Да Дня Збройных Сілаў Украіны прадусарская кампанія EyelLidStudio, дзякуючы падтрымцы Міністэрства Абароны Украіны і пост-прадакшн кампаніі MentalDrive, а таксама намаганьням украінскіх валянтэраў, стварыла відэа пра ЗСУ.
У стварэньні відэа прымаў удзел украінскі рэжысэр Крыстыян Жэрэгі, здымальная каманда ж складалася як з прафэсыйных людзей кіно, гэтак і з валянтэраў разнастайных прафэсыяў, а галоўныя ролі ў праэкце выконваюць выключна непасрэдныя ўдзельнікі АТА – пяхотнікі, артылерысты, танкісты, пілёты й маракі. Адзін з валянтэраў InformNapalm прымаў наўпроставы ўдзел у працы над праэктам.
Падрыхтоўка да здымак праэкту склала ўсяго чатыры дні. Здымкі адбываліся напрацягу аднаго тыдня на палігонах, у навучальных лягерох, базах вайскова-паветраных сілаў і ў флёце. Здымачная група пасьпела за 7 дзён пабываць у шматлікіх кутках Украіны, прагнучы сфільмаваць па-сапраўднаму цікавы матар’ял.
Ідэя праэкту – зрабіць відэа пра Украінскую Армію, знайшла водгук у сэрцах мноства людзей, якія абсалютна дабрачынна ахвяравалі тыднем свайго ўласнага жыцьця дзеля працы над гэтым праэктам. Карціць падзякаваць ня толькі байцам АТА, якія прыехалі на здымкі з розных куткоў краіны дзеля праэкту пра ЗСУ, але й валянтэрам, зноў жа, з усяе Украіны, якія адклалі ўсе свае справы, далі ў карыстаньне свае аўто, кінатэхніку, свае кватэры для пражываньня (у Хэрсоне знайшліся патрыёты, якія пусьцілі частку здымачнае групы на некалькі дзён у свой дом, пачуўшы проста, што ўся гэтая праца – дзеля ўкраінскае арміі. А што такое 10 чалавек ва ўласнай кватэры на некалькі дзён, нескладана ўявіць)). Таксама хацелася б падзякаваць украінскай арміі, якая дапамагала нам у нашай працы, усяляк імкнучыся знайсьці выйсце з складаных сытуацыяў, якія заўжды ўзнікаюць падчас кіназдымак (асабліва праз маленькі бюджэт і здымак у лістападзе, калі прыцемкі ўжо а чацьвертай гадзіне).
Асаблівая падзяка авіянаводніку 11-й брыгады баявой авіяцыі і пілётам экіпажаў Мі-24, што прайшлі АТА, якія падчас мацнейшага ветру ў дзень здымак падарылі нам магчымасьць зрабіць высакаклясныя кадры з танкамі і гэлікоптэрамі, якія пралятаюць над імі. Дзякуй украінскай авіяцыі за цёплы прыём у сябе ў частцы, за здольнасьць да хуткага вырашэньня вельмі нестандартных пытаньняў, разуменьне і дабрыню. А таксама ўкраінскім маракам, якія прытулілі нас у сябе на караблі на ноч, накармілі найсмачнейшай флёцкай вячэраю і ўстойліва вытрымлівалі нашае поўнае няведаньне правілаў паводзінаў на караблі). Дзякуй камандырам палігонаў, якія арганізавалі нам пяхоту і артылерыю, а таксама ўсім жаўнерам, якія ўдзельнічалі ў здымках.
Праэкт атрымаўся няпросты – з затрымкамі, нечаканымі перашкодамі, мноствам раптоўных новых абставінаў, вятрамі, дажджамі і халадэчаю, але й па-сутнасьці – менавіта тым, якім меўся быць: напамінам усім нам, што сіла нашая – у адзінстве. Канчатковы вынік яшчэ аднаго разу даказаў, што супольныя намаганьні Арміі, дабравольцаў, валянтэраў і патрыётаў Украіны непазьбежна прывядуць да перамогі над любымі абставінамі. Разам пераможам!
Слава Украіне!
Матар’ял падрыхтавала адмыслова для InformNapalm Irina Schlegel; Photos: InformNapalm
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын
Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа