• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Пскоўскія дэсантнікі ўдзельнічалі ў акупацыі Крыму. Новыя дадзеныя

    on 2019-07-16 | 0 Comment | OSINT | Актуальна | Галоўнае | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • bg

    Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm сабрала дадзеныя пра ўдзел у ваеннай агрэсіі супроць Украіны трох расейскіх вайскоўцаў 234-га дэсантна-штурмавога палку (в/ч 74268, пункт сталай дысьлякацыі – г. Пскоў, РФ). Гэты полк уваходзіць у склад 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі (ДШД) Збройных сілаў РФ. Агулам на гэты момант InformNapalm выявіў больш за 10 эпізодаў з фактамі ўдзелу вайскоўцаў гэтае дывізіі ў акупацыі Крыму, захопе буравых вышак “Чарнаморнафтагазу” й баявых дзеяньнях на Данбасе.

    Новае расьледаваньне сьведчыць пра тое, што вайскоўцы Збройных сілаў РФ усьведамлялі, што іх перакідваюць ва Украіну для выкананьня злачынных загадаў, за якія яны потым атрымалі адпаведныя мэдалі.

    Выяўленьне дадзеных расейскіх вайскоўцаў 234-га палку

    Расейскі вайсковец Дзяніс Лаугін 9 сакавіка 2014 году апублікаваў у сваім акаўнце сацсеціва фота, у якім ён зафіксаваны ў вагоне цягніку. Подпіс пад фота (падаем тут і далей у арыгінале з захаваньнем артаграфіі): “Едем, едем…”.

    Наступны фатаздымак ён выклаў у свой фотаальбом 21 траўня 2014 году з камэнтаром: “Возвращамся (Пока Украина…..)“.

    А ўжо празь месяц, 26 чэрвеня 2014 году, у фотаальбоме Дзяніса Лаугіна зьявіўся фатаздымак ягонага пасьведчаньня да мэдалю за акупацыю Крыму:

    Ніжэй “дэмбельскае” фота Лаугіна з гэтым мэдалём:

    Лаугін Дзяніс Аляксандравіч (рас. – Лаугин Денис Александрович), 27.05.1994 г.н., адрэса жыхарства: Маскоўская вобласьць, г. Істра, вул. Шнырова (рас. – Шнырева), 37-29. У гэтым жа горадзе Лаугін навучаўся ў ПТВ № 65.

    На вайсковую службу Лаугін рэкрутаваны ў чэрвені 2013 году. Пасьведчаньне да ўзнагароды пацьверджвае, што ён служыў у 234-м ДШП, в/ч 74268, дысьлякацыя – г. Пскоў, РФ.

    У фотаальбоме Дзяніса Лаугіна выяўлены здымак палявога лягеру, які ён выклаў за некалькі тыдняў да публікацыі пададзенага вышэй свайго ж фота, зробленага падчас перакідваньня чыгункай бліжэй да раёну выкананьня баявых задачаў. Раней ці пазьней мы вызначым, як пскоўскія дэсантнікі патраплялі непасрэдна на тэрыторыю Крыму.

    • Старонкі ў сацсетках, скрыншоты, фатаздымкі Дз.Лаугіна

      https://vk.com/6yka2h (http://archive.fo/v0vvC)
      http://archive.fo/AU5uJ
      http://archive.fo/v0vvC

      https://www.ok.ru/profile/557128436881 (http://archive.fo/rjHJq)
      http://archive.fo/GXCTP
      http://archive.fo/Px67x
      http://archive.fo/HliPC

    Сярод кантактаў Лаугіна мы выявілі яшчэ аднаго дэсантніка – наступнага фігуранту гэтага расьледаваньня – Андрэя Болатава.

    Андрэй Сяргеевіч Болатаў (рас. – Андрей Сергеевич Болотов)

    Нарадзіўся 09.05.1994 г., родам з г. Варонеж, РФ. У сваім акаўнце сацсеткі Болатаў апублікаваў  фатаздымак таго ж лягеру з подпісам “Лагерь струги красные”.

    Пасёлак гарадзкога тыпу Стругі Красныя месьціцца ў Пскоўскай вобласьці. Лаугін і Болатаў, відавочна, разам знаходзіліся ў гэтым лягеры ўзімку 2014 году, пра гэта сьведчаць даты публікацыі фатаздымкаў.

    У фотаальбоме Андрэя Болатава таксама маецца фота з мэдалём за акупацыю Крыму:

    • Старонка сацсеціва, скрыншоты, фатаздымкі А. Болатава

      https://www.ok.ru/profile/460261288910 (http://archive.fo/nsf7A)
      http://archive.is/5vAgJ
      http://archive.fo/eYuep

      https://www.ok.ru/profile/571215968604 (http://archive.fo/u2Va5)

    У сьпісе сяброў свайго акаўнту сацсеткі “ОК” Болатаў пазначыў у якасьці таварыша ў службе трэцяга фігуранта гэтага расьледаваньня – Аляксандра Рахманіна, які таксама служыў у 234-м ДШП 76-й ДШД.

    Аляксандар Рахманін (рас. – Александр Рахманин)

    Нарадзіўся 12.06.1992 г. у г. Льгоў, жыве ў г. Жалезнагорск (усё Курская вобласьць РФ). 7 сакавіка 2014 году на сваёй старонцы сацсеціва “ОК” ён напісаў: “уехал в украину 7.03.14“.

    Больш згадак пра ўдзел у ваеннай агрэсіі супроць Украіны на старонках Аляксандра Рахманіна мы не выявілі, хаця й вывучылі абодва ягоныя профілі ў сацсеціве «VK» і адзін – у «OK». Аднак наўпроставыя доказы надала ягоная сястра Юлія Коньшына-Рахманіна. Яна апублікавала фота свайго брата, Аляксандра Рахманіна, з мэдалём за акупацыю Крыму:

    • Старонкі сацсетак, скрыншоты, фатаздымкі А. Рахманіна

      https://www.ok.ru/profile/557100693142 (http://archive.is/2OuiB)
      http://archive.fo/kw2oG
      http://archive.fo/kejkk

      https://vk.com/id470560351 (http://archive.fo/quhou)
      http://archive.fo/g4yO9
      http://archive.fo/lQE0D
      https://vk.com/id423894563 (http://archive.fo/ACaq4)
      http://archive.fo/HaRzA
      http://archive.fo/UifQC

    Камандаваньне палку й дывізіі

    Пасьведчаньне да мэдалёў за акупацыю Крыму падпісваў камандыр 234-га ДШП падпалкоўнік Алег Грыцаеў.

    Падрабязную інфармацыю пра камандыраў 234-га дэсантна-штурмавога палку і 76 дэсантна-штурмавой дывізіі мы падавалі ў сьнежні 2018 году ў расьледаваньні: “Камандыры 76-й дывізіі ўзнагароджаныя за ўдзел у агрэсіі супроць Украіны й Грузіі”.

    Цікава, што у 2018 годзе 76-й ДШД камандаваў Ігар Каплій.

    Паводле дадзеных Галоўнага ўпраўленьня выведкі Украіны, Ігар Каплій з 2015 па 2017 гг. быў камандырам 5-й асобнай мотастралковай брыгады 1-га акупацыйнага армейскага корпусу (г. Данецк, Украіна) Цэнтра тэрытарыяльных войскаў Паўднёвае вайсковае акругі Збройных сілаў РФ. Ягонае прозьвішча, імя, імя па бацьку згодна з дакумантамі прыкрыцьця: Крэмень Ігар Рыгоравіч (рас. – Кремень Игорь Григорьевич).

    У лютым 2019 году Каплій паноўна апынуўся на Данбасе. Паводле вэрсіі калябарантаў, туды яго выправілі пасьля скандалу з прымусовым зборам ахвяраваньняў на храм Мінабароны РФ. Пра схільнасьць Каплія да пабораў і рэкету падчас знаходжаньня на акупаванай тэрыторыі Украіны пісаў ягоны «калега» ў тэрарыстычнай дзейнасьці, колішні палкоўнік ФСБ РФ Ігар Стралкоў (нядаўна абвінавачаны Міжнароднай сьледчай групай у датычнасьці да катастрофы рэйсу МН17 улетку 2014 году).


    234-ы дэсантна-штурмавы полк 76-й ДШД у базе дадзеных Russian Aggression.


    *Калі вы чытаеце мабільную AMP-вэрсію гэтага расьледаваньня (Accelerated Mobile Page), то некаторыя фота й спасылкі на архівы могуць не адлюстроўвацца. Для больш падрабязнага вывучэньня публікацыі рэкамендуем выкарыстоўваць кампутар альбо ноўтбук.


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: 234-ы ДШП234-ы дэсантна-штурмавы полк76-я ДШДакупацыя КрымуАлег Грыцаеўанэксіяв/ч 74268Ігар Каплійрасейская агрэсія

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.