• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Пяцьдзесят адценьняў шэрага (у ходзе суда ў Лондане)

on 2015-04-27 | 0 Comment | Актуальна | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by

У ліпені 2014 года, праз 8 гадоў пасля загадкавага атручвання былога работніка расейскіх спецслужбаў Аляксандра Літвіненка, Вялікабрытанія, нягледзячы на рызык пагаршэння адносін з Расеяй, пачала грамадскае расследаванне абставінаў яго смерці. Падчас гэтага расследавання ўсплылі дзіўныя факты.

1

Гатэль «Міленіум» у Лондане, у якім, як сцвярджаюць крыніцы,
у 2006 годзе быў атручаны гарбатай з палоніем-210 Аляксандр Літвіненка.
Фота: Бэн Стенселл. Крыніца: AFP

Так, удава Аляксандра распавяла прадстаўнікам расследавання аб тым, што яе муж адкрыта абвінавачваў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў педафіліі.

Незадоўга да сваёй смерці ў 2006 годзе Літвіненка напісаў артыкул, у якой апісаў эпізод, калі Пуцін падчас экскурсіі па Крамлі пацалаваў у жывот маленькага хлопчыка, падняўшы яго футболку. Гэты момант быў зняты на камеру журналістамі і ў свой час у многіх выклікаў здзіўленне.

Аднак Літвіненка ў сваім артыкуле сцвярджаў, што ў гэтым учынку Пуціна няма нічога дзіўнага, паколькі «Пуцін быў педафілам», і менавіта з-за гэтай абставіны Пуціна не ўзялі ў вонкаваю разведку пасля заканчэння КАІ (Красназнаменнага інстытута ім. Андропава). Кіраўніцтва ў КДБ проста пабаялася браць такога выведніка.

«Адразу ж пасля таго як Пуцін быў прызначаны дырэктарам ФСБ, ён пачаў вышукваць сабраны на яго ў спецслужбах кампрамат і знішчаць яго, тым самым рыхтуючы сябе да будучага прэзідэнцтва. Зразумела, што на пасадзе дырэктара ФСБ асаблівых праблем са знішчэннем кампрамату на самога сябе ён не адчуваў », – пісаў Літвіненка. У выніку гэтай зачысткі, па словах нябожчыка, былі знішчаны відэазапісы, на якіх зафіксавана, як Пуцін «займаецца сэксам з непаўналетнімі хлопчыкамі».

2

Артыкул  Аляксандра Літвіненка, которы быў напісаны за чатыры месяцы да смерці.

Копія артыкула Літвіненка была прадастаўлена следству па запыце Каралеўскага суда ў Лондане. У ёй падрабязна апісваецца, якую ролю адыграла педафілія ў жыцці і кар’еры Пуціна, і паказана фота, на якім Пуцін прылюдна цалуе ў жывот маленькага хлопчыка.

52-гадовая спадарыня Літвіненка адзначыла: «Артыкул быў напісаны ў 2006 годзе, пасля чаго ўсе ўбачылі, як Пуцін паводзіў сябе, калі ён сустрэў маленькага хлопчыка ў групе турыстаў Крамля. Ён залез яму пад футболку і пацалаваў яго жывот». Адвакат Робін Тэм спытаў жонку Літвіненка: «Ці маеце вы хоць нейкае ўяўленне пра тое, наколькі гэта абвінавачванне дакладна?». На што г-жа Літвіненка адказала: «Не, я не маю ні найменшага падання».

Грамадскаму расследаванні, акрамя абвінавачванняў у педафіліі, трэба будзе вывучыць і многія іншыя заявы, якія Аляксандр Літвіненка паспеў зрабіць да сваёй смерці, а таксама высветліць усе абставіны яго атручвання, у якім сям’я Літвіненка наўпрост вінаваціць Крэмль.

3 4

У 2004 годзе, калі ён перайшоў на працу ў                             Літвіненка ў бальніцы пасля атручвання
выведцы Вялікабрытаніі. Фота: Martin                                        2006 годзе. Крыніца: AFP
Hayhow / AFP Крыніца: AFP  

Літвіненка быў не першай і, на жаль, не апошняй ахвярай пуцінскага рэжыму. У гэтым меркаванні сыходзяцца не толькі сваякі ахвяр, але і многія міжнародныя эксперты.

Нахабнае забойства Нямцова, якое адбылося у Маскве, з’яўляецца добрым прыкладам таго, што ў Расеі ўжо ніхто не можа адчуваць сябе ў бяспецы, у асаблівасці заўзятыя крытыкі Пуціна. Барыса Нямцова застрэлілі за ўсё ў некалькіх сотнях метраў ад Крамля, прама на мосце, каторы абвешаны камерамі відэаназірання, большасць з якіх былі адключаныя «на час рамонтных прац». Усяго за лічаныя сэкунды забойца паспявае выпусціць у спіну Барыса чатыры кулі – менавіта ў той момант, калі агляд адзінай якая працуе камеры закрывае снегаўборачная машына, немаведама адкуль узялася пры тэмпературы вышэй за нуль і адсутнасці снегу.

Серыя рокавых супадзенняў, навакол забойства Нямцова, нараджае пытанні. Але ці дасць адказы на гэтыя пытанні Следчы камітэт Расеі? Занадта шмат рэзанансных забойстваў на працягу доўгіх гадоў у РФ застаюцца нераскрытымі. Забойства Лісцьева, Паліткоўскай, раптоўная смерць Навадворскай і многіх іншых крытыкаў рэжыму так і засталіся загадкай.

Марына Літвіненка ў сваім інтэрв’ю для радыё БіБіСі, каментуючы забойства Нямцова і сёньняшнюю сітуацыю ў Расеі, сказала: «Гэта іншы метад забойства, але спосаб паказаць, што любы, хто паспрабуе што-небудзь сказаць супраць нас, будзе забіты … За ўсё, што здарылася у Расеі, ляжыць адказнасць на гэтым ўрадзе і пане Пуціне. Ён пабудаваў гэтую краіну, якая стала цэнтрам вялізнага канфлікту паміж Расеяй і Украінай і вялікай праблемай для ўсяго Захаду. І поўную адказнасць за гэта нясе гэты чалавек і яго ўрад».

5

Марына Літвіненкі, удава былога расійскага работніка спецслужбаў Аляксандра Літвіненкі.
Фота: The Times UK News.

Пра Аляксандра Літвіненка: Аляксандр Вальтэравіч Літвіненка – падпалкоўнік дзяржбяспекі, у 1988-1999 гадах – супрацоўнік КДБ-ФСБ. Адкрыта абвінавачваў Пуціна і расейскую ўладу ў многіх злачынствах, сярод якіх арганізацыя серыі выбухаў шматкватэрных дамоў у Буйнакску, Маскве і Валгадонску ў 1999 годзе, перастрэлка ў парламенце Арменіі ў 1999 годзе, якая забрала жыццё прэм’ер-міністра Вазгена Саргсяна, загад забіць Барыса Беразоўскага, сувязі з Аль-Каідай і многае іншае. У 2000 годзе Літвіненка, пасля ўзбуджэння супраць яго шэрагу крымінальных спраў у Расеі, быў вымушаны бегчы з сям’ёй у Вялікабрытанію. Ён памёр ад прамянёвай хваробы ва ўзросце 43 гадоў у лонданскай універсітэцкай бальніцы University College Hospital праз тры тыдні пасля таго, як выпіў гарбату з радыеактыўным палоніем-210. Палоній меркавана быў падсыпалі ў кубак падчас сустрэчы з двума расейцамі ў лонданскім гатэлі «Міленіум». Галоўнымі падазраванымі ў забойстве лічацца былыя ахоўнікі КДБ Андрэй Лугавы і Дзмітрый Коўтун, але абодва адмаўляюць якое-небудзь дачыненне і знаходзяцца на тэрыторыі Расеі. Сям’я Літвіненка мяркуе, што Аляксандр быў забіты ў лістападзе 2006 года па загадзе Крамля.

InformNapalm. Падчас перадруку інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.

Пераклад Катэнка Кацярыны

 

RU: Пятьдесят оттенков серого (в ходе суда в Лондоне)

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 46516 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

August 2022
M T W T F S S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.