Расейскія акупанты ў Крыму актыўна будуюць сеціва трубаправодаў, якія йдуць да Паўночнага-Крымскага каналу, з мэтай дастаўкі да яго вады, што здабываюць з артэзіянскіх басэйнаў і з бурэньня сьвідравінаў.
Паводле меркаваньня мясцовых жыхароў, гэта вельмі небясьпечная практыка, якая пагражае экалягічнай сытуацыі, бо гэтую ваду выкарыстоўваюць у Крыму толькі для насельніцтва, асабліва ў стэповых раёнах паўвыспы, дзе адсутнічаюць вадасховішчы.
Расейскія ўлады вырашылі зьліць выпампаваную ваду з сьвідравінаў наўпрост у канал. Падобныя дзеяньні могуць спрычыніцца да сур’ёзных і небясьпечных наступстваў, што прывядзе да засаленьня і празьмернай мінэралізацыі глебы на крымскай паўвысьпе. Да таго ж, праз такія тэмпы артэзіянскія крыніцы хутка будуць спустошаныя, іхнае аднаўленьне зойме шмат часу з-за спэцыфікі клімата рэгіёну і адсутнасьці вады ў тым жа канале, які зьяўляецца адною з крыніцаў іхнага аднаўленьня.
Пабудова трубаправодаў зьдзяйсьняецца сіламі расейскага акупацыйнага кантынгенту, “прыкамандыраванымі” падразьдзяленьнямі інжынэрных войскаў і матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня. Побач зь сялом Табачнае, што на паўднёвым захадзе ад Джанкоя, расейскія акупанты на мейсцы старой фэрмы арганізавалі вялікі лягер, дзе базуецца асабовы склад “трубаправодчыкаў”, там жа знаходзіцца аўтапарк, склад з трубамі і іншай матар’яльнай маёмасьцю, прызначанай для гэтых вадаправодаў.
Матар’ял падрыхтавалі Крымский Камень і Іраклі Камахідзэ.
Перакалад Дзяніса Івашына
(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньні матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа