• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Расейскае камандаваньне пастаўляе на Данбас вайсковыя комплексы БПЛА. Фота дакуманту

    on 2017-04-30 | 0 Comment | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm працягваюць сэрыю публікацыяў з аналізам дадзеных, здабытых з працоўнага кампутару начальніка выведкі так званага 2-га АК НМ акупацыйнага корпуса Збройных Сілаў РФ на тэрыторыі Луганскае вобласьці.

    Нагадаем, што матар’ял для артыкулу атрыманы ў выніку пасьпяховай апэрацыі ўсталяваньня хактывістамі UCA (FalconsFlame, Trinity, Ruh8, Кібэрхунта) спэцыфічнага праграмнага абсталяваньня на працоўны кампутар «начальніка выведкі». З першай часткай аналізу перададзеных нам дадзеных вы можаце азнаёміцца праз спасылку. У ёй раскрытыя некаторыя падрабязнасьці выкарыстаньня расейскім камандаваньнем БЛА «Арлан» у баявых дзеяньнях на Данбасе. У другой частцы вялося пра выкарыстаньне БЛА «Фарпост». У трэйцяй частцы на падставе аднаго з данясеньняў было раскрытае мейсца падзеньня БЛА «Тахіён» 138-й АМСБР ЗС РФ з бартавым нумарам 141169. Чацьвертая частка прысьвечаная аналізу дакладной запіскі пра камандыра незаконнага збройнага фармаваньня з назовам АбрАН «Адэса». У пятай частцы была раскрытая інфармацыя пра выкарыстаньне расейскіх пераносных станцыяў наземнай выведкі ПСНР-8 «Крэда-М1» (1Л120) падразьдзяленьнямі акупацыйных войскаў на Данбасе.

    Гэтая публікацыя – заключная. У ёй мы зьбіраемся апублікаваць здымак даверанасьці што да перадачы пяці расейскіх вайсковых БПЛА камандыру роты радыёэлектроннай выведкі так званага 1-га АК ДНР. Цалкам мажліва, чытач запытаецца: як у кампутары начальніка выведкі «2-га АК НМ» апынуўся фатаздымак дакуманту суседняга «армейскага корпусу»? Адказ на гэтае пытаньне цікавіць і нас. Але вернемся да фактаў і зьмесьціва дакуманту. Згодна з назовам файлу – 20141211_121951.jpg – здымак даверанасьці зроблены 11 сьнежня 2014 году а 12:19:51. Дата ейнай  выдачы – 10 сьнежня 2014 году, тэрмін дзеяньня – да 20 сьнежня 2014 году. У дакуманце пазначанае, што так званы 1-й АК ДНР у асобе камандыра роты РЭР Пятніцы Віталя Эдуардавіча (дакуманты “МА ДНР” сэрыя З №988) гатовы прыняць ад 12-га камандаваньня рэзэрву Збройных Сілаў Расейскае Фэдэрацыі (Навачаркаск, Растоўская вобласьць, в/ч 89462) матар’яльныя каштоўнасьці паводле формы №12, менавіта:

    • адзін камплект комплексу БЛА «Арлан-10»;
    • два камплекты комплексу БЛА «Элерон»;
    • два камплекты комплексу БЛА «Тахіён».

    Варта зазначыць, што комплексы «Арлан-10» і «Тахіён» маюцца ва ўзбраеньні ЗС РФ. Комплекс «Элерон» выкарыстоўваюць службы МНС РФ, а варыянт «Элерон-3СВ» з 2013 году паступае ва ўзбраеннье расейскай арміі. Характэрна, што ўлетку 2015 году мы фіксавалі выкарыстаньне БЛА «Элерон-3СВ» з бартавым нумарам 113 акупацыйнымі падразьдзяленьнямі «1-га АК ДНР» у раёне Яленаўскага камбінату хлебапрадуктаў (КХП) у н.п. Яленаўка Валнавахскага раёну. Больш падрабязна – ў нашым матар’яле «Бесьпілётныя лятальныя апараты Расеі ва ўзбраеньні баявікоў у Данецку».

    Таксама вядома, што адзін з «Тахіёнаў» з бартавым нумарам 141202, меркавана перададзены паводле даверанасьці, быў згублены падразьдзяленьнямі «1-га АК ДНР» увесну 2015 году. Фатаздымкі надаў наш калега Кузьма Тутаў.

    Ідэнтыфікаваць чалавека, якому была выдадзеная даверанасьць, было досыць проста: калябарант й памагаты расейскіх акупантаў з стажам Пятніца Віталь Эдуардавіч (архіў профілю), 27.03.1992 г.н., адрэса рэгістрацыі: Данецкая вобл., г. Данецк , вул. Вільгельма Піка, 7, кв. 1. Код ДРФА: 3368900458. Адукацыя: ДІПТ, Данецк. Мейсца працы: ш-та Краснаармейская-заходняя №1, Данецк. Пастанаўлены на ўлік у базу дадзеных “Міратворца”. Вядома, што падчас боесутыкненьняў з ЗС Украіны 16.07.2014 г. пад Данецкам яму аскепкам была параненая галава. 06.08.2014 г. ён быў дастаўлены ў шпіталь воднікаў у Растове на Доне, што месьціцца на вул. Пяшкова, 34. Пасьля адужаньня вярнуўся ў шэрагі акупацыйных войскаў, мае дзьве баявыя ўзнагароды «ДНР». Згодна з новымі фатаздымкамі зь ягонай старонкі ў сацсеціве, а таксама кантактамі у сьпісе сяброў, на гэты момант працягвае служыць у адным з танкавых падразьдзяленьняў.

    Паводле паведамленьняў Галоўнага Упраўленьня Выведкі Украіны, у 2014 годзе камандуючы 58-й арміі Паўднёвае вайсковае акругі генэрал-маёр ЗС РФ Гурулёў Андрэй Віктаравіч зьдзяйсьняў кіраваньне 1-м і 2-м «вайсковымі карпусамі» праз 12-е камандаваньне рэзэрву Паўднёвае вайсковае акругі. А камандуючым «1-м армейскім корпусам» у той час быў генэрал-маёр ЗС РФ Зусько Міхаіл Сьцяпанавіч. Прозьвішча прыкрыцьця «Арлоў», папярэдняя пасада – камандыр 34-й асобнай горнай мотастралковай брыгады (49-й арміі) Паўднёвае вайсковае акругі. Мяркуем, што ў графе «Кіраўнік» подпіс належыць генэрал-маёру Зуську Міхаілу Сьцяпанавічу, пазначанага як М.С. Арлоў.

    Пададзеная вышэй інфармацыя часткова пацьверджвае сапраўднасьць даверанасьці, а разам з папярэднімі публікацыямі што да аналізу ўзламанага кампутару «начальніка выведкі 2-га АК НМ» дае права сьцьвярджаць: расейскае вайскова-палітычнае кіраўніцтва праз 12-е камандаваньне рэзэрву ЗС РФ зьдзяйсьняе пастаўкі сучасных сродкаў для вядзеньня паветранай, наземнай і радыёэлектроннай выведкі на акупаваныя тэрыторыі Украіны. У дадатак да доказавай базы, а таксама для тых, хто сумняецца ў аўтэнтычнасьці прадэманстраваных вышэй дакумантаў мы паноўна падаем відэазапіс з масыву дадзеных «начальніка выведкі 2-га АК НМ». У ім адлюстраваны працоўны стол апэратару БЛА комплексу «Арлан-10» з бартавым нумарам 10258, які маецца ва ўзбраеньні 100-й АРБр ЗС РФ, якім кіравалі малодшы сяржант Даўраў А.Х. і шараговец Лазарэнка У.І. Відэа зробленае 13 студзеня 2015 году, пасьля 14:00, падчас выкананьня выведвальнага палёту на захад ад населенага пункту Шчасьце Луганскае вобласьці.

    Disclaimer
    Матар’ялы былі пададзеныя хактывістамі Украінскага Кібэральянса на эксклюзыўнай падставе для аналізу й апрацаваньня. Супольнасьць InformNapalm ня мае адказнасьці за спосабы здабываньня інфармацыі і ейнае паходжаньне.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.