• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Расея ўзмацняе групоўку войскаў у Растоўскае вобласьці

    on 2016-03-25 | 0 Comment | Актуальна | Галоўнае | Навіны
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • en
    • bg
    • sv
    • no
    • dk

     

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае маніторынг сытуацыі ў памежных з Украінаю базавых лягерох растоўскае групоўкі ЗС РФ, скіраванай на Данбас.

    З пачаткам вясны зафіксаваная актыўнасьць вайсковых перавозак у Растоўскае вобласьці з дапамогаю чыгуначнага транспарту і праз аўтамагістралі. У прыватнасьці, выяўленае перакідваньне некалькіх новых зводных тактычных групаў з шэрагу вайсковых злучэньняў сухапутных войскаў ЗС РФ, як з Паўднёвага, гэтак і іншых вайсковых акругаў.

    • Ідэнтыфікаваная батальёна-тактычная група (БТГр) з складу 136-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 69671 Буйнакск, рэспубліка Дагестан) Паўднёвае вайсковае акругі. Мейсца базаваньня БТГр – у раёне Кузьмінскага палігона Мясьнікоўскага раёна Растоўскае вобласьці.

    Паводле нашых ацэнак, у склад зводнай тактычнай групы 136-й АМСБр уваходзіць мотастралковы батальён на БМП (3-й МСБ), зводная выведрота (узводу вайсковай выведкі і снайпэроў на БТР), узмоцненая танкавая рота (каля 15 адзінак Т-90), зьмяшаны артылерыйска-рэактыўны дывізыён (тры-чатыры батарэі 152-мм САУ «Акацыя» і РСЗВ «Град»), а таксама сродкі вайсковае СПА і іншыя падразьдзяленьні забесьпячэньня.

    9

    2

    1

    8

    6

    7

    4

    5

    Характэрна, што на расейскай тэхніцы паноўна адсутнічаюць бартавыя нумары і ідэнтыфікацыйныя (тактычныя) знакі. А сярод БМП з стандартным колерам хакі, заўважаная машына з пясчанай афарбоўкаю (фота 3 і 5), якую, цалкам мажліва, рыхтавалі для перакідваньня ў Сірыю, але мабыць праз абставіны вымушаныя былі ўключыць яе ў склад “растоўскае камандыроўкі”.

    • Гэта не адзінае толькі што перакінутае падразьдзяленьне. Апроч войскаў ПВА ў Растоўскую вобласьць перакідваюцца падразьдзяленьні зь іншых вайсковых акругаў. У прыватнасьці, зафіксаванае перакідваньне цяжкіх рэактыўных сыстэмаў залпавага вагню 9П140 «Ураган» з складу 338-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады (в/ч 57367 г. Навасысоеўка, Прыморскі край) Усходняе вайсковае акругі (УВА). Паводле нашых ацэнак – як мінімум адзін рэактыўны дывізыён (6 адзінак БМ).

    0706

    03

    02

    0401

    05

     

     

    Лягічна выказаць здагадку, што гэта не адзінае падразьдзяленьне з УВА, перакінутае з Далёкага Усходу РФ на мяжу з Украінай. Напрыклад, у трэйцім фатаздымку можна пабачыць эшалён з ЗСУ «Шылка», які, цалкам мажліва, накіроўваецца на поўдзень РФ. OSINT-група працягвае дадатковую выведку, іншыя ідэнтыфікаваныя падразьдзяленьні будуць пададзеныя пазьней.

    Нагадваем, што палігон Кадамаўскі ў Мясьнікоўскім раёне зьяўляецца ня толькі адным з асноўных мейсцаў базаваньня сілаў і сродкаў растоўскае групоўкі, але таксама пляцдармам для іхнага далейшага перакідваньня на Данбас, што неаднаразова было даказанае ў нашых мінулых расьледаваньнях.

    Мы наўмысна схавалі твары вайскоўцаў на фатаздымках, каб ускладніць працу расейскім спэцслужбам, што займаюцца зачысткай крыніцаў уцечкі інфармацыі.

    Азнаёміцца ​​з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence.

    Матар’ял падрыхтаваны да публікацыі на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

    Аўтар матар’ялу Іраклі Камахідзэ.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.