• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    На дзялянцы мяжы з Харкаўскай вобласьцю Украіны расейцы разгарнулі станцыю РЭВ «Сынтэз»

    on 2016-08-23 | 0 Comment | Актуальна | Галоўнае | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    18 жніўня 2016 г. Памежная служба Украіны апублікавала фатаздымак і невялікае апісаньне радыётэхнічнага комплексу, разгорнутага Збройнымі сіламі РФ насупраць памежных  украінскіх падразьдзяленьняў у Харкаўскае вобласьці, на адлегласьці ля 2,5 км ад дзяржаўнае мяжы з Украінай. Пры гэтым памежная служба не падае поўную інфармацыю пра тып комплексу, а таксама ягоную прыналежнасьць. Паведамляецца, што мабільныя пасты радыётэхнічнае выведкі, пеленгаваньня й радыётэхнічнае барацьбы зьявіліся тут напачатку жніўня – у той жа час, калі на тэрыторыі часова акупаванага Крыма адбыліся сумнавядомыя правакацыі.

    На падставе гэтых агульных дадзеных OSINT-група міжнароднае супольнасьці InformNapalm зьдзейсьніла «глыбокую выведку», у выніку якой атрымала дадатковую інфармацыю. Мы ідэнтыфікавалі: 1) дакладнае мейсца знаходжаньня гэтых сыстэмаў; 2) іхны тып; 3) прыналежнасьць да канкрэтнай вайсковай часткі ЗС РФ.

    news_20160818_132918_1471516158

    • Дакладнае мейсца базаваньня групы радыётэхнічных сродкаў насамрэч знаходзіцца ў памежнай з Харкаўскай вобласьцю зоне. Здымак, зроблены лятаком «Дайманд», і тыя, якія выявілі мы, сьведчаць пра прысады непадалёк пасёлку Мурам Шэбекінскага раёну Белгарадзкай вобласьці – каардынаты 292952; 36.740148. Пацьверджваюць здагадку контуры выгібу палявой дарогі і прысадаў, у якіх знаходзяцца комплексы.

    Snimok

    Snimok 2

    • Ідэнтыфікацыя сродкаў радыётэхнічнай выведкі (РТВ) была досыць складанаю праз тое, што гэта адная з найноўшых расейскіх распрацовак, якая толькі нядаўна паступіла ва ўзбраеньне. Вызначанае, што гэта станцыя радыёэлектроннай выведкі (РЭВ) «Сынтэз» з наступнымі тактыка-тэхнічнымі характарыстыкамі: «Мабільная аўтаматызаваная станцыя радыётэхнічнай выведкі паветраных, наземных, надводных аб’ектаў «Сынтэз». Прызначаная для пошуку, выяўленьня, вымярэньня парамэтраў усіх сыгналаў ў дыяпазоне хваляў 0,1-40 ГГц, у тым ліку сыгналаў ад сродкаў сувязі, якія маюць рознае прызначэньне. Вымярэньне пеленгу для вызначэньня крыніцаў радыёвыпраменьваньня, вызначэньне тыпу, адзінкі сучасных, пэрспэктыўных наземных, надводных, паветраных аб’ектаў выведкі з імпульснымі, безупыннымі відамі радыёвыпраменьваньня з рознай частотна-часавай структурай. Далёкасьць кантролю – да 450 км. Колькасьць адначасова кантраляваных цэляў – да 200».

    Як было зазначанае вышэй, інфармацыя пра гэтую станцыю ў адкрытым доступе практычна адсутнічае, за выключэннем хіба што асобных фатаздымкаў на спэцыялізаваных форумах з 2012 году. У прыватнасьці, гэта фатаздымкі з пасёлку Прымор’е Калінінградзкай вобласьці РФ (архіў 1, архіў 2).

    Апроч гэтага, фота станцыі было апублікаванае ў сьнежні 2013 году ў адным з папулярных расейскіх блёгаў, прысьвечаных вайсковай тэматыцы. У блёгу пададзенае фота гэтай станцыі, зробленае ў ваколіцах Сочы. Характэрна тое, што расейскія экспэрты не змаглі ідэнтыфікаваць гэтую станцыю, пазначалі яе аналягам украінскае «Кальчугі» і іншымі сродкамі радыёэлектроннай выведкі.

    pl2

    Фота ў пас. Прымор’е Калінінградзкай вобласьці

    pl

    Фота ў пас. Прымор’е Калінінградзкай вобласьці

    bez lic

    kol

    Фота з форуму, 2013 год

    • Прыналежнасьць сродкаў выведкі. Мы вызначылі, што ідэнтыфікаваныя за 2,5 км ад украінскае мяжы радыётэхнічныя комплексы належаць падразьдзяленьню 82-й асобнай радыётэхнічнай брыгады асаблівага прызначэньня (в/ч 48886, г. Вязьма Смаленскае вобласьці). Вядома, што адное з падразьдзяленьняў (в/ч 48886-Н) гэтае брыгады дысьлякуецца ў пасёлку Прымор’е Калінінградзкай вобласьці РФ. Пададзеныя вышэй фатаздымкі станцыяў з форумаў з 2012 году былі зроблены менавіта там.

    Ну а фатаздымкі тых жа комплексаў, што і ў паведамленьні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, былі выяўленыя дзякуючы «чальцу ўкраінскае ДВГ» – вайскоўцу асназу зь Вязьмы Аляксею Кабанаву (профіль, фотаальбом), які і надаў магчымасьць ідэнтыфікаваць сродкі выведкі.

    Selection_235

    Selection_238

    Тэхніка была вызначаная паводле фатаздымкаў, выкладзеных увесну-ўлетку 2016 году.

    Selection_241

    Selection_236

    Нагадваем, што вайскоўцы 82-й АРТБр ужо пасьпелі пакінуць сьляды на Данбасе ў 2014 годзе, пра што вядзецца ў адным з расьледаваньняў InformNapalm. Таксама ўвесну 2015 году ў Валуйскім раёне Белгарадзкай вобласьці ля самай мяжы з Украінай мы выявілі падразьдзяленьне радыётэхнічнай выведкі з складу 146-й радыётэхнічнай брыгады (в/ч 75752, Бугры, Ленінградзкая вобл.), якое знаходзілася там у так званай баявой варце.

    Згодна з вышэйпададзеным і з улікам падзеяў апошніх дзён, можна канстатаваць, што Расея задумала вялікую гульню стратэгічнага характару. Вышкалы ЗС РФ ахопліваюць ня толькі акупаваны Крым і Данбас, але і ў сумежныя з Украінаю раёны Расеі, дзе разгортваецца новая магутная інфраструктура. Усё гэта адбываецца напярэдадні вышкалаў «Каўказ-2016», пад прыкрыцьцём якіх сьлед чакаць розных сюрпрызаў, як гэта было, напрыклад, падчас уварваньня ў Грузію – напрыканцы вышкалаў «Каўказ-2008».


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледавання міжнароднае супольнасьці InformNapalm.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

     (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.