
22 жніўня 2017 году на відэахостынгу “YouTube” было выкладзенае відэа з назовам «Волгоград. Поезд с военной техникой» (рас.), у якім зафіксаванае перасоўваньне расейскага вайсковага эшалёну.
Пасьля дэталёвага аналізу гэтага відэа валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm выявілі, што эшалён, які складаўся з 40 плятформаў і вагонаў, перавозіў 47 адзінак вайсковай тэхнікі і прыблізна 170-200 чалавек асабовага складу. У відэа, зробленым на перасячэньні аўтадарогі з чыгункаю на ўскрайку Валгаграда, зафіксаванае перасоўваньне эшалёну ў заходнім напрамку, да мяжы з Украінай. У выніку падліку тэхнікі і ейнай ідэнтыфікацыі было вызначанае, што расейскае камандаваньне перакідвае паўнавартасны двухбатарэйны дывізыён апэратыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Точка-У» з дадатковым боекамплектам, сродкамі сувязі й забесьпячэньня (палявыя кухні й аўтаномныя электрастанцыі).
Зь вялікай доляй верагоднасьці можна сьцьвярджаць, што ў відэа зафіксаваны дывізыён 464-й ракетнае брыгады ЗС РФ або 60-га цэнтра баявога выкарыстаньня (абедзьве вайсковыя часткі дысьлякуюцца на палігоне Капусьцін Яр, г. Знаменск Астраханскае вобласьці). У эшалёне была ідэнтыфікаваная наступная тэхніка:
- пускавыя ўстаноўкі 9П129 – 4 адзінкі;
- транспартна-ладавальныя машыны 9Т218 – 4 адзінкі;
- транспартныя машыны 9Т238 – 4 адзінкі;
- тэхнічныя машыны 9В819-1 – 4 адзінкі;
- мабільныя радыёстанцыі Р-142БМ;
Сьлед асабліва зазначыць, што адсутнасьць афіцыйнай інфармацыі пра навучальныя стрэльбы з выкарыстаньнем АТРК «Точка-У» на вышкалах «Захад-2017», перакідваньне поўнага дывізыёну з дадатковымі ракетамі ў напрамку мяжы з Украінай зь мейсца сталай дысьлякацыі й асноўнага ракетнага палігону Капусьцін Яр, зьяўляюцца вельмі трывожным сыгналам для Украіны.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа