Каманда InformNapalm.org працягвае зьдзяйсьняць расьледаваньні і дакумэнтаваньне інфармацыі для будучага вайсковага трыбуналу. Падчас збору фактаў расейскай інтэрвэнцыі на Данбасе былі знойдзеныя дадатковыя доказы ўдзелу кантрактнікаў 15-й АМСБр ЗС РФ у вайне з Украінай.
Мейсца сталай дысьлякацыі 15-й асобнай матастралковай брыгады (в/ч 90600) – пас.Рошчынскі Волжскага раёну Самарскае вобл.
Дзякуючы карыстачу Stabilizec у сацыяльных сетках былі знойдзеныя фатаздымкі расейскага кантрактніка Рустама Нуржанава, якія фіксуюць ягонае знаходжаньне па абодва бакі мяжы – як у базавым лягеры ў Камянскім раёне Растоўскае вобл., гэтак і ў г.Краснадоне (Луганская вобл., Украіна).
Палявы лягер 15 АМСБр у Камянскім раёне Растоўскае вобл.
https://vk.com/photo141433450_343846253
https://archive.today/UtfOc
https://pp.vk.me/c620721/v620721843/14f85/B751ZF-CVfA.jpg
Пікнік непадалёк ад хутару Акатноўка Камянскага раёну Растоўскае вобл.
https://vk.com/photo141433450_339092244
https://archive.today/ehO1n
https://pp.vk.me/c617626/v617626002/1b703/4HDqdJdIPsc.jpg
На фатаздымку, які выклаў Рустам Нуржанаў 4 верасьня 2014 году, таксама засталася геалякацыя: Е 40, М-04, Краснадон, Украіна. Мясцовыя жыхары пазналі мейсца здымкі і пацьвердзілі, што здымак быў зроблены ў г.Краснодоне, на вул. Арцёма, 8, непадалёк ад гарадзкога Цэнтральнага рынку.
Лякацыя: Краснадон, вул.Арцёма, 8
https://instagram.com/p/zjwnCEzFvY/
https://archive.today/KFS2T
http://scontent.cdninstagram.com/hphotos-xfa1/t51.288515/e15/10954442_847708055291684_672751481_n.jpg
Мейсца фатаздымкі: Украіна, Луганская вобл., г.Краснадон, вул. Арцёма, 8
https://vk.com/photo141433450_338370644
https://archive.today/qDvSY
https://pp.vk.me/c623626/v623626002/9fc/qE91UjHCv2M.jpg
Таксама на фота леваруч можна пабачыць гарадзкі аўтобус “Багдан” А092/А093 вытворчасьці АТ “Чаркаскі аўтобус”, які стаіць на прыпынку.
Цікава, што на фатаздымках зь ліпеня 2015 году Рустам Нуржанаў ізноў знаходзіцца за межамі Украіны – у базавым лягеры ЗС РФ у Няклінаўскім раёне Растоўскае вобласьці, пра што сьведчыць чарговае фота зь ягонага профілю з геалякацыяй.
Такім чынам, InformNapalm.org падае інфармацыю ўжо пра шосты выпадак ідэнтыфікацыі вайскоўцаў 15-й АМСБр (в/ч 90600, пгт.Рошчынскі, Самара, Расея) ва Украіне.
Раней вайскоўцы гэтай брыгады былі таксама зафіксаваныя ў Краснадоне ў складзе батальёну ЛНР “Віцязь” (прыкрыцьцё для ЗС РФ) і нават пасьпелі зазнаць страты.
Даведка:
15-я АМСБр (в/ч 90600) была сфармаваная ў 2005 годзе ў вайсковым гарадку Рошчынскім, што за 35 км ад Самары, на базе 589-га асобнага гвардзейскага матастралковага палку (які “праславіўся” у “міратворчых апэрацыях” на тэрыторыі Грузыі (Абхазыя) і Малдовы (Прыднястроўе)). Колькасьць брыгады – больш за 2 тысячы вайскоўцаў. У яе складзе тры матастралковыя і адзін выведвальны батальён, таксама спэцыяльныя падразьдзяленьні баявога, тылавога і матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня. Падразьдзяленьні брыгады ўкамплектаваныя, збольшага, кантрактнікамі і забясьпечаныя новымі адзінкамі ўзбраеньня і тэхнікі.
Нагадаем, што напрыканцы ліпеня InformNapalm.org публікаваў фатаздымкі расейскіх танкаў Т-80У з зафарбаванымі бартавымі нумарамі, якія таксама знаходзяцца ў базавым лягеры групоўкі сілаў ўварваньня ЗС РФ у Няклінаўскім раёне Растоўскае вобласьці.
Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для InformNapalm.org
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа