• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

«Русский Крым/Мир» Сяргея Ціханоўскага

on 2020-07-23 | 0 Comment | OSINT | Беларусь | Галоўнае | Крым | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • by
  • cz
  • ua
  • lt
  • bg

Бізнэсмэн Сяргей Ціханоўскі роўна за два гады да пачатку сваёй мэдыйнай актыўнасьці ў Беларусі, дзе ён стаўся блёґерам з прэзыдэнцкімі амбіцыямі, наведваў акупаваны Расейскай Фэдэрацыяй Крым. Відавочна, што менавіта гэтым можна патлумачыць прычыну, зь якой ён ня змог адназначна адказаць на пытаньне што да дзяржаўнай прыналежнасьці ўкраінскай паўвыспы.

Чаму менавіта зараз публікуецца гэтая інфармацыя?

18 ліпеня 2020 г. Telegram-канал ДаВолі!!! зьмясьціў скрыншот посту Сяргея Ціханоўскага ў Facebook зь ягоным віншаваньнем з Новым годам і зычэньнем зьдзяйсьняць больш добрых справаў. У якасьці ілюстрацыі да ягонага посту выкарыстаны фатаздымак з расейскім Дзедам Марозам і Уладзімерам Пуціным, які трымае ў рукох “Книгу добрых дел”.

Скрыншот паведамленьня Telegram-каналу «ДаВолі!!!»

Было вырашанае зьдзейсьніць фактчэкінг і высьветліць, а ці не зьяўляецца інфармацыя з ананімнага Telegram-каналу паклёпам на Сяргея Ціханоўскага, які ў гэты момант да таго ж перабывае пад арыштам. Падчас вэрыфікацыі інфармацыі быў пацьверджаны ня толькі факт публікацыі гэтага посту Сяргеем Ціханоўскім, але выяўленыя іншыя зьвесткі, якія надаюць дадактовыя штрыхі да агульнага партрэту аднаго зь лідэраў сёньняшняга пратэстнага руху Беларусі.

Але пра ўсё па парадку. Сьпярша быў выяўлены зазначаны вышэй пост Ціханоўскага ў сацсеціве Facebook (архіў), які ён зрабіў наконадні Новага году, 31 сьнежня 2016 г.

Гэтакі ж самы пост быў прадубляваны Ціханоўскім і ў сацсеціве “VK” (архіў). Ён цалкам сьвядома двойчы выклаў у сваім навагоднім віншаваньні фатаздымак з Пуціным – кіраўніком дзяржавы-агрэсара РФ, якая на той момант анэксавала ўкраінскі Крым, акупавала частку тэрыторыі Данбасу, спрычынілася да забойства амаль 13 тысячаў грамадзянаў Украіны, праводзіла мэтаскіраваныя ракетна-бомбавыя ўдары па мірнаму насельніцтву Сірыі, зьдзяйсьняла тэрарыстычныя апэрацыі ва ўсім сьвеце. Досыць унушальны сьпіс “добрых дел”. Характэрна, што на фоне астатніх допісаў Ціханоўскага у FB таго часу гэты пост выглядае цалкам арґанічна.

Сяргей Ціханоўскі ва акупаваным Крыме

7 сакавіка 2017 г. у стужцы Ціханоўскага зьяўляецца пост Аляксандра Луцэнкі, у якім ён паведамляе, што днём раней да яго прыязджалі сябры й дадае фатаздымак, у якім ён абдымае Аляксандра Даброва й Сяргея Ціханоўскага.

Скрыншот посту Аляксандра Луцэнкі

Ключавым тут ёсьць тое, што Луцэнка на той момант жыў у Ялце. Паводле ягоных словаў, ён перабраўся сюды з прычыны таго, што на падкантрольнай Украіне тэрыторыі заставацца яму было небясьпечна. Сьлед зазначыць, што ў дачыненьні да Рэвалюцыі Годнасьці й законных уладаў ва Украіне ён адкрыта выкарыстоўваў увесь набор штампаў расейскае прапаґанды.

Вызначанае, што Аляксандар Луцэнка родам з Днепрапятроўскае вобласьці (архіў акаўнту), зьяўляўся адным з заснавальнікаў праваслаўнага дабрачыннага Цэнтру сацыяльнае адаптацыі, створанага у Дняпры для наданьня дапамогі зьняволеным у турмах.

У сваю чаргу, Аляксандар Даброў зьяўляецца праваслаўным паломнікам, родам з г. Паўлаград Днепрапятроўскае вобласці (архіў акаўнту). Жыў ва Украіне, Расеі. У 2018 годзе пераехаў з Масквы на часова акупаваную тэрыторыю Крыму. У выніку выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі вызначанае, што ён неаднаразова незаконна перасякаў дзяржаўную мяжу Украіны.

У акаўнце Аляксандра Даброва ў сацсеціве FB выяўлены чэкін, зроблены 04 сакавіка 2017 году ў аэрапорце Сімфэропаля (архіў).

З моманту акупацыі Крыму ў 2014 годзе ён прыймаў выключна расейскія барты й быў асноўным аэрапортам Крыму да ўвядзеньня ў эксплюатацыю ў 2018 годзе за некалькі кілямэтраў ад яго новага аэравакзалу, збудаванага расейскай акупацыйный адміністрацыяй.

5 сакавіка 2017 г. у сваім акаўнце FB Даброў напісаў пост, у якім выклаў свае сэлфі разам з Ціханоўскім у аўтобусе (архіў). Сыстэма ґеалякацыі пазначыла ў гэтым допісе сяло Карач Сімфэропальскага раёну Аўтаномнае Рэспублікі Крым.

Скрыншот посту з сэлфі Аляксандра Даброва і Сяргей Ціханоўскага, ґеалякацыя фота пазначаная чырвоным колерам уверсе праваруч

Гэты населены пункт далучаны да сяла Скварцова Сімфэропальскага раёну і сёньня зьяўляецца ягонай заходняю часткаю (дакладныя каардынаты: 45°04′35″ 33°48′35″).

Спадарожнікавы здымак сэрвісу Google Earth

Як можна пабачыць з мапы, сяло Скварцова ляжыць непадалёк старога сімфэропальскага аэрапорту, які знаходзіцца ў н.п. Аэрафлоцкі, за 8 км на паўночным захадзе ад сталіцы Крыму.

Наступнага дня, 6 сакавіка 2017 г., паводле сьведчаньняў Аляксандра Луцэнкі, Ціханоўскі разам з Дабровым былі ў яго ў гасьцях у Ялце.

Зьлева направа: Аляксандар Даброў, Аляксандар Луцэнка і Сяргей Ціханоўскі. Часова акупаваны Крым, Ялта, сакавік 2017 г.

Перабываючы ў Крыме разам з Ціханоўскім Даброў адкрыта пашырае ў сацсеціве духоўныя скрэпы тыповага “рускаміраўца”, прызнаецца, што гатовы памерці за Расею ў любы момант часу, а быць расейцам для яго – гэта вызнаваць Хрыста нават коштам уласнага жыцьця.

У камэнтары да гэтага посту Сяргей Ціханоўскі шчыра прызнаецца Аляксандру Даброву й Аляксандру Луцэнку ў духоўнай блізкасьці зь імі:

Духоўныя скрэпы

Паказальна, што стужка Сяргея Ціханоўскага ў FB да ягонага вяртаньня ў Беларусь проста стракацела ад фота расейскіх праваслаўных храмаў і пастоў пра расейскую манархію.

У 2016 годзе ён нават удзельнічаў у міжнародным фэсьце праваслаўных СМІ «Вера и слово» і, паводле ягоных словаў, сустракаўся з патрыярхам Маскоўскім Кірылам (Гундзяевым).

Падчас вывучэньня акаўнту Ціханоўскага быў таксама выяўлены створаны ім асабіста відэакліп, які наскрозь прасякнуты сьветаглядам “русского мира” (архіў). У допісе да відэа ён не раскрывае мэту ягонага стварэньня, але з камэнтароў можа вынікаць, што гэта своеасаблівы досьціп.

Відэашэраг і сэнсавая нагрузка больш чым, паказальныя: тут і расейскія «Іскандэры» і «варожы Захад» і ядравы выбух на мейсцы Манхэтэна. Калі гэта і досьціп, то вельмі няўдалы.

Нарэшце, напрыканцы – відэапрызнаньне самога Ціханоўскага, у якім ён сьцьвярджае, што «русский мир» значна большы, чымся тэрыторыя РФ, гэта тыя, хто кажа й думае па-расейску, і Беларусь была ягонай часткаю. Характэрна, што ў адкрытым доступе выяўлены пакуль толькі гэты запіс, на асноўным Youtube-канале «Страна для жизни» ён не захаваны.

Замест высновы

Рашэньне пра раскрыцьцё гэтай інфармацыі было прынятае пасля ґрунтоўнага аналізу ўсіх мажлівых рызыкаў і наступстваў для Сяргея Ціханоўскага. Пад асаблівую увагу ўзятае захаваньне ўсіх этычных прынцыпаў. Быў зроблены досыць складаны выбар: перабываючы пад арыштам Ціханоўскі ня можа даць адказаў і тлумачэньняў. У той жа час увесь напрацаваны ім сацыяльны капітал для правядзеньня электаральнай кампаніі зараз выкарыстоўвае ягоная жонка Сьвятлана Ціханоўская. Яе вымушана падтрымлівае значная частка людзей, якія паверылі ў «місіянэрства» Ціханоўскага. Гэта датычыць у першую чаргу прадстаўнікоў нацыянальна-патрыятычных сілаў.

Склалася надзвычайная сытуацыя, у якой нераскрыцьцё крытычна важнай інфармацыі будзе мець без сумневу нэґатыўны і нават злачынны чыньнік. Людзі маюць валодаць усёй паўнатой інфармацыі ў дачыненьні тых, хто вырашыў зьмяніць ня толькі іхныя лёсы, але лёс цэлай Нацыі. У гэтай сытуацыі бязьдзейнасьць і прыхаваньне праўды толькі спрыяе трыюмфу сілаў зла.

З улікам усіх гэтых фактараў было вырашанае надаць людзям ўсю прыведзеную вышэй інфармацыю. Гэтыя зьвесткі аніякім чынам ня могуць паўплываць на сьледчы працэс у адносінах да Сяргея Ціханоўскага. Таксама гэтая інфармацыя ня можа істотна зьмяніць хаду «выбарчай» кампаніі Сьвятланы, матывацыяй для ўдзелу ў якой сталася ў тым ліку і імкненьне вызваліць з-пад арышту ейнага мужа. Мы цалкам падрымліваем гэтае імкненьне й шчыра лічым, што за палітычныя перакананьні нельга перасьледаваць, больш за тое, рашуча патрабуем неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў рэжыму.

Выклікае шчырае зьдзіўленьне факт таго, чаму гэтая інфармацыя не была апублікаваная анідзе раней. Допісы й фатаздымкі Сяргея Ціханоўскага ў FB знаходзяцца ў адкрытым доступе і цалкам дасяжныя для вывучэньня. Яшчэ больш пытаньняў паўстае падчас спробы патлумачыць, якім чынам чалавек з выразна прарасейскімі поглядамі й сьветаглядам, кандыдат на патрапленьне ў базу Цэнтру «Міратворац» змог за ўсяго адзін год сваёй мэдыйнай дзейнасьці набыць значны сацыяльны капітал, які дазволіў яму прэтэндаваць на найвышэйшую пасаду ў дзяржаве. Прычына гэтага можа палягаць ня толькі ў тым, што Расея дамінуе ў беларускай інфармацыйнай прасторы, але і ў відавочнай дэґрадацыі дэмакратычных палітычных інстытуцыяў і працяглым размываньні нацыянальнай ідэнтычнасьці за час панаваньня рэжыму нутранай акупацыі Беларусі.


Аддзел маніторынгу беларускае службы
міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 6 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

Tags: "русский мир"Аляксандар ДаброўАляксандар Луцэнкаанэксія КрымуКарачКрымМаскоўскі патрыярхатпатрыярх Кірылрасейская агрэсіяСімфэропальСкварцоваСьвятлана ЦіханоўскаяСяргей ЦіханоўскіУладзімер ГундзяеўУладзімер ПуцінЯлта

Recent Posts

  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment
  • Непадалёк лініі фронту зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1» з комплексу «Наводчик-2» (ФОТА)

    2020-11-30 - 0 Comment

Related Posts

  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

    2020-10-22 - 0 Comment
  • «Росгвардия» адпрацоўвае на тэрыторыі Беларусі правядзеньне навучальна-баявых апэрацыяў

    2020-10-14 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14300 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

    2020-12-16 - 0 Comment
  • Непадалёк лініі фронту зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1» з комплексу «Наводчик-2» (ФОТА)

    2020-11-30 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

January 2021
M T W T F S S
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
« Dec    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.