• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    У прамзоне Луганска выяўленыя вялікія скопішчы боепрыпасаў і расейскай тэхнікі

    on 2016-01-21 | 0 Comment | Галоўнае | Данбас | Навіны
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    У прадмесьці Луганска ў прамзоне пгт.Юбілейнае расейскія акупанты абсталявалі вайсковую базу, на якой знаходзіцца разнастайная расейская вайсковая тэхніка і горы боепрыпасаў. Дадзеныя пра гэтую базу былі атрыманыя Міжнароднай валянтэрскай супольнасьцю InformNapalm падчас зьдзяйсьненьня выведкі адкрытых крыніцаў (OSINT).

    Падчас маніторынгу сацсетак было выяўленае фота з 11 студзеня 2016 году з вайсковай тэхнікай акупацыйных войскаў Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыі колішняга ТАА «УГМК-Алчэўск» у н.п.Юбілейнае.
    2016-01-17_142206
    Падчас вывучэньня сувязяў баявікоў у сацсетках было выяўленае падобнае летняе фота, але зробленае паблізу другога казлавога крану, які знаходзіцца на гэтай жа тэрыторыі.

    2016-01-17_142341-2

    На фота мясцовыя луганскія баявікі Рыпала Вадзім Сяргеевіч і Кудрын Максім, якія маюць сваякоў і знаёмых у прыфрантавых населеных пунктах – Шчасьці і Станіцы-Луганскай.

    Абодва фатаздымкі накладзеныя на мапу і пазначаныя лічбамі «1» і «2» у мейсцах іхнае здымкі.

    2016-01-18_142515-23456

    Падчас параўнаньня здымкаў на Google.Maps і на Яндэкс.Мапы было выяўленае, што на суседніх тэрыторыях таксама знаходзіцца разнастайная вайсковая тэхніка.

    2016-01-18_113242

    Спадарожнікавы здымак гэтага раёну можна параўнаць з архіўным здымкам з 03.07.2015 г., які зроблены зь бесьпілётніку «Арміі SOS» і пададзены нам Юр’ем Касьянавым.

    Зялёнай стрэлкай мы пазначылі пашкоджаны дах будынку, пра які будзе гаворка ніжэй.

    БПЛА-03.07.2015.

    Далей у профілях яшчэ двух мясцовых луганскіх баявікоў: Ільін Андрэй Анатолевіч і Бугаеў  Мікалай Мікалаевіч, былі выяўленыя летнія фатаздымкі (1, 2) памяшканьняў, якія ажно да столяў запоўненыя боепрыпасамі.

    2016-01-18_135430_cr 2016-01-19_130203

    Падчас дэталёвага вывучэньня профіляў гэтых баевікоў стае зразумелым, што асноўныя мейсцы іхнага знаходжаньня гэта: вайсковыя палігоны ля Луганска і гэтая прамзона ў н.п.Юбілейным.

    2016-01-19_125653

    Расейскія вайсковыя УРАЛы ля чырвонага будынку з пашкоджаным дахам і інструктаж з навучаньнем баявікоў што да працы з 120-мм мінамётамі.

    2016-01-18_130857 2016-01-18_125108

    qxVeNmMjW3o_cr

    І спынімся на двух скрыншотах паведамленьняў з групы «Зводы апалчэньня». У твітэры з 16 чэрвеня 2015 году, тэкст (тут  і далей пакідаем у арыгінале): «Минский цирк скоро закончится. Мы готовы и мы освободим Новороссию!» і пасьля на іхным сайце 25.06.2015 г., тэкст: «Победа и освобождение Новороссии неизбежны. Ополчение готовится к борьбе и аккумулирует боеприпасы на складах».

    2016-01-19_141030 2016-01-18_123921

    • Пасьлямова

      Зьвяртаем увагу на тое, што баявікі аб’яднаных расейска-сэпаратысцкіх сілаў на працягу ўсяго часу дзеяньня «Менскіх дамоўленасьцяў» назапашвалі ўзбраеньне і тэхніку на падкантрольных ім акупаваных тэрыторыях. Зыходзячы зь іхных заяваў, у пляны кіраўніцтва РФ і камандаваньня бандфармаваньняў не ўваходзіць імкненьне да мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі. У той жа час украінскія спэцслужбы не распачалі ніводнай спробы лякалізацыі пагрозы нацыянальнай бясьпекі і ліквідацыі буйных скопішчаў боепрыпасаў тэрарыстаў, хоць уся інфармацыя пра іх знаходзіцца ў адкрытым доступе.

      Да таго ж расейскія баявікі дэманструюць сваю гатоўнасьць у выкарыстаньні пазначаных арсэналаў у тэрарыстычнай вайне супроць украінскага народу.

      Цікава, што б зьдзейсьнілі ў падобнай сытуацыі спэцслужбы Вялікай Брытаніі, ЗША, Ізраіля або іншых краінаў, ці былі б безадкладна зьнішчаныя мейсцы базаваньня боепрыпасаў, якія знаходзяцца ў прамысловай зоне, сіламі падразьдзяленьняў спэцыяльных апэрацыяў або тэрарысты працягнулі б свабодна назапашваць сілы для зьнішчэньня інфраструктуры і акупацыі новых тэрыторыяў?

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Відаль Сарокін.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.