.

Напрыканцы 2019 году кіраўнік беларускае службы InformNapalm апублікаваў адное з самых рэзанасных расьледаваньняў году, прысьвечанае імкліваму назапашваньню ўдарных наступальных фармаваньняў Збройных сілаў РФ непасрэдна ля мяжы зь Беларусьсю й Украінай. Правядзеньне гэтага расьледаваньня непасрэдна зьвязанае з узмацненьнем усяе сыстэмы нацыянальнае бясьпекі Беларусі. На гэты момант яно перакладзенае на 6 моваў, у тым ліку й на ангельскую.

Пункты дысьлякацыі расейскіх фармаваньняў з улікам мясцовасьці, інфраструктуры й наяўных транспартных шляхоў спалучэньня сьведчаць пра абсалютную прыярытэтнасьць беларускага стратэгічнага напрамку. Гэтыя ўдарныя сілы валодаюць значным патэнцыялам і могуць быць выкарыстаныя, калі сілы й сродкі для прымушэньня нашай краіны да інтэграцыі будуць вычарпаныя. Безумоўна гэта ёсьць фактарам наўпроставага вайскова-палітычнага ціску й чыньнікам адкрытае пагрозы для Беларусі.

2020 год – зьяўляецца ключавым у абароне сувэрэнітэту й незалежнасьці нашай краіны. Беларуская служба InformNapalm зьдзяйсьняе належную падтрымку ўсіх памкненьняў дэмакратычнае супольнасьці што да абароны гэтых галоўных каштоўнасьцей нашага народу.

У новым, 2020 годзе, мы працягнем актыўную дзейнасьць, будуць праведзеныя новыя гучныя расьледаваньні й апублікаваныя рэзанасныя матар’ялы. Барацьба трывае й для агульнай перамогі патрэбныя яшчэ вельмі шмат высілкаў і намаганьняў.

Мы ўсе бачым, як Расея актывізуе свае намаганьні што да паглынаньня нашай краіны пад выглядам паўнамаштабнага разгортваньня так званага “Союзного государства”. Дзеля абароны нацыянальных інтарэсаў, належнага супрацьстаяння пагрозам нацыянальнай бясьпекі кожны з вас можа далучыцца да нашай супольнасьці і стаць часткаю каманды InformNapalm. Разам мы здатныя дасягнуць большага, умацоўваць добрасуседзкія адносіны з нашым надзейным і рэальным саюзьнікам – братняй Украінай. Спрыяць кансалідацыі, сьцьверджаньню й росквіту нашай Нацыі, годна й чынна бараніць наш супольны Дом – Беларусь!

Слава Україні! Жыве Беларусь!


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

Tags: 24 канал275-ы САП4-я танкая Кантэміраўская дывізія5 каналJITMH17OSINTRussian AggressionААТ "МТІС"акупацыя Крымубаза дадзеныхВагнэрГРУДзяніс ІвашынДонбасс. Окраинаінфармацыйна вайна РФКастусь КаліноўскіКлінцыКрыжаломКрым за заслонаюМыхайло МакарукНародны мэмарыял Курапатынацыянальная бясьпекаПаўло Клімкінпахаваньне герояў антырасейскага паўстаньня 1863-1864 гг.ПВКПоедем поедимпрыватная вайсковая кампаніяРУП "Белтэлекам"Союзное государствоТижденьтэлевізія Zalaударная наступальная лінія РФ

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

    2020-10-07 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 42735 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

May 2022
M T W T F S S
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.