• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Расейскі «міратворац» ваяваў на Данбасе ў складзе бандфармаваньня «ДНР»

on 2016-09-27 | 0 Comment | Данбас | Навіны | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post

На працягу двух з паловай гадоў Расея не прызнае ўдзел сваіх кадравых вайскоўцаў у баявых дзеяньнях ва Украіне, але колькасьць фактаў іхнага ўдзелу працягвае драматычна павялічвацца.

Не зважаючы на прыватнасьць і ананімнасьць профіляў расейскіх вайскоўцаў, якія прайшлі праз расейска-ўкраінскую вайну, практычна ў кожнага зь іх можна выявіць шкілет у шафе. Пералік вайсковых падразьдзяленьняў РФ, якія былі задзейнічаныя ў войнах у Грузіі, Украіне і зараз паралельна ў Сірыі, павялічваўся, нібы сьнежны камяк, і на гэты момант, здаецца, ужо сфармаваны: у новых расьледаваньнях часта фігуруюць тыя ж самыя расейскія вайсковыя часткі, якія мы фіксавалі раней. З поўным пералікам падразьдзяленьняў і інфармацыяй пра іхныя сувязі можна азнаёміцца ў рубрыцы «Сірыя».

Каманда InformNapalm праз выкарыстаньне сяброўскіх кантактаў у сацыяльных сетках, вяртаецца да раней зафіксаваных фактаў, дадае да іх новыя сьведчаньні.

Так сталася і зь «міратворцам» з 15-й брыгады (в/ч 90600, пас. Рошчынскі, Самарская вобл., РФ) Цэнтральнае вайсковае акругі Аляксеем Казловым, 18.01.1989 г.н., якому, цалкам мажліва, не даспадобы ўласнае прозьвішча, бо карыстаецца псэўданімам Чудайкін (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў).

camp

Зь іншага профілю (архіў) мы даведаліся, што Аляксей Казлоў з 2011 году быў камандырам аддзяленьня, знаходзім таксама пацьверджаньне дадзеных што да ягонай службы ў в/ч 90600.

 kozlov-mir1 kozlov-mir2
Распавядзем, якія ж сьляды пакінуў камандыр аддзяленьня Казлоў ва Украіне.

Увосень 2014 году мы ўжо падавалі інфармацыю пра тое, што вайскоўцы 15-й асобнай мотастралковай брыгады так званых міратворчых сілаў Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі з Самары ператвараюцца на баявікоў «Л/ДНР». У пададзеных тады фотасьведчаньнях “засьвяціўся” і Казлоў.

kozlov1  kozlov2

Тады ж быў зафіксаваны памежны з Украінаю лягер «міратворцаў» непадалёк вёскі Акатноўка (каардынаты 48.286871, 40.122826) у Каменскім раёне Растоўскае вобласьці РФ. Скептыкі казалі: базуюцца й базуюцца, дзе вашыя доказы?!

У спадарожнікавых здымках Google Earth з 08.08.2014 г. можна пабачыць, што ў гэтым мейсцы былі пустыя палеткі й прысады, але 22.08.2014 г. ужо маецца вайсковая тэхніка, 21.11.2014 г. ад лягеру засталіся толькі сьляды намётаў вайскоўцаў – тых самых – якія можна пабачыць у фота Казлова.

akatnovka-21-11-14-1024x647 akatnovka-22-08-14-1024x576akatnovka-21-11-14

Вайскоўцы зьехалі дахаты? На жаль, не. Міратворчыя сілы 15-й АМСБр пачалі навалаю спусташаць Украіну, пра што маецца вялікая колькасьць расьледаваньняў (1, 2, 3, 4, 5, 6). Некаторыя нават працягнулі службу ў шэрагах незаконных збройных фармаваньняў тэрарыстычных утварэньняў. Сярод іх быў і Аляксей Казлоў – пра гэта сьведчыць ягонае фота з красавіка 2015 году – зробленае на тле БМП зь сьцягам мотастралковага батальёну «ДНР».

kozlov3

Для таго, хто мае сумневы, што фота зробленае ва Украіне, сьлед паказаць тую ж самую БМП з бартавым нумарам 127 і з тым жа сьцягам «ДНР», якая належыць падразьдзяленьню «Оплот» (рас.), пра што сьведчыць састарэлы тактычны знак, які ўжо ледзьве можна пабачыць – рымская V у пяцікутніку. Фармат малюнку нумару й зламаная задняя частка правага надгусенічніка ідэнтычныя.

bmp1

Пасьля вяртаньня ў Расею Казлоў працягнуў сваю кар’еру і перайшоў на кантракт у 104-й ДШП (в/ч 32515, пас. Чароха Пскоўскае вобл., РФ), пра што сам распавёў у камэнтарох да свайго фота.

kozlov4

Каманда InformNapalm увесь час інфармуе грамадзкасьць пра расейскіх вайсковых злачынцаў. Зямля будзе гарэць пад нагамі ў кожнага, хто вырашыць прыехаць ва Украіну ў якасьці «міратворца». Спадзяемся, што шырокі розгалас і слава пра «подзьвігі» гэтага пэрсанажу прымусіць астатніх задумацца: а ці варта наагул удзельнічаць у неабвешчанай вайне на тэрыторыі іншых дзяржаваў, калі праўда відавочна не на тваім баку?


Матар’ял да публікацыі падрыхтавала Victory Krm.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Tags: 104-я ДШП15-я АМСБрв/ч 32515в/ч 90600расейская агрэсія

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

    2021-09-23 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

    2020-10-22 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 0 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

June 2023
M T W T F S S
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.