Каманда InformNapalm, пры падтрымцы сяброў і паплечнікаў, працягвае выяўляць і ідэнтыфікаваць сучасныя расейскія сродкі ўзбраеньня і тэхнікі, якія фіксуюцца ў арсэнале “баявікоў наваросіі”. У выніку OSINT-расьледаваньняў, раней былі прадэманстраваныя сродкі сувязі, радыёэлектроннай выведкі і радыёэлектроннай барацьбы, якія былі выяўленыя ў розных раёнах акупаванага Данбаса, у тым ліку найноўшыя сакрэтныя распрацоўкі расейскага ВПК, якія ніяк не маглі патрапіць у рукі “шахтароў” праз рознічны распродаж ваенторгаў.
Сьвежы прыклад – чарговае назіраньне нашага сябра Міхаіла Нета, які ўчора апублікаваў у фармаце “раскладзенае па паліцах” пра ідэнтыфікацыю расейскіх БПЛА кшталту “Гранат” на Данбасе: “Тое самае пачуцьцё, калі прапагандыст “спаліў” на відэа сучасныя расейскія БПЛА “Гранат-1” і “Гранат-2”, якія маюцца ва ўзбраенні ЗС РФ. На відэа ёсьць кадры выкарыстоўваньня БПЛА праз вайскоўцаў РФ падчас баявых дзеяньняў каля Дэбальцава, люты 2015 г.
P.S. “Шахтары” набылі ў аддзеле “ваенторгу” БПЛА, соры, ня так – аджалі ва ўкропаў і з граматных мануалаў атрымалі веды ўзроўню прафэсыйных арт.наводнікаў” – рэзюмуе Міхаіл.
Глядзіце тэматычныя спасылкі:
– Комплекс з бесьпілётным лятальным апаратам “Гранат-1”
– Падчас правядзеньня баявых стрэльбаў артылерысты ЦВА выкарыстоўваюць БЛА “Гранат-2”
– Трэнаваньне разьлікаў БПЛА “Застава” і “Гранат-1”
InformNapalm.org неаднойчы зазначаў, што істотная частка нашых публікацыяў заснаваная на інфармацыі, якая прадстаўленая чытачамі і сябрамі, якія самастойна зьдзяйсьняюць OSINT-выведку. Прадстаўлены матар’ял назьбіраў і прааналізаваў наш сябар Міхаіл Нет.
(c) Інфармацыя эксклюзыўна прадстаўленая сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа